Гісторыя мінчука, які ходзіць па выставах катоў, бо яму не дазваляюць заводзіць свайго, атрымала працяг. І гэта не доўгачаканага гадаванца (як можна было падумаць), а каментар у адрас беларуса ад расійскага дызайнера Арцемія Лебедзева. Відэа са словамі расіяніна і сваёй рэакцыяй мужчына выклаў у TikTok.
@krasovskivv #котики #лебедев #импотент #слава ♬ оригинальный звук — krasovskivv
У роліку пасля кароткай прадмовы беларуса: «Як гісторыя пра коцікаў зрабіла мяне бяздомным імпатэнтам», — паказаны ўрывак з відэа Лебедзева, дзе ён каментуе навіну.
— Нейкі мужык настолькі несамастойны, што не можа сам сабе забяспечыць уласнае жыллё, таму, мабыць, сядзіць на шыі ў кагосьці. І той, у каго ён сядзіць на шыі, не дае яму заводзіць дома коцікаў. Таму ён іх не заводзіць, бо інакш кажа, што яго проста выганяць на**й. Ну, а паколькі сам ён імпатэнт і не ў стане сабе нічога ў жыцці арганізаваць, ён проста ходзіць на шоу коцікаў, для таго каб там імі замілоўвацца, — заявіў расіянін.
Сам аўтар «заляцелага» роліка ставіцца да такога каментара з іроніяй.
— Вось такія высновы можна зрабіць з хвіліннага відэа пра коцікаў: я бяздомны імпатэнт, — кажа ён. — Напэўна, гэта адваротны бок славы, якая звалілася на мяне літаральна на мінулым тыдні. <…> За што рэдактары Арцемія Лебедзева вылілі на мяне столькі бруду, я не разумею.
У відэа ўжо 140 тысяч праглядаў. У каментарах пад ролікам карыстальнікі цалкам на баку мужчыны:
Прыляцела і расійскаму дызайнеру:
Распечатано с портала ZERKALO.IO