Падчас рэканструкцыі «палаца Уладзіміра Пуціна» пад Геленджыком на першым паверсе зніклі пакоі для стрыптызу, казіно і пакой з гульнямі. Затое з’явілася дамавая царква, паведамляюць «Проект» і ФБК у новым расследаванні пра таемную рэзідэнцыю прэзідэнта Расіі. Гэта наглядная ілюстрацыя таго, як моцна змяніўся Уладзімір Пуцін з пачатку 2010-х гадоў, калі яму пабудавалі палац у Геленджыку, піша «Агентство. Новости».
Пасля рамонту палаца, які завяршыўся ў пачатку 2023 года, пад царкву аддалі памяшканне, у якім, згодна з папярэднім планам, былі машынкі і паравозік. Сцены гэтага памяшкання цяпер упрыгожаныя крыжамі, а ў алтары паставілі вельмі нетыповы набор абразоў, сказалі два мастацтвазнаўцы і адзін іканапісец.
Звычайна трыпціх складаецца з абразоў Багародзіцы, Ісуса Хрыста і альбо Яна Папярэдніка, альбо Мікалая Цудатворца. Аднак у Палацы трэцім аказаўся абраз святога князя Уладзіміра. Гэта можа сведчыць пра тое, што ўладальнік размясціў выяву свайго нябеснага заступніка і носіць імя Уладзімір, сказаў «Проекту» протаіерэй Андрэй Кордачкін («Проект» перадаў эксперту толькі фота трыпціха, але не казаў, дзе менавіта ён знаходзіцца).
Кордачкін выказаў здагадку, што гаспадар трыпціха не жанаты — іначай на трыпціху былі б заступнікі і мужа, і жонкі.
Яшчэ адна дэталь — у царкве стаіць трон. Ён прызначаны альбо для высокапастаўленага царкоўнага іерарха, альбо ў гаспадара царквы «дастатковае высокае ўяўленне пра сябе і пра сваю значнасць», лічыць Кордачкін.
Чытайце таксама