Опубликовано 8 красавiка 2024 у 14.05
Адрес в интернете: https://by-zerkalo-page.online/news/life/65443.html    

Экс-выкладчыцу БДУІР, якая адбыла 2,5 года па «справе студэнтаў», эвакуявалі з Беларусі

Былую палітзняволеную і экс-выкладчыцу БДУІР Вольгу Філатчанкаву, якая адбыла 2,5 года калоніі па «справе студэнтаў», эвакуявалі з Беларусі, паведаміў сузаснавальнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак.

Ольга Филатченкова. Фото: правозащитный центр «Вясна»
Вольга Філатчанкава. Фота: праваабарончы цэнтр «Вясна»

— Адна з фігурантак «справы студэнтаў», экс-выкладчыца БДУІР, удзельніца студэнцкага страйкама і былая палітзняволеная. Улічваючы ўзровень пагрозы новых пераследаў з боку сілавікоў, Вольга была паспяхова эвакуяваная з Беларусі і знаходзіцца ў бяспецы, — расказаў Андрэй Стрыжак.

Вольга Філатчанкава — былая выкладчыца Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, асістэнтка кафедры ПЗІТ. Знялася ў відэазвароце выкладчыкаў БДУІР супраць гвалту пасля выбараў, удзельнічала ў страйку.

Вольгу затрымалі 12 лістапада 2020 года, у той жа дзень у яе дома прайшоў ператрус. Ёй выставілі абвінавачанне па арт. 342 ч.1 КК (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Спачатку яе змясцілі пад варту ў СІЗА КДБ, потым перавялі ў СІЗА-1.

У судзе Савецкага раёна Мінска 16 ліпеня 2021 года быў абвешчаны прысуд па «справе студэнтаў». Суддзя Марына Фёдарава прызначыла Вользе Філатчанкавай два гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі.

Палітзняволеная цалкам адбыла тэрмін і 30 лістапада 2022 года выйшла на волю з гомельскай калоніі № 4.

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO