Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  2. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  3. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  4. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  5. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  6. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  7. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  8. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  9. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  10. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  11. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  12. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  13. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  14. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  15. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
Читать по-русски


Беларус у гідракасцюме плыў у Літву са звязкам з 20 упаковак кантрабандных цