Опубликовано 25 жнiўня 2023 у 17.38
Адрес в интернете: https://by-zerkalo-page.online/news/life/47224.html    

«Яны зробяць горш толькі сабе… І так ужо народ збяднеў». Лукашэнка расказаў, што думае пра закрыццё межаў з Беларуссю

Закрыццём межаў з Беларуссю Літва, Латвія і Польшча зробяць горш толькі сабе і сваім грамадзянам. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас размовы з журналістамі, піша яго прэс-служба.

Александр Лукашенко во время посещения Белорусского государственного университета. Фото: пресс-служба Лукашенко
Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Фота: прэс-служба Лукашэнкі

«Літву, Латвію я не зусім разумею. Хутчэй за ўсё, яны ў гэтым трэндзе бягуць наперадзе паравоза (каб толькі не трапілі пад яго), хочуць выпендрыцца. Але гэта ж бокам вылезе. Хочуць закрыць — хай закрываюцца. Мы ўсё роўна ў Літву, Латвію не ездзім і праз іх таксама не працуем. Каму яны горш зробяць? Яны зробяць горш толькі сабе і сваім людзям», — сказаў Лукашэнка.

Палітык падкрэсліў, што Беларусь — мірная краіна і ніякіх прэтэнзій да сваіх заходніх суседзяў не мае. «Мы хочам жыць на сваёй зямлі. Нам не трэба ні польскія землі, ні літоўскія, ні латышскія. Але ў іх сёння палітычны псіхоз напярэдадні выбараў, асабліва ў Польшчы, вось яны і будуць нагнятаць гэтую сітуацыю. Закрыюць — хай закрываюць, зробяць горш толькі для сябе. І так ужо народ збяднеў: зімой дровы ад нас вывозілі, бо тапіць няма чым. І калі ласка. Мы будзем ім дапамагаць, трэба будзе — бясплатна будзем дапамагаць, каб людзі вытрымалі гэта», — заявіў Лукашэнка.

«Там не дурні, там людзі моцныя, загартаваныя. Такія, як мы. Яны хутка знясуць гэтых кіраўнікоў», — перакананы палітык.

Нагадаем, краіны Балтыі і Польшча абмяркуюць механізм поўнага закрыцця мяжы з Беларуссю 28 жніўня на міністэрскай сустрэчы ў Варшаве.

Пры гэтым намеснік міністра ўнутраных справаў Літвы Арнольдас Абрамавічус заявіў, што адначасовае закрыццё ўсіх памежных пунктаў з Беларуссю «выкліча вялікія арганізацыйныя праблемы».

Прэм’ер-міністарка Літвы Інгрыда Шыманітэ адзначыла, што механізм поўнага закрыцця Літвой, Латвіяй і Польшчай межаў з Беларуссю ўжо выпрацаваны. Кіраўнік Службы аховы дзяржмяжы Літвы Рустам Любаеў расказваў, што «тэхнічна гэта проста зрабіць», спаслаўшыся на досвед закрыцця межаў у перыяд каранавіруса.

Раней урад Літвы ўжо прыняў рашэнне закрыць два з шасці пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю з 18 жніўня.

Чытайце таксама

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO