Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Я снимаю, он выбивает телефон». Беларусский блогер Андрей Паук рассказал, что на него напали у посольства РФ в Вильнюсе
  2. К делу о пропаже Анжелики Мельниковой подключились польские спецслужбы. Вот что узнало «Зеркало»
  3. Чем занималась жена Лукашенко перед пенсией? Рассказываем, где работают некоторые члены семьи политика
  4. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
  5. Экс-муж Мельнікавай: Праз знікненне Анжалікі нікуды не заяўляў, не бачу сэнсу
  6. Кухарев заявил, что минчане получают по тысяче долларов в среднем. Но чиновник не учел важный момент
  7. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  8. «Впервые за пять лет попросили показать второй паспорт». Как проходят проверки на границе Беларуси с ЕС
  9. «Перад вачыма стаіць скурчаная Марыя Калеснікава, якую цягнуць з ШІЗА». Экс-палітзняволеная — пра жахі турэмнай медыцыны
  10. Азаренок заявил, что пророссийская активистка из Витебска — агентка Запада, живущая на деньги «пятой колонны»
  11. Пропагандистку Ольгу Бондареву отчислили из университета
  12. «Мальчики не хотели причинить вреда девочкам. Они просто хотели их изнасиловать». История трагедии, в которую сложно поверить
  13. Стали известны зарплаты старших сыновей Лукашенко
  14. Литва ввела новый запрет в двух оставшихся пунктах пропуска на границе с Беларусью
  15. В Польше подписан закон, который касается и беларусов. Что меняется для мигрантов
  16. Основатель NEXTA попал в список Forbes «30 до 30»
  17. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
  18. «То, что Лукашенко не признал Крым, страшно раздражало Путина». Большое интервью «Зеркала» с последним послом Украины в России
  19. США отменили гранты на демократию для стран бывшего СССР, в том числе Беларуси
  20. Российские войска безуспешно пытаются вытеснить ВСУ из Белгородской и Курской областей — ISW
Читать по-русски


Ксенія Жук з гурта Naviband на канцэрце ў Варшаве 16 сакавіка выканала разам з «Бі-2» песню «Мой рок-н-рол». Спявачка расказала «Люстэрку» пра тое, як стаў магчымым гэты дуэт, а таксама анансавала сумесную беларускамоўную песню з «Бі-2».

Шура Би-2 исполняет вместе с солисткой Naviband песню "Мой рок-н-ролл". Польша, Варшава, 16 марта 2024 года. Фото: официальный телеграм-канал группы Би-2
Шура Бі-2 выконвае разам з салісткай Naviband песню «Мой рок-н-рол». Польшча, Варшава, 16 сакавіка 2024 года. Фота: афіцыйны тэлеграм-канал гурта «Бі-2»

Ксенія Жук кажа, что музыкі Naviband не першы год знаёмыя з калегамі з «Бі-2». Паводле спявачкі, Шура — даўні фанат ютуб-канала пра музыку Longplay, які робіць гітарыст Naviband Аляксандр Табольскі.

— Сумесны выступ абмяркоўвалі і раней. Так атрымалася, што «Бі-2» авясцілі канцэрт у Варшаве, куды мяне і запрасілі выступіць разам з песняй «Мой рок-н-рол», — кажа Ксенія. — Першы раз рэпетыцыя была на кухні ў Шуры некалькі гадоў таму. А перад канцэртам мы заспявалі яе на саўндчэку. Мне падаецца, для песні «Мой рок-н-рол» не трэба асаблівых рэпетыцый, бо без яе не абыходзіўся ні адзін студэнцкі вечар, ні адна сустрэча каля вогнішча.

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Публикация от NAVIBAND (@naviband)

Сумесны выступ з «Бі-2» Ксеніі Жук спадабаўся. Кажа, што моцна дапамагала падтрымка беларусаў, якіх у зале было вельмі шмат.

— Я адчувала сябе цудоўна, была сярод сваіх, — не хавае захаплення салістка Naviband — Было шмат беларусаў і не толькі, публіка моцна падтрымлівала і спявала разам з намі. Вельмі круты канцэрт. Цудоўныя гук і драматургія. Вялікая асалода працаваць з такімі яскравымі артыстамі на адной сцэне.

Паводле Ксеніі Жук, ужо доўгі час Naviband і «Бі-2» працуюць над сумеснымі песнямі. Адна з іх будзе на беларускай мове.

— Яшчэ два гады таму мы запісалі сумесную песню, нават не адну, але яны яшчэ чакаюць свайго часу, — прызналася спявачка. — Спадзяёмся, што адна з іх хутка выйдзе. Песня будзе на беларускай мове, яна частка новага альбома.

Naviband — музычны гурт з Мінска, які працуе ў стылі індзі-фолк, індзі-рок. Калектыў быў створаны ў 2013 годзе. Гурт прадстаўляў Беларусь на «Еўрабачанні-2017» з песняй «Гэта зямля». У асноўным артысты выконваюць свае песні на беларускай мове. Іх трэк «Іншымі» стаў адным з сімвалаў пратэснага руху ў Беларусі. Удзельнікі гурта былі вымушаныя з’ехаць з краіны.