Замовы даступныя ў ЗША, Францыю, Германію. Рэпрэсаваны беларускі выдавец запусціў новую інтэрнэт-кнігарню

4 августа 2023 в 1691164200
«Зеркало»

Вядомы беларускі выдавец Андрэй Янушкевіч запусціў новую інтэрнет-кнігарню knihauka.com. Інфармацыя пра гэта з'явілася ў тэлеграм-канале яго ініцыятывы «Кнігаўка».

Андрэй Янушкевіч. Фота: kyky.org

- Пакуль у тэставым рэжыме, будзе шмат сырога, недаробак і інш., таму адразу просім прабачэння за збоі. Цягнуць далей не было як, тым больш, што на пачатку чэрвеня невядомыя асобы знішчылі нашу старонку januskevic.by, - напісаў Янушкевіч.

У інтэрнет-кнігарні даступны да замовы кнігі, якія ўжо выпусціў Янушкевіч як выдавец.

- Будуць працаваць зніжкі з промакодамі, падключана праграма лаяльнасці для сталых кліентаў. Тут даступная дастаўка ў Вялікабрытанію, Францыю і Іспанію - тое, чаго бракавала ў маркетплэйсе Allegro (польская пляцоўка, праз яе раней ажыццяўляліся замовы. - Заўв. рэд.). Падключаны самыя папулярныя сістэмы аплаты і кур'ерскія службы. З цягам часу гэтая пляцоўка стане асноўнай - менавіта тут будзе адкрывацца папярэдні заказ, выкладвацца навінкі і запускацца разнастайныя акцыі.

У каментарах у Facebook Янушкевіч дадаў, што таксама даступныя замовы ў Германію, ЗША, Канаду.

Андрэй Янушкевіч - заснавальнік папулярнага выдавецтва «Янушкевіч», якое выпускала як сучасную літаратуру, так і класікаў. Асабліва вядома яно было сваімі перакладамі папулярнай замежнай літаратуры на беларускую мову - напрыклад, серыі кніг пра Гары Потэра. Многія кнігі выдавецтва станавіліся бэстселерамі.

У маі 2022 года Янушкевіча затрымалі пасля прыходу сілавікоў у яго мінскую кнігарню «Кнігаўка», якая ў той дзень толькі адкрылася. На адкрыццё прыйшлі прапагандысты Рыгор Азаронак і Людміла Гладкая, якія абурыліся гістарычнымі кнігамі і літаратурай на беларускай мове. Услед за імі прыйшлі сілавікі з вобшукам. У краме канфіскавалі сотні выданняў, сілавікі збіраліся праверыць іх наяўнасць экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Азаренок назвал советского военачальника эсэсовцем. Разбираем претензии пропагандистов к книгоиздателю Янушкевичу

Янушкевіч адсядзеў 28 сутак на Акрэсціна і быў вымушаны з'ехаць з краіны. У студзені 2023 года яго выдавецтва ў Беларусі пазбавілі ліцэнзіі.

У Польшчы Янушкевіч заснаваў ініцыятыву «Кнігаўка». Яе кнігі выходзяць у гэтай краіне, але даступныя для замовы ў іншыя краіны свету. Самым паспяховым праектам стала кніга «От Паниковки до Шайбы: гайд по тусовочному Минску девяностых» Паўла Валатовіча і Аляксея Кавалёва, пра якую мы расказвалі. Яе наклад ужо разышоўся. Як, дарэчы, і кніга Аляксандра Чарнухі «Свінні» ды Альгерда Бахарэвіча «Ператрус у музеі».

Таксама Янушкевіч выпусціў кнігу Кармака Макарці «Дарога» на беларускай мове (пераклад Сержа Мядзведзева ў рэдакцыі Уладзя Лянкевіча), кнігу Антона Францішка Брыля «Мышыныя Каляды», знакаміты раман польскага пісьменніка Шчэпана Твардаха «Кароль» у перакладзе Міколы Раманоўскага.

Сярод апошніх навінак - пераклады на беларускую мову раманаў Эрнэста Хэмінгуэя «І ўзыходзіць сонца» і Фрэнсіса Скота Фіцджэральда «Вялікі Гэтсбі», фэнтэзі Валерыя Гапеева «Вольнеры. Прадвесце» і Алеся Кудрыцкага «Казік з Каменнай Горкі і Вядзьмак Схаванага Горада», а таксама кніга «Ніколі болей. Успаміны рэпрэсаваных гарадзенцаў» і іншыя.

У красавіку 2023 года Андрэй Янушкевіч заключыў дамову са Стывенам Кінгам, кнігі якога будзе выдаваць у перакладзе на беларускую мову.

Читайте также

Власти грозятся создать альтернативы международным спортивным и культурным форумам. Посмотрели, что из этого вышло
«Вяртанне ў рэальны свет». Музыканты группы Irdorath, отсидевшие за протесты, выпустили первое за два года видео
Письмо Зеленскому, заблокированные счета в Украине и новые проекты. Откровенное интервью с экс-директором «Купаловцев»

Новости по теме:

Арабей, Гениюш, Арсеньева и Некляев: Мининформ внес в «экстремистский» список еще четыре книги

Предисловие к книге Дунина‑Мартинкевича и два стихотворения из нее признаны «экстремистскими» материалами

Умер белорусский писатель и сценарист Виктор Карамазов

Полная версия