Уладальніца кавярні ў Тураве патлумачыла, ад якога слова пайшла назва стравы «мачанка»: «Мача — гэта тое што ў вас у галаве»
27 верасня 2024 у 1727431140
«Зеркало»
Уладальніца кавярні «Палюшкі» ў Тураве Алёна Браніславаўна патлумачыла, ад якога слова пайшла назва стравы «мачанка». Відэаролік яна апублікавала ў TikTok.
Рэч у тыі, што жанчына на сваёй старонцы дзеліцца аповедамі пра розныя беларускія стравы, якія яна гатуе. Зайшла гаворка і пра мачанку, аднак адзін з карыстальнікаў сацсеткі вырашыў паправіць аўтарку відэа і сказаў, што правільная назва гэтай стравы - «маканка».
«Толькі маканка, а не мачанка… Ад слова макаць бліны, а мачанка ад якога слова? Ад мача?» - напісаў карыстальнік з нікам Іосіф Уладзіміравіч.
Аўтарка відэа зрабіла для яго невялікі экскурс у філалогію.
«Слухайце Іосіф, я вас зараз прыгаломшу, прасвятлю і заадно адкрыю вялікі сакрэт. Уяўляеце, на зямным шары ёсць такая краіна, называецца Рэспубліка Беларусь, насяляюць яе беларусы. Дык вось беларусы маюць сваю мову, а беларуская мова і руская мова - гэта не адно і тое ж. Уяўляеце, у беларускай мове няма слова "макаць", затое ёсць слова "мачаць". Дык вось слова "мачанка" паходзіць ад слова "мачаць". Мы мачаем бліны ў мачанку, і вы нідзе ў Беларусі, ні ад аднаго чалавека не пачуеце слова "маканка". Нават беларусы, якія размаўляюць на рускай мове, заўжды называюць гэтую страву мачанкай», - патлумачыла Алёна Браніславаўна.
@toptusi Ответ пользователю @Иосиф Владимирович ♬ оригинальный звук - Алена Браніславаўна
Яна таксама намякнула карысльніку Іосіфу, што яму трэба было лепш вучыцца ў школе.
«Вы, Іосіф, настолькі адукаваны, што нават не бачыце розніцу ў напісанні слоў. Мачанка пішацца з літарай "а", а "мача" пішацца з літарай "о". "Мача" - гэта тое, што ў вас у галаве, а "мачанка" - гэта вельмі і вельмі смачна», - паіранізавала аўтарка відэа.
Падпісчыкі Алёны Браніславаўны пагадзіліся з ёю, што ў Беларусі гэтую страву сапраўды ніхто не называе «маканкай». Больш за тое, каментатары адзначылі, што назва «мачанка» выкарыстоўваецца таксама ў Літве і Украіне.
Некаторыя пажартавалі пра тое, што аўтарка відэа «замачала» гэтага каментатара.
Чытайце таксама