Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Стали известны зарплаты старших сыновей Лукашенко
  2. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  3. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
  4. Российские войска перебросили дополнительные части под Торецк и активизировали использование бронетехники — с какой целью
  5. Кухарев заявил, что минчане получают по тысяче долларов в среднем. Но чиновник не учел важный момент
  6. «Впервые за пять лет попросили показать второй паспорт». Как проходят проверки на границе Беларуси с ЕС
  7. В Польше подписан закон, который касается и беларусов. Что меняется для мигрантов
  8. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
  9. В Дроздах третий год продают дом, который принадлежал экс-охраннику Лукашенко (не исключено, что и сейчас). Как выглядит жилье
  10. Пропагандистку Ольгу Бондареву отчислили из университета
  11. «Просто фамилия — повод». Витебская сторонница «русского мира» рассказала, как силовики допрашивали ее дочь в поезде
  12. «Это недопустимо». Лукашенко в очередной раз потребовал разобраться с вечной проблемой Минска
  13. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
  14. Такого дешевого доллара не видели давно: куда курс двинется дальше? Прогноз по валютам
  15. «Говорят, что мы собираем деньги на бомбы, на ракеты». Одиозный минский священник посетовал на прессинг монастыря, помогающего военным РФ
  16. «Мальчики не хотели причинить вреда девочкам. Они просто хотели их изнасиловать». История трагедии, в которую сложно поверить
  17. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  18. Основатель NEXTA попал в список Forbes «30 до 30»
  19. «Они совершили ошибку». Трампа спросили об ударе России по Сумам
Читать по-русски


З кастрычніка 2022 года ў Беларусь працягваюць прыбываць расійскія салдаты. Усяго ў нашай краіне цяпер, паводле розных ацэнкак, ад 3300 да 5800 расійскіх вайскоўцаў. Журналістка «Люстэрка» вырашыла знайсці некаторых з іх, каб даведацца, чым менавіта яны цяпер займаюцца. Для гэтага мы зарэгістравалі фэйкавы рахунак на Tinder і пад выглядам 23-гадовай студэнткі прабавілі там шмат часу, перш чым сустрэлі мужчын у вайсковай форме.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: скрыншот з відэа Мінабароны РФ

«Мне ўсё роўна, што думаюць людзі пра мяне і пра маю працу»

Першым рэгіёнам даследавання стаў Баранавіцкі раён — там знаходзіцца Абуз-Лясноўскі палігон, на якім размяшчаюцца расійскія вайскоўцы. Прасвайпаўшы каля сотні анкет незнаёмых хлопцаў, я сустрэла толькі некалькі профіляў, здымкі якіх давалі надзею, што іх уладальнік — вайсковец. Паставіўшы ім запаветныя лайкі, пачала чакаць, калі мяне гэтак жа выберуць.

Полигоны Беларуси, на которых тренируются российские военные. Карта: svaboda.org
Палігоны Беларусі, на якіх трэніруюцца расійскія вайскоўцы. Карта: svaboda.org

Адным з першых на мой лайк адгукнуўся 24-гадовы Дзмітрый з Саратава. У сваёй анкеце хлопец расказаў, што ён любіць сноўборд, клубы, адпачынак у барах, вандроўкі і баскетбол. З важнай інфармацыі Дзмітрый паведаміў, што ў яго «ёсць прышчэпка», але «няма гадаванцаў».

Скриншот анкеты Дмитрия в Tinder
Скрыншот анкеты Дзмітрыя ў Tinder
Скриншот анкеты Дмитрия в Tinder
Скрыншот анкеты Дзмітрыя ў Tinder
Скриншот анкеты Дмитрия в Tinder
Скрыншот анкеты Дзмітрыя ў Tinder

Праўда, напісаць мне давялося першай: пасля лайка малады чалавек стаіўся. Аднак пасля маёй рашучай ініцыятывы ён амаль адразу прапанаваў працягнуць камунікацыю ў тэлеграме.

Падчас размовы высветлілася, што Дзмітрый не чуў пра масавыя рэпрэсіі, якія пачаліся ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, затое ведае пра пратэсты. Пры гэтым ён адзначыў, што законы ў нашай краіне «суровыя, як у Кітаі».

Скриншот переписки с Дмитрием
Скрыншот перапіскі з Дзмітрыем

Дзмітрый расказаў, што ён кадравы вайсковец з Саратава, у Беларусь прыехаў два тыдні таму. Хлопец дадаў, што не быў дома 1,5 года.

— Камандзіроўкі, у адпачынак мусіў быў 15 студзеня пайсці. У выніку не адпусцілі. Абавязаныя раз на паўгода, але проста збег абставінаў. У мамы сёння дзень нараджэння, хацеў ёй сюрпрыз зрабіць, у выніку ўвесь адпачынак пайшоў па п***е, — расказаў ён.

Споведзь маладога чалавека спынялася, як толькі я пачынала задаваць яму пытанні пра вайну ва Украіне і тое, што адбываецца ў Беларусі. Ён вельмі асцярожнічаў з адказамі. Але ў выніку ўсё ж падзяліўся некаторымі падрабязнасцямі.

— Ну калі шчыра, мне ўсё роўна, што думаюць людзі пра мяне і пра маю працу, гэта іх меркаванне. А мяне не цікавіць меркаванне левых людзей. Так што калі мяне назавуць оркам, я буду крычаць: «За арду», — упэўнена напісаў ён.

Скриншот переписки с Дмитрием
Скрыншот перапіскі з Дзмітрыем

Дзмітрый выходзіў на сувязь у сярэдзіне буднага дня. Казаў, што ў расійскіх вайскоўцаў у Беларусі цяпер ёсць вольны час. І мімаходзь згадаў, што шукае ў Баранавічах караоке.

— Думала, вы пастаянна працуеце…

— Мы што, робаты?! — абурыўся ён.

Пасля гэтага мой суразмоўца пачаў настойваць на тым, каб званіць мне па відэасувязі, але ад гэтай ідэі я адмовілася. На гэтым нашая камунікацыя перарвалася.

Российские военные около мемориала в Хатыни. Фото: Sputnik.Беларусь
Расійскія вайскоўцы каля мемарыяла ў Хатыні, 5 лютага 2022 года. Фота: Sputnik Беларусь

«Жыць у лесе — такое сабе»

Другім рэгіёнам, які я абрала для пошуку вайскоўцаў, стала Віцебская вобласць. Там расіяне базуюцца на двух палігонах — Лепельскі і Лосвіда. Профіляў відавочна вайскоўцаў у гэтым рэгіёне было вельмі мала. Але ўдача павярнулася да мяне тварам: здарыўся мэтч з 25-гадовым мабілізаванымі Паўлам.

Абедзве фатаграфіі Паўла з Саратава былі ў форме — адразу здалося, што сваёй датычнасцю да нечага вайсковага ён ганарыцца. «Вясёлы, таварыскі, рознабаковы» — саратавец напісаў у характарыстыцы, што ён не любіць «пафасных і напышлівых» дзяўчат. Вырашыла, што стану самай мілай беларускай, і спытала, ці падабаецца яму ў нашай краіне. Пачала чакаць паведамлення ў адказ — і яно прыйшло.

Скриншот профиля мобилизованого Павла в Tinder
Скрыншот профілю мабілізаванага Паўла ў Tinder
Скриншот профиля мобилизованого Павла в Tinder
Скрыншот профілю мабілізаванага Паўла ў Tinder

Выявілася, што да мабілізацыі Павел працаваў мэблевіком. У Беларусі ён знаходзіцца ўжо «тыдні два-тры».

— У лесе жыву. Лес добры, сячэцца лёгка на дровы. Думаў у Мінск з’ездзіць у адпачынак пасля «спецаперацыі», — пачаў расказваць пра сваю камандзіроўку хлопец.

На які час расіянін прыехаў у Беларусь, ён не ведае. Кажа, пакуль яго паездка разлічаная да лютага.

— У вайсковым статуце раз на паўгода належыць адпачынак — 15 дзён, але спецаперацыя, магчыма, скончыцца раней.

— А чаму раней? Я вось чытаю ў расійскіх каналах, што ўсё зацягнецца. Ці гэта лухта?

— Расійскія каналы наогул спачатку казалі пра тры дні, — смяецца хлопец і тут жа дадае: — Ну, мне здаецца, яны рыхтуюцца да канца.

— Да таго, што прайграюць, ці, наадварот, выйграюць?

— Выйграюць. Ды і ў свеце, здаецца, таксама да гэтага прыйшлі, ужо танкі не хочуць даваць (25 студзеня стала вядома, што Германія ўхваліла перадачу Украіне танкаў Leopard 2, а ЗША — танкаў M1 Abrams. — Заўв. рэд.). Цяпер нашыя стаўкі паднялі, ужо новую артылерыю і тэхніку туды гоняць. Бахмут прарвуць і пойдуць да Адэсы, а там Украіне давядзецца за стол перамоваў садзіцца. Усе сілы Украіны цяпер у Бахмуце сканцэнтраваныя, калі іх разаб’ём, у іх можа шмат часу пайсці на новае засяроджванне і забяспечанне. І тут як бы мы ў Беларусі пад бокам, у любы момант можам зноў пад Кіеў устаць, але цяпер ужо дакладна зойдзем унутр Кіева, — упэўнена расказвае пра планы малады чалавек.

