Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Мальчики не хотели причинить вреда девочкам. Они просто хотели их изнасиловать». История трагедии, в которую сложно поверить
  2. Российские войска перебросили дополнительные части под Торецк и активизировали использование бронетехники — с какой целью
  3. «Это недопустимо». Лукашенко в очередной раз потребовал разобраться с вечной проблемой Минска
  4. «Просто фамилия — повод». Витебская сторонница «русского мира» рассказала, как силовики допрашивали ее дочь в поезде
  5. Основатель NEXTA попал в список Forbes «30 до 30»
  6. Кухарев заявил, что минчане получают по тысяче долларов в среднем. Но чиновник не учел важный момент
  7. «Они совершили ошибку». Трампа спросили об ударе России по Сумам
  8. Пропагандистку Ольгу Бондареву отчислили из университета
  9. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
  10. Стали известны зарплаты старших сыновей Лукашенко
  11. «Говорят, что мы собираем деньги на бомбы, на ракеты». Одиозный минский священник посетовал на прессинг монастыря, помогающего военным РФ
  12. Такого дешевого доллара не видели давно: куда курс двинется дальше? Прогноз по валютам
  13. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  14. В Польше подписан закон, который касается и беларусов. Что меняется для мигрантов
  15. «Впервые за пять лет попросили показать второй паспорт». Как проходят проверки на границе Беларуси с ЕС
  16. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
  17. В Дроздах третий год продают дом, который принадлежал экс-охраннику Лукашенко (не исключено, что и сейчас). Как выглядит жилье
  18. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  19. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
Читать по-русски


Футбольны трэнер Віктар Ганчарэнка, які ўзначальвае «Урал» з Екацярынбурга, пракаментаваў баявыя дзеянні ва Украіне. Інтэрв'ю з беларускім трэнерам апублікаваў «Чэмпіянат».

Виктор Гончаренко во время матча Лиги Чемпионов между "БАТЭ"(Борисов) и Хапоэль (Ирони). Минск, 22 августа 2012 года. Фото: TUT.BY
Віктар Ганчарэнка падчас матча Лігі чэмпіёнаў паміж БАТЭ і «Хапаэлем» (Ірані). Мінск, 22 жніўня 2012 года. Фота: TUT.BY

— Першыя дні [вайны] усе былі на паніцы, пасля абвяшчэння мабілізацыі — таксама. Да ўсяго прывыкаеш, на жаль. Тут увогуле трэба разумець, што я нарадзіўся ў Хойніках, а гэта недалёка ад мяжы з Украінай. Там было шмат ваеннай тэхнікі, ты не можаш ад гэтага абстрагавацца, — сказаў Ганчарэнка, які да «Урала» працаваў у барысаўскім БАТЭ і шэрагу расійскіх клубаў.

Па словах трэнера, некаторыя яго сваякі жывуць менавіта ў краінах, якія ваююць.

— У мяне ў стрыечнай сястры расійскі пашпарт, сама жыве ў Белгарадзе ― недалёка ад мяжы. Мой родны дзядзька жыве ў Анадыры — таксама пашпарт Расіі, а стрыечны дзядзька жыве ў Кіеве ― у яго ўкраінскі пашпарт. То-бок як да гэтага ставіцца, калі твае сваякі перастаюць адно з адным камунікаваць?

Таксама ў Ганчарэнкі спыталі, што рабіць расійскаму футболу ў сітуацыі адхілення ад міжнародных матчаў.

— Галоўнае, каб усе падзеі хутчэй скончыліся. Таму што як я магу аддзяляць расіян Шатава, Газінскага ад беларусаў Філіпенкі і Ермаковіча і ад украінцаў Кулакова і Эмерсана (маюцца на ўвазе гульцы і трэнеры «Урала». — Заўв. рэд.)? Для мяне яны ўсе людзі. Я не магу іх падзяліць. Не магу ўявіць, што мы ўсе можам быць ворагамі з украінскім народам, з беларускім. Для мяне гэта ненармальна. Я ж добра памятаю СССР, — заявіў Ганчарэнка.

Больш за ўсё яму хочацца, «каб сітуацыя ў свеце стала лепшай, каб усё скончылася, таму што людзі гінуць».