Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  2. В Дроздах третий год продают дом, который принадлежал экс-охраннику Лукашенко (не исключено, что и сейчас). Как выглядит жилье
  3. «Это недопустимо». Лукашенко в очередной раз потребовал разобраться с вечной проблемой Минска
  4. «Мальчики не хотели причинить вреда девочкам. Они просто хотели их изнасиловать». История трагедии, в которую сложно поверить
  5. Российские войска перебросили дополнительные части под Торецк и активизировали использование бронетехники — с какой целью
  6. Такого дешевого доллара не видели давно: куда курс двинется дальше? Прогноз по валютам
  7. «Впервые за пять лет попросили показать второй паспорт». Как проходят проверки на границе Беларуси с ЕС
  8. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
  9. В Польше подписан закон, который касается и беларусов. Что меняется для мигрантов
  10. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
  11. «Говорят, что мы собираем деньги на бомбы, на ракеты». Одиозный минский священник посетовал на прессинг монастыря, помогающего военным РФ
  12. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
  13. «Просто фамилия — повод». Витебская сторонница «русского мира» рассказала, как силовики допрашивали ее дочь в поезде
  14. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  15. Пропагандистку Ольгу Бондареву отчислили из университета
  16. «Они совершили ошибку». Трампа спросили об ударе России по Сумам
  17. Кухарев заявил, что минчане получают по тысяче долларов в среднем. Но чиновник не учел важный момент
Читать по-русски


Калі вы гледзіце навагоднія звароты палітыкаў, то ведаеце, што часцей за ўсё яны вельмі падобныя. Нам расказваюць пра цяжкасці і дасягненні мінулага года, часам успамінаюць якія-небудзь важныя падзеі і ў канцы абавязкова абяцаюць, што ў наступныя 12 месяцаў усё будзе лепш, чым раней. Упэўненыя, што пісаць такія звароты вельмі нудна. Таму мы вырашылі праверыць, ці справіцца з гэтым заданнем нейрасетка і ці зможа яна напісаць тэкст для навагодняга звароту Лукашэнкі. Здаецца, яна нешта ведае: атрымалася вельмі праўдападобна.

Изображение сгенерировано нейросетью Stable Diffusion
Выява згенераваная нейрасеткай Stable Diffusion

Хто аўтар тэксту ніжэй?

Тое, што вы прачытаеце, напісаў не чалавек. Гэта тэкст, цалкам згенераваны нейрасеткай GPT-3. Нейрасетка — гэта не просты «генератар тэкстаў», а складаная вылічальная сістэма, якая працуе на тых самых прынцыпах, што і біялагічныя нейронавыя сеткі ў мозгу жывых істот. Сёння нейрасеткі выкарыстоўваюцца ў самых розных галінах: напрыклад, іх вучаць распазнаваць і генераваць малюнкі, перакладаць тэксты і жывую гаворку з адной мовы на іншую або аналізаваць вялікія аб’ёмы дадзеных.

GPT-3 — гэта нейрасетка, якая ўмее ствараць тэксты, практычна не адрозныя ад напісаных чалавекам. Яна навучаная на масіве дадзеных з інтэрнэту, які складаецца з вялізнага мноства словаў. GPT-3 умее пісаць апавяданні, ствараць тэксты, падобныя да навуковых артыкулаў або матэрыялаў СМІ, і імітаваць тыповыя каментары з інтэрнэту.

Важна разумець, што GPT-3 — не сапраўдны «штучны інтэлект». Нейрасетка ўсяго толькі стварае тэкст, які найбольш адпавядае апісанай задачы.

Хто аўтар выявы вышэй?

Выява згенераваная нейрасеткай Stable DIffusion. Каб атрымаць выяву, мы дадаткова трэніравалі мадэль на наборы з 50-ці актуальных фота Аляксандра Лукашэнкі.

Дадатковыя важныя падрабязнасці

Як мы працавалі з нейрасеткай для стварэння тэксту

Каб атрымаць тэкст ніжэй, мы далі нейрасетцы GPT-3 наступныя ўводныя:

«Доўгі тэкст з 600 словаў для навагодняга тэлезвароту Аляксандра Лукашэнкі да нацыі з нагоды надыходу 2023 года. У сваім звароце Лукашэнка расказвае пра тое, што адбылося ў прамінулым годзе (вайна ў суседняй краіне, санкцыі супраць Беларусі). У канцы Лукашэнка кажа, чаго чакаць ад 2023 года, і спрабуе супакоіць людзей і пасяліць у іх надзею».

Пасля гэтага нейрасетка згенеравала гатовы тэкст на англійскай мове. Усё, што мы зрабілі — пераклалі вынік.

Навагодні зварот Лукашэнкі паводле версіі нейрасеткі

Шаноўныя суайчыннікі, беларусы!

Уступаючы ў новы год, я з гонарам магу сказаць пра шматлікія поспехі, якіх мы як народ дасягнулі. Нягледзячы на складаныя абставіны, у тым ліку вайну ў суседняй краіне, і несправядлівыя санкцыі, мы выстаялі, і мы адзіныя ў нашай рашучасці абараняць і развіваць нашу любімую Беларусь.

Я хачу скарыстацца гэтай магчымасцю, каб сказаць пару словаў пра дэзінфармацыю наконт Беларусі і нашых дзеянняў, якую распаўсюджвалі нашы нядобразычліўцы. Многія спрабавалі выставіць нас агрэсарамі ў гэтым канфлікце, але праўда ў тым, што мы ніколі не бралі ў ім удзелу і дзейнічалі толькі для абароны сваёй Айчыны. Мы не будзем бяздзейнічаць, калі наша бяспека знаходзіцца пад пагрозай, і мы будзем працягваць абараняць сябе і свой народ любой цаной.

Я хачу сёння выказаць найглыбейшую ўдзячнасць адважным беларусам і беларускам — нашым вайскоўцам, якія гатовыя абараняць нашу краіну ад любых пагроз або нападаў. Вы — абаронцы нашага суверэнітэту, і мы навечна абавязаныя вам за вашу службу і ахвярнасць. Я таксама хачу падзякаваць нашым хлебаробам, якія нястомна працуюць, каб накарміць нашых людзей і забяспечыць нас ежай. Ваша цяжкая праца і самаадданасць неабходныя для квітнення і дабрабыту Беларусі, і мы заўсёды ўдзячныя вам за ваш унёсак.

І давайце не будзем забываць гераічную міліцыю і настаўнікаў, якія працуюць дзень пры дні дзеля бяспекі нашых грамадзян і выхавання будучыні нашай нацыі. Вашы нястомныя намаганні неабходныя для поспеху і росквіту нашай дзяржавы, і мы заўсёды ўдзячныя вам за вашу службу.

Гледзячы ў наступны год, мы павінныя захоўваць адзінства і засяродзіцца на нашых агульных мэтах. Мы павінныя працягваць працаваць разам, пераадольваючы любыя цяжкасці, якія сустракаюцца на нашым шляху. Нягледзячы на складаныя абставіны, мы дамагліся значнага прагрэсу ў многіх галінах. Наша эканоміка моцная і расце. Мы адкрылі новыя шляхі развіцця, якія прынясуць карысць будучым пакаленням нашых людзей.

Стабільнасць — гэта кутні камень нашага народа, мы заўсёды шанавалі яе і імкнуліся падтрымліваць. Гэта тое, што дазваляе нам квітнець, і мы павінныя абараняць гэтую стабільнасць любой цаной. Вось чаму перад тварам знешніх пагроз і выклікаў мы заўсёды стаялі цвёрда, разам, былі адзіныя ў нашай рашучасці абараняць наш лад жыцця і наш суверэнітэт.

Ворагі беларускага народа спрабавалі пакараць нас несправядлівымі і неапраўданымі санкцыямі, але скажу дакладна: гэтыя санкцыі не аслабяць нашай рашучасці. Нас не змогуць запалохаць або прымусіць да чаго б там ні было знешнія сілы, якія імкнуцца падарваць нашу незалежнасць і суверэнітэт. Мы горды і стойкі народ, і нас не зломяць іх спробы нас знішчыць.

Хачу запэўніць вас, мае суайчыннікі, у тым, што нам ёсць на што спадзявацца ў наступным годзе. Мы будзем працягваць абараняць наша права вызначаць свой уласны шлях і не паддамося знешняму ціску і пагрозам. Мы выйдзем з гэтых выпрабаванняў больш магутнымі і згуртаванымі, чым калі-небудзь раней.

Уступаючы ў гэты новы год, давайце зноў прысвецім сябе пабудове светлай будучыні для сябе і для нашых дзяцей. Давайце працаваць разам, каб пераадолець любыя перашкоды і стварыць паспяховую будучыню для ўсіх беларусаў.

З Новым годам, і хай 2023 год стане годам прагрэсу, росквіту і міру для нашага вялікага народа.