Скриншот переписки российского военного Павла в Tinder, январь 2023 года
Скрыншот перапіскі расійскага вайскоўца Паўла ў Tinder
Скриншот переписки российского военного Павла в Tinder, январь 2023 года
Скрыншот перапіскі расійскага вайскоўца Паўла ў Tinder

Ён удакладніў, што ўпэўнены ў гэтым, таму што гэтым разам вайскоўцаў «нашмат больш». Па яго словах, толькі ў Беларусі знаходзіцца больш за чатыры тысячы расійскіх салдат.

— Мабілізавалі не 300 тысяч, нашмат больш, — кажа Павел. — «Мобікі» ў асноўным самі адзін аднаго забіваюць. Проста вечныя выпадкі, што яны набухаліся і пастралялі адзін аднаго.

— Не страшна табе? Раптам нешта не так пойдзе…

— Я не бухаў у вучэбцы, хадзіў на ўсе заняткі, у мяне выжыць шанцаў больш, чым у 95% з майго палка, — каментуе хлопец і тут жа дадае, што ён ужо марыць з’ехаць з Беларусі. — Жыць у лесе — такое сабе, ды і самая галоўная праблема, што тут жанчын няма. Праз гэта я гатовы хоць заўтра ў Кіеў ехаць.

Скриншот переписки Павла в Tinder
Скрыншот перапіскі Паўла ў Tinder

Чаму Павел вырашыў, што ўкраінкі так лёгка пойдуць з ім на кантакт? Малады чалавек адразу вырашыў выкласці «курс геапалітыкі»:

— Прастытуткам усё роўна, ад каго браць грошы. Ну, да простых дзяўчат я ў прынцыпе падыходзіць нават не планаваў. Але наогул яны самі вешаюцца на рускіх, толькі прычына ў іх адна з дзвюх. Адны вешаюцца, бо хочуць, каб іх у Расію перакінулі, а другія шантажуюць. Калі не плаціш, пішуць у ваенную паліцыю за згвалтаванне… Навошта ім у Расію хацець? Большасць украінцаў, паводле апытанняў, супраць расіян. Гэта заходняя Украіна не хоча, а паўднёвая толькі за. Украінкі не дурнічкі, яны разумеюць, што нават калі Украіна па неверагоднай выпадковасці выйграе, там няма сэнсу заставацца. Таму што яна стала краінай-дэпазітам. Там адразу з’явяцца сотні розных падаткаў, бо Расія ў любым выпадку рэпарацый плаціць не будзе. Там ужо цяпер цэны на 55−70% выраслі. Ёй далі вельмі шмат грошай, яна моцна раззброіла ўсю Еўропу, а эканоміка цяпер пайшла ў мінус на 35%. Гэтыя 35% пакрываюць траншы дапамогі краін. Калі вайна скончыцца, для траншаў не будзе прычыны.

Адзначым, што ў эканоміцы няма такога паняцця, як «краіна-дэпазіт». Акрамя таго, за 2022 год цэны ва Украіне ў цэлым выраслі на 26,6%.

Скриншот переписки с Павлом в Tinder
Скрыншот перапіскі з Паўлам у Tinder

— Але Расія не мела права пачынаць вайну ва Украіне. Столькі людзей памерла ва ўкраінскіх гарадах…

— Ну глядзі, ты жывеш у прыватным доме з суседзямі. Вы дамовіліся, што зброя для самаабароны будзе ў цябе і яшчэ аднаго суседа. Вы жылі мірна на гэтых умовах амаль 100 гадоў. Потым твой найбліжэйшы сусед бярэ зброю і цэліцца ў цябе з твайго ўчастка, кажа, гэта для яго бяспекі. Ты яму кажаш: на мяне не наводзь зброю, а ён табе адказвае — А мне п***й, я ж на сваёй зямлі. Як інакш тут зрабіць? Хіба можна яму пакідаць зброю? — дэбатуе Павел.

— Не зразумела, а хто навёў зброю?

— Украіна пачала ўступаць у НАТА.

Гэта не так — працэс уступлення Украіны ў NATO не пачынаўся. У перспектыве найбліжэйшых гадоў такі сцэнар у прынцыпе складана было б уявіць. Для гэтага Украіне трэба было б вырашыць і тэрытарыяльнае пытанне па Крыме, і ўзброены канфлікт на Данбасе.

— Яна не пачала ўступаць, яе б і не прынялі, па ўмовах не падыходзіла.

— Падыходзіла лепш за ўсіх. Мы былі б у кольцы, бо ў свой час закрылі вочы нашы на Прыбалтыку. На мяжы ў Прыбалтыцы ўжо даўно НАТА, хоць паводле дамовы пасля Вялікай Айчыннай вайны НАТА не мусіла рухацца ні на цалю на захад. Украіна стала проста апошняй кропляй, бо яна бліжэй за ўсіх да Масквы з іншых краін. А ў прыбалтыйскай акрузе сканцэнтраваная асноўная нашая ваенная прамысловасць. То-бок у выпадку чаго ракеты б ляцелі з двух самых важных бакоў у Расію, — працягваў настойваць на сваёй трактоўцы гісторыі Павел.

Гэта няпраўда. Ніякіх пісьмовых гарантый заходнія краіны пра непашырэнні NATO не давалі, а Ельцын у сярэдзіне 1990-х сам заключыў пагадненне, якое дапускала пашырэнне Альянсу.

«У турму ці бегчы дакладна не буду. Я не з такіх»

Апрача таго, у той жа дзень мне ўдалося пагутарыць і з Арцёмам. Пра тое, што ён мабілізаваны, 30-гадовы мужчына наўпрост напісаў у профілі свайго акаўнта.

Арцём аказаўся не такім гаваркім, як калега. Толькі праз некалькі прывітальных паведамленняў расказаў, што працаваў інжынерам у транспартнай кампаніі. Кажа, што любіць актыўны адпачынак, міні-футбол, сноўборд і дрыфт. А потым дадаў, што першае ўражанне пра Беларусь у яго станоўчае: «Чыста, утульна і цёпла».

Скриншот анкеты Артема в Tinder
Скрыншот анкеты Арцёма ў Tinder

— А табе не страшна наогул мабілізаваным быць? Я б звар’яцела ад нерваў…

— Не, не страшна. А чаго баяцца? Усе мы пражывём колькі належыць.

— Мне здавалася, многія мабілізаваныя негатыўна настроеныя да такога рашэння вашых уладаў.

— Многія настроеныя, але навошта цяпер адчайвацца. Змагаемся за праўду. Людзі пакутавалі, а мы дапаможам ім жыць нармальна. Я там асабіста быў і бачыў: там абстаноўка не вельмі, народ супраць улады і ўсё такое.

— Я з сяброўкамі ездзіла гады два таму ў Кіеў і Львоў, нічога такога не чула.

— Ты была ў сталіцах, дзе ў людзей электрычнасць, гарачая вада, бізнесы і гэтак далей. Я кажу пра ДНР, ЛНР, там сядзяць па падвалах, баяцца вылезці, ніякай падтрымкі, забяспечання і прытулку. Проста найміты ўсё адбіраюць, увесь побыт знішчаюць, дзяцей і жанчын гвалтуюць. У сталіцы на гэта закрываюць вочы. Як любы чалавек, галоўнае — я абуты, сыты і апрануты, іншага не трэба.

Скриншот переписки с Артемом в Telegram
Скрыншот перапіскі з Арцёмам у тэлеграме
Скриншот переписки с Артемом в Telegram
Скрыншот перапіскі з Арцёмам у тэлеграме
Скриншот переписки с Артемом в Telegram
Скрыншот перапіскі з Арцёмам у тэлеграме

Мэты пераканаць Арцёма ў мяне не было, таму я вырашыла задаць яму наступнае пытанне: чаму ён пагадзіўся ехаць на вайну, калі мог з’ехаць або пайсці ў турму. І атрымала пытанне ў адказ:

— Думаеш, у турме лепш? Я ніколі не бягу ад жыцця, дзеянняў і праблем. Напралом — і ўсё вырашаем.

— Тут жа не толькі пра сваё жыццё гаворка, але і пра іншых.

— Гэта так, перш за ўсё трэба гэта разумець. Але ў турму ці бегчы дакладна не буду. Я не з такіх.

— То-бок забіваць лепш, чым з’ехаць або сесці ў турму? Не разумею…

— Ты ведаеш, тут на ўсё можна дваяка глядзець, — прывёў мне апошні аргумент Арцём.

Скрыншот перапіскі з Арцёмам у Telegram

Пасля гэтага мы перайшлі да абмеркавання больш прыземленых рэчаў накшталт спартыўных трэніровак, працы і надвор’я.

— Тут у траўні прыгажосць і ўсё квітнее ці гэта ўсё раней? Калі шорты і сланцы можна даставаць? — цікавіцца ён.

Здаецца, Арцём працягвае жыць звычайным жыццём па-за вайной і ўжо рыхтуецца да летняга адпачынку.