Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  2. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  3. Стали известны зарплаты старших сыновей Лукашенко
  4. «Они совершили ошибку». Трампа спросили об ударе России по Сумам
  5. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
  6. «Просто фамилия — повод». Витебская сторонница «русского мира» рассказала, как силовики допрашивали ее дочь в поезде
  7. Кухарев заявил, что минчане получают по тысяче долларов в среднем. Но чиновник не учел важный момент
  8. В Польше подписан закон, который касается и беларусов. Что меняется для мигрантов
  9. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
  10. «Говорят, что мы собираем деньги на бомбы, на ракеты». Одиозный минский священник посетовал на прессинг монастыря, помогающего военным РФ
  11. В Дроздах третий год продают дом, который принадлежал экс-охраннику Лукашенко (не исключено, что и сейчас). Как выглядит жилье
  12. «Это недопустимо». Лукашенко в очередной раз потребовал разобраться с вечной проблемой Минска
  13. Такого дешевого доллара не видели давно: куда курс двинется дальше? Прогноз по валютам
  14. Основатель NEXTA попал в список Forbes «30 до 30»
  15. Пропагандистку Ольгу Бондареву отчислили из университета
  16. «Впервые за пять лет попросили показать второй паспорт». Как проходят проверки на границе Беларуси с ЕС
  17. Российские войска перебросили дополнительные части под Торецк и активизировали использование бронетехники — с какой целью
  18. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
  19. «Мальчики не хотели причинить вреда девочкам. Они просто хотели их изнасиловать». История трагедии, в которую сложно поверить
Читать по-русски


У Кобрыне падлетак, сын украінца і беларускі, атрымаў украінскае грамадзянства і збіраўся адмовіцца ад беларускага — бацькі падалі адпаведную заяву ў РАУС (гэта шараговая працэдура). Нечакана ім адмовілі, бо іх дзіця… не адслужыла ў войску. Бацькі пайшлі ў суд. Вынікі гэтай абсурднай гісторыі мы даведаліся з апублікаванага судовага рашэння.

Фото: «Зеркало»
Фота: «Люстэрка»

Хлопчык нарадзіўся ў Кобрыне ў сям'і беларускі і грамадзяніна Украіны. Яго бацька больш за 20 гадоў таму атрымаў сталы від на жыхарства ў Беларусі і ажаніўся з мясцовай дзяўчынай, сям’я засталася ў Кобрынскім раёне. Цяпер Яраславу (імя змененае) 16 або 17 гадоў, ён атрымлівае прафесію ў мясцовым каледжы альбо ліцэі.

У 2023 годзе падлетак атрымаў украінскае грамадзянства (такое права ён меў па нараджэнні як сын украінца), і сям’я вырашыла, што ад беларускага пашпарта ён адмовіцца. Маці і бацька Яраслава 23 верасня напісалі ў РАУС заяву на рэгістрацыю страты дзіцем грамадзянства Рэспублікі Беларусь, прыклалі натарыяльна завераную згоду сына.

Гэта звычайная працэдура: згодна з арт. 19 закона «Пра грамадзянства», грамадзянства Беларусі !страчваецца <…> па заяве бацькоў у дачыненні да дзіцяці, якое набыло па нараджэнні разам з грамадзянствам замежнай дзяржавы грамадзянства Рэспублікі Беларусь".

Згодна з арт. 20 таго ж закона, адмовіць у спыненні грамадзянства ў такім выпадку могуць толькі з трох прычын:

  • той, хто хоча выйсці з грамадзянства, з’яўляецца падазраваным ці абвінавачаным па крымінальнай справе пра злачынства, здзейсненым на тэрыторыі Беларусі, або асуджаны беларускім судом і не адбыў пакаранне;
  • ён мае «пазычанасць па падатках або іншыя нявыкананыя абавязанні перад Рэспублікай Беларусь, мясцовымі ўладамі, юрыдычнымі і фізічнымі асобамі»;
  • ён не мае іншага грамадзянства ці гарантый яго набыцця.

Атрымаўшы заяву, РАУС быў абавязаны праверыць, ці няма падставаў для адмовы падлетку. Міліцыя даслала запыты ў розныя органы і службы. Сярод іх быў і вайсковы камісарыят Кобрынскага і Жабінкаўскага раёнаў.

Яшчэ не вырас, але ўжо павінны

Праз два месяцы пасля заявы, 22 лістапада, у РАУС вынеслі рашэнне адмовіць бацькам Яраслава ў рэгістрацыі страты грамадзянства Беларусі іх сынам у сувязі з «наяўнасцю ў яго нявыкананага абавязання перад Рэспублікай Беларусь».

Якія нявыкананыя абавязанні маглі быць у няпоўнагадовага падлетка? У міліцыі маці сказалі, што праблема была ў ваенкамаце. Гэта ён адмовіўся ўзгадніць выхад хлопца з грамадзянства.

У далейшым жанчына высветліла, што яшчэ 27 кастрычніка ваенкамат вынес рашэнне адмовіць у выдачы даведкі пра згоду на выхад Яраслава з грамадзянства. У абгрунтаванні была спасылка на працытаваны вышэй артыкул 20 закона «Пра грамадзянства» і на артыкул 57 Канстытуцыі, дзе гаворыцца: «Абарона Рэспублікі Беларусь — абавязак і святы доўг грамадзяніна» (пол грамадзяніна, дарэчы, не ўдакладняецца).

Такім чынам, «нявыкананым абавязаннем» аказалася абарона краіны. Падлетку не далі адмовіцца ад грамадзянства, бо ён не адслужыў у войску — хоць ён яшчэ і не мусіў служыць, бо не дасягнуў 18 гадоў.

Фото: TUT.BY
Фота: TUT.BY

Абавязак не роўны абавязанню

Бацькі падалі скаргу ў ваенкамат Брэсцкай вобласці, але 19 снежня ім прыйшла адмова і адтуль. Тады Яраслаў і яго маці падалі пазоў у суд з патрабаваннем прызнаць, што рашэнне РАУС неправамернае і абмяжоўвае правы хлопчыка, зарэгістраваць страту грамадзянства і спагнаць з АУС усе судовыя выдаткі.

Маці і адвакат сцвярджалі, што рашэнне са спасылкай на закон «Пра грамадзянства» і Канстытуцыю — неабгрунтаваны і наогул даведка з ваенкамата адсутнічае ў спісе дакументаў для выхаду з грамадзянства ў выпадку няпоўнагадовых, то-бок згоды вайскоўцаў не мусілі пытаць.

Асноўным аргументам сям'і было тое, што ў артыкуле 20 закона «Пра грамадзянства» нічога не гаворыцца пра тое, што адмовіць у выхадзе з грамадзянства можна, калі чалавек не адслужыў у войску, — там гаворыцца толькі пра «нявыкананыя абавязанні». Але абавязак і абавязанне — гэта не адно і тое ж у прававым сэнсе, даказвалі пазоўнікі. Абавязанне — гэта, у адпаведнасці з артыкулам 288 Грамадзянскага кодэкса, тое, што ўзнікае ў сілу дамовы або з прычыны нанясення шкоды, неабгрунтаванага ўзбагачэння і «з іншых прычын, пазначаных у актах заканадаўства». Напрыклад, грашовы доўг — гэта абавязанне. То-бок для ўзнікнення абавязання патрэбныя нейкія дзеянні чалавека, падзеі, умовы.

Пры гэтым служба ў войску і абарона краіны ў Канстытуцыі і заканадаўстве называюцца менавіта «абавязкам». «Профільны» закон таксама носіць назву «Пра вайсковы абавязак і вайсковую службу» — не «Пра вайсковае абавязанне».

У РАУС з аргументамі сям'і не пагадзіліся і патрабавалі адмовіць ім у пазове. А якой думкі быў суд?

Прызыўнік маленькі, ды даражэнькі

Нягледзячы на абсурднасць сітуацыі — падлетка фактычна абвінавачваюць у невыкананні абавязку, які для яго, у сілу ўзросту, яшчэ не не надышоў — суд не абараніў правы хлопчыка, а стаў на бок уладаў. Абгрунтаванне аказалася даволі нязграбным.

Усе аргументы сям'і пра тое, што абавязанне і абавязак — розныя рэчы і вайсковы абавязак да абавязанняў не мае ніякага дачынення, суд фактычна праігнараваў — назваў неабгрунтаванымі, але не абгрунтаваў адваротнага. Пры гэтым спаслаўся, як і ваенкамат, папросту на Канстытуцыю:

«Спасылка заяўніка на палажэнні арт. 288 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь, якая вызначае паняцце абавязання і прычыны яго ўзнікнення, не з’яўляецца прававой падставай для задавальнення скаргі, бо ў сілу арт. 57 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Ш., з’яўляючыся прызыўніком, абавязаны выканаць перад Рэспублікай Беларусь вайсковы абавязак, якім карэспандуе права Рэспублікі Беларусь у асобе вайсковага камісарыята патрабаваць ад яго ягонага выканання».

Як відаць, суд трактуе Асноўны закон вельмі вольна — фактычна, прыпісвае яму словы пра прызыўніка, якіх там няма. У Канстытуцыі не гаворыцца, з якога моманту ў грамадзяніна ўзнікае вайсковы абавязак, але, як вядома, служыць мусяць тыя, каму споўнілася 18 гадоў. Суд жа, па сутнасці, сцвярджае, што вайсковы абавязак узнікае разам з атрыманнем статусу прызыўніка.

А статус прызыўніка беларускія хлопчыкі набываюць ужо ў 16 гадоў — менавіта ў гэтым узросце ажыццяўляецца іх першапачатковы прыём на вайсковы ўлік і прыпіска да прызыўных участкаў (узрост плануюць падняць на год — законапраект пра гэта разглядаецца ў парламенце).

Врачи осматривают призывников на призывном пункте в Минске, 15 ноября 2011 года. Фото: Reuters
Дактары аглядаюць прызыўнікоў на прызыўным пункце ў Мінску, 15 лістапада 2011 года. Фота: Reuters

На гэтым суд і пабудаваў сваю аргументацыю: раз Яраславу ўжо больш за 16 гадоў і ён прызыўнік, прыпісаны да ўчастка, значыць, на ім ужо «вісіць» вайсковы абавязак. Якога ён ужо загадзя «не выканаў» — і няважна, што яшчэ не мусіў выконваць з прычыны няпоўнагадовага ўзросту.

«Вайсковым камісарыятам прынятае адміністрацыйнае рашэнне пра адмову <…>, бо Ш. мае нявыкананы вайсковы абавязак і не мае падставаў для вызвалення ад вайсковай службы», — гаворыцца ў рашэнні.

Элегантнае заканадаўства

Цытуючы законы для пацверджання сваёй пазіцыі, суд працягваў ігнараваць той факт, што ў іх ідзе гаворка пра вайсковы «абавязак», а выхаду з грамадзянства перашкаджаюць «абавязанні». А таксама тое, што ў заканадаўстве па пытаннях страты грамадзянства ў дачыненні да няпоўнагадовых, на якія ён спасылаецца, ніякай гаворкі пра вайсковую службу і даведкі з ваенкамата не ідзе. Ды і ў дачыненні да дарослых таксама.

Рашэнне суда грунтавалася папросту на такім «найважнейшым» прававым акце, як Пералік адміністрацыйных працэдур. Гэты пералік зацвердзіў Лукашэнка ў 2010 годзе. У ім сярод даведак, якія выдаюць ваенкаматы, ёсць пункт 20.5: «Выдача даведкі прызыўніку пра згоду на афармленне пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь і на выхад з грамадзянства Рэспублікі Беларусь». Выходзіць, што вось так — не на ўзроўні асноўных законаў, а ўвядзеннем пункта ў пералік працэдур — было замацавана, што прызыўнікам, якія хочуць з’ехаць на ПМЖ за мяжу ці выйсці з грамадзянства, трэба атрымаць згоду ваенкамата.

«Паколькі Ш. з’яўляецца прызыўніком, РАУС падчас разгляду заявы пра рэгістрацыю страты ім грамадзянства Рэспублікі Беларусь правамерна ў адпаведнасці з п. 20.5 Пераліку адміністрацыйных працэдур была запатрабаваная даведка пра згоду ваеннага камісарыята, які, у сваю чаргу, таксама абгрунтавана прыняў і разгледзеў заяву Ш. пра ажыццяўленне вышэйназванай адміністрацыйнай працэдуры», — гаворыцца ў матываванні рашэння Брэсцкага абласнога суда.

Сям'і адмовілі ў задавальненні скаргі. Відаць, пакуль Яраслаў не адслужыць у войску ці не будзе зняты з вайсковага ўліку, перастаць быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь яму не ўдасца.

Чытайце таксама