Лукашэнка падпісаў указ, якім зацверджаны тэкст прысягі грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Як паведамляе ягоная прэс-служба, гэтым жа ўказам вызначаны парадак пазбаўлення грамадзянства за «экстрэмісцкую дзейнасць».
Указам зацверджаны тэкст прысягі грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, парадак яе прынясення асобамі, якія сталі грамадзянамі краіны, а таксама акрэслены пералік асоб, якія вызваляюцца ад прынясення прысягі.
— Адначасова вызначаная працэдура ўнясення кіраўніку дзяржавы матэрыялаў пра страту грамадзянства за ўдзел у экстрэмісцкай дзейнасці або нанясенне цяжкай шкоды інтарэсам Рэспублікі Беларусь асобамі, якія знаходзяцца за межамі краіны.
Як заявілі ў прэс-службе, указ распрацаваны з мэтай рэалізацыі апошніх змяненняў Закона «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь».
Нагадаем, змены ў закон «Аб грамадзянстве» набылі моц 11 ліпеня.
Чытайце таксама