Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. США отменили гранты на демократию для стран бывшего СССР, в том числе Беларуси
  2. «Перад вачыма стаіць скурчаная Марыя Калеснікава, якую цягнуць з ШІЗА». Экс-палітзняволеная — пра жахі турэмнай медыцыны
  3. Основатель NEXTA попал в список Forbes «30 до 30»
  4. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
  5. Пропагандистку Ольгу Бондареву отчислили из университета
  6. К делу о пропаже Анжелики Мельниковой подключились польские спецслужбы. Вот что узнало «Зеркало»
  7. Кухарев заявил, что минчане получают по тысяче долларов в среднем. Но чиновник не учел важный момент
  8. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  9. Российские войска безуспешно пытаются вытеснить ВСУ из Белгородской и Курской областей — ISW
  10. Экс-муж Мельнікавай: Праз знікненне Анжалікі нікуды не заяўляў, не бачу сэнсу
  11. «Впервые за пять лет попросили показать второй паспорт». Как проходят проверки на границе Беларуси с ЕС
  12. Стали известны зарплаты старших сыновей Лукашенко
  13. В Польше подписан закон, который касается и беларусов. Что меняется для мигрантов
  14. «Я снимаю, он выбивает телефон». Беларусский блогер Андрей Паук рассказал, что на него напали у посольства РФ в Вильнюсе
  15. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
  16. Азаренок заявил, что пророссийская активистка из Витебска — агентка Запада, живущая на деньги «пятой колонны»
  17. Чем занималась жена Лукашенко перед пенсией? Рассказываем, где работают некоторые члены семьи политика
  18. «Мальчики не хотели причинить вреда девочкам. Они просто хотели их изнасиловать». История трагедии, в которую сложно поверить
  19. «То, что Лукашенко не признал Крым, страшно раздражало Путина». Большое интервью «Зеркала» с последним послом Украины в России
  20. Литва ввела новый запрет в двух оставшихся пунктах пропуска на границе с Беларусью
Читать по-русски


Следчы камітэт пачаў працэс спецвытворчасці ў дачыненні да дыпламата Уладзіміра Астпенкі. Пра гэта паведаміла 21 снежня прэс-служба ведамства. Астапенка быў паслом Беларусі ў Аргентыне, але сышоў пасля выбараў у жніўні 2020 года. Цяпер ён працуе ў Аб’яднаным пераходным кабінеце разам са Святланай Ціханоўскай, але судзіць яго будуць не за гэта.

Владимир Астапенко. Фото: НАУ
Уладзімір Астапенка. Фота: НАУ

Уладзіміра Астапенку абвінавачваюць па ч. 3 арт. 210 (завалодванне маёмасцю ў буйным памеры, здзейсненае службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Спецвытворчасць у дачыненні да дыпламата распачатая 21 снежня.

Хто такі Уладзімір Астапенка

Уладзімір Астапенка займаў пасаду пасла Беларусі ў Аргентыне (Усходняй Рэспубліцы Уругвай, Рэспубліцы Парагвай і Рэспубліцы Перу па сумяшчальніцтве). Ён падаў у адстаўку ў дзень інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі, 23 верасня 2020 года, заявіўшы, што верыць «у лепшую будучыню для беларускага народа».

3 лістапада таго ж года Лукашэнка падпісаў указ аб звальненні Астапенкі і пазбаўленні яго дыпламатычнага рангу «ў сувязі з учыненнем правіны, несумяшчальнай са знаходжаннем на дыпламатычнай службе». Астапенка ў корані не згодны з такой фармулёўкай прычыны свайго звальнення і спрабаваў праз суд яе змяніць, аднак суд яго патрабаванне не задаволіў.

Яму давялося пакінуць Беларусь.

У цяперашні час Уладзімір Астапенка працуе ў Аб’яднаным пераходным кабінеце разам са Святланай Ціханоўскай.

Што такое спецыяльная вытворчасць

Як тлумачаць на сайце СК, «спецыяльная вытворчасць — вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь і ўхіляецца ад яўкі ў орган, які вядзе крымінальны працэс». То-бок спецвытворчасць — гэта фактычна першы крок да нядаўна ўзаконеных у Беларусі завочных судоў над тымі, хто знаходзіцца за мяжой.

Разам з абвяшчэннем пра адкрыццё спецыяльнай вытворчасці СК выклікае фігурантаў у Беларусь для правядзення следчых дзеянняў — публікацыя гэтай інфармацыі на сайце ведамства паводле цяперашняга закона лічыцца належным паведамленнем.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка ў ліпені падпісаў закон пра змены ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс, якія дазваляюць судзіць беларусаў, што знаходзяцца за мяжой, завочна і нават асуджаць іх на расстрэл.

Як паказала практыка, «правядзенне папярэдняга расследавання ў парадку спецвытворчасці» займае няшмат часу. Напрыклад, справа алімпійскай чэмпіёнкі Аляксандры Герасімені заняла ўсяго два тыдні і ўжо разглядаецца ў судзе. Праўда, варта адзначыць, што справа ў дачыненні да алімпійскай чэмпіёнкі распачатая ў красавіку 2021 года, і асноўнае следства доўжылася больш за год.