Хвароба Альцгеймера характарызуецца назапашваннем анамальных бялкоў у мозгу. Даследаванне паказала, што насамрэч яны — нармальная частка імуннай сістэмы органа, піша «Хайтэк».
Імунная сістэма ўяўляе сабой сукупнасць клетак і малекул, якія дапамагаюць целу і органам, у прыватнасці, аднаўляцца пасля траўмаў і абараняюць арганізм ад іншародных захопнікаў. Такія ж працэсы адбываюцца і ў мозгу. Пры траўме галавы імунная сістэма органа ўключаецца, каб дапамагчы яму аднавіцца. Калі ў мозгу з’яўляюцца бактэрыі, імунная сістэма спрабуе даць ім адпор.
Аўтары даследавання лічаць, што бэта-амілоід — не анамальны бялок, а ўяўляе сабой звычайна сустраканю малекулу, якая ёсць часткай імуннай сістэмы мозгу. Пры траўме галавы ці бактэрыяльным заражэнні бэта-амілоід робіць ключавы ўнёсак у комплексны імунны адказ мозгу.
Праблема ў тым, што праз падабенства паміж малекуламі тлушчу, якія складаюць мембраны бактэрый і клетак галаўнога мозгу, бэта-амілоід не адрознівае патагенаў ад клетак органа гаспадара і памылкова атакуе клеткі, якія мусіць абараняць.
Гэта прыводзіць да хранічнай прагрэсавальнай страты функцый клетак галаўнога мозгу і, у выніку, да дэменцыі. Таму аўтары даследавання прапануюць разглядаць хваробу Альцгеймера як аўтаімуннае захворванне.
Чытайце таксама