З 1 красавіка прыпыняецца выкананне перавозак пасажыраў па рэгулярным міжнародным маршруце Барысаў — Вільнюс. Пра гэта паведамляе «Мінская праўда» са спасылкай на «Мінаблаўтатранс».
Афіцыйнай прычынай прыпынення перавозак стала заканчэнне тэрміну дзеяння дазволаў на выкананне міжнародных аўтамабільных перавозак пасажыраў аўтобусамі ў рэгулярных зносінах і адсутнасцю звестак наконт падаўжэння тэрміну дзеяння дазволаў літоўскім бокам.
Раней з раскладу міжнародных рэйсаў знік рэйс у Вільнюс з Баранавічаў.
Нагадаем, з 1 сакавіка Літва закрыла яшчэ два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю, а таксама зменшыла колькасць дазволаў да 29 для беларускіх і літоўскіх кампаній, якія займаюцца пасажырскімі перавозкамі, і забараніла нерэгулярную аўтобусную перавозку без дазволу.