Гродзенская міліцыя раніцай 5 сакавіка папрасіла дапамагчы ў пошуках чалавека, які падазраецца ў асабліва цяжкім злачынстве: праваахоўнікі паказалі яго фота і далі апісанне. Ужо да абеду мужчыну знайшлі.
Па падазрэнні ў асабліва цяжкім злачынстве, здзейсненым учора ў Гродне, у вышук быў абвешчаны Андрэй Алегавіч Дымовіч 1984 года нараджэння.
«Рост — каля 190 см, моцнага целаскладу. Быў апрануты ў зялёныя штаны з белымі палоскамі», — гаварылася ў арыенціроўцы.
Людзей, якія маюць нейкую інфармацыю, папрасілі паведаміць па тэлефоне 102.
Ужо праз некалькі гадзін стала вядома, што мужчыну затрымала міліцыя.
— З ім працуюць праваахоўнікі, — паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Там падзякавалі «ўсім неабыякавым грамадзянам», якія дзяліліся звесткамі.