1. США отменили гранты на демократию для стран бывшего СССР, в том числе Беларуси
  2. Чем занималась жена Лукашенко перед пенсией? Рассказываем, где работают некоторые члены семьи политика
  3. «То, что Лукашенко не признал Крым, страшно раздражало Путина». Большое интервью «Зеркала» с последним послом Украины в России
  4. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  5. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  6. «Я снимаю, он выбивает телефон». Беларусский блогер Андрей Паук рассказал, что на него напали у посольства РФ в Вильнюсе
  7. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  8. К делу о пропаже Анжелики Мельниковой подключились польские спецслужбы. Вот что узнало «Зеркало»
  9. Литва ввела новый запрет в двух оставшихся пунктах пропуска на границе с Беларусью
  10. «Учится в первом классе». В Гомеле девочка пропала из продленки, а нашлась в реанимации больницы
  11. «У диктатуры нет друзей, есть только слуги». Писательница обратилась к сторонникам власти на фоне случившегося с Бондаревой
  12. Экс-муж Мельнікавай: Праз знікненне Анжалікі нікуды не заяўляў, не бачу сэнсу
  13. «Давний друг» Лукашенко, который долго игнорировал приглашения посетить Минск, похоже, все-таки прилетит в Беларусь
  14. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  15. Азаренок заявил, что пророссийская активистка из Витебска — агентка Запада, живущая на деньги «пятой колонны»
  16. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  17. «Перад вачыма стаіць скурчаная Марыя Калеснікава, якую цягнуць з ШІЗА». Экс-палітзняволеная — пра жахі турэмнай медыцыны
Читать по-русски


/

Нацыянальная пракуратура Польшчы шукае трох грамадзян Беларусі, якія ў траўні 2021 года вымусілі польскі самалёт здзейсніць пасадку ў Мінску. Два мужчыны абвешчаныя ў міжнародны вышук па чырвоным апавяшчэнні Інтэрпала, а ў дачыненні да трэцяга ідзе працэдура атрымання такога дакумента. Акрамя таго, у Акруговы суд Варшавы пададзеныя запыты на выдачу еўрапейскіх ордараў на арышт у дачыненні да ўсіх шуканых, піша RMF24.

Самолет Ryanair, на котором находились Роман Протасевич и Софья Сапега перед задержанием, во время посадки в Вильнюсе. Фото: Reuters
Самалёт Ryanair, на якім былі Раман Пратасевіч і Соф’я Сапега перад затрыманнем, падчас пасадкі ў Вільнюсе. Фота: Reuters

Як паведаміла прэс-сакратар генеральнага пракурора Анна Адамяк, Мазавецкі аддзел па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Нацыянальнай пракуратуры кантралюе следства, якое вядзе Агенцтва ўнутранай бяспекі па справе пра захоп кантролю над польскім самалётам 23 траўня 2021 года ў Беларусі.

Паводле інфармацыі ведамства, супрацоўнікі службы кіравання паветраным рухам перадалі ілжывую інфармацыю пра выбуховае прыстасаванне, якое нібыта знаходзілася на борце, вымусіўшы экіпаж здзейсніць аварыйную пасадку ў Мінску. Гэта стварыла непасрэдную пагрозу жыццю і здароўю многіх людзей, у тым ліку грамадзян Польшчы, і стала прычынай незаконнага пазбаўлення волі экіпажа і пасажыраў самалёта.

«Падчас следства былі вынесеныя рашэнні пра выстаўленне абвінавачанняў тром грамадзянам Беларусі, непасрэдна датычным да захопу самалёта», — паведаміла Адамяк. Гаворка ідзе пра былога дырэктара «Белаэранавігацыі» Леаніда Чуро, начальніка змены кантролю Яўгена Цыганова і афіцэра КДБ Андрэя А. М.

Чырвонае апавяшчэнне Інтэрпала і еўрапейскія ордары на арышт

Як паведаміла пракуратура, паколькі падазраваныя знаходзяцца за межамі Польшчы, пракурор не мог уручыць ім рашэнні пра выстаўленне абвінавачанняў. У сувязі з гэтым быў пададзены запыт у суд на выкарыстанне меры стрымання ў выглядзе часовага арышту для ініцыявання нацыянальнага і міжнароднага вышуку. 4 верасня 2024 года польскі суд задаволіў гэты запыт і пастанавіў часова арыштаваць падазраваных на тры месяцы з моманту затрымання.

«Пракуратура праз Дэпартамент падтрымкі вышуку Бюро міжнароднага супрацоўніцтва паліцыі Галоўнага ўпраўлення паліцыі Польшчы скіравала запыты ў Інтэрпал наконт публікацыі чырвонага апавяшчэння на тэрыторыі ўсіх краін, якія ўваходзяць у Міжнародную арганізацыю крымінальнай паліцыі. У дачыненні да двух падазраваных ужо пачаты міжнародны вышук на падставе чырвоных апавяшчэнняў. У дачыненні да трэцяга падазраванага працягваецца працэс афармлення чырвонага апавяшчэння», — паведаміла Адамяк.

Яна таксама дадала, што пракурор падаў у Акруговы суд Варшавы запыты на выдачу еўрапейскіх ордараў на арышт для ўсіх шуканых.

Чырвонае апавяшчэнне Інтэрпала — гэта міжнароднае паведамленне пра вышук і арышт шуканай асобы з мэтай экстрадыцыі. Яно інфармуе супрацоўнікаў праваахоўных органаў адной краіны пра тое, што праваахоўныя органы іншай дабіваюцца арышту пэўнай асобы. Як піша interpollawfirm.com, чырвонае апавяшчэнне — гэта інструмент, найбольш блізкі да міжнароднага ордара на арышт.

Нагадаем, днём 23 траўня 2021 года ў Нацыянальным аэрапорце Мінск прызямліўся самалёт авіякампаніі Ryanair. Рэйс кіраваўся ў Вільнюс, аднак, як пазней высветлілася, пасля настойлівай рэкамендацыі беларускіх дыспетчараў сеў у сталіцы Беларусі праз паведамленне пра бомбу на борце. Пасля кароткай праверкі судна скіравалася ранейшым маршрутам, але з рэйса знялі экс-рэдактара тэлеграм-канала NEXTA Рамана Пратасевіча і яго дзяўчыну Соф’ю Сапегу: маладых людзей затрымалі беларускія сілавікі. Сітуацыя выклікала міжнародны скандал і абярнулася для краіны мноствам негатыўных наступстваў.

Расследаванні паказалі спачатку тое, што Мінск адмовіўся перадаваць вялікі аб’ём крытычна важнай інфармацыі, а потым і тое, што ўлады Беларусі сапраўды вінаватыя ў тым, што адбылося, і спланавалі пасадку самалёта загадзя.

Апошняя выснова стала магчымай дзякуючы дыспетчару Алегу Галегаву, які ўцёк з Беларусі, забраўшы з сабой запіс перамоваў з дыспетчарскай, зроблены ў дзень інцыдэнту. На ім выразна чуваць трэці голас, які падказвае дыспетчару, як адказваць на тое ці іншае пытанне пілота. Польскі бок, да якога звярнуўся Галегаў, называў яго «афіцэрам беларускіх службаў», які «сачыў за працай дыспетчара і даваў указанні». У прыватнасці, ён загадаў дыспетчару сказаць лётчыку, што код небяспекі «чырвоны», а рэкамендацыя пра пасадку ідзе ад Мінска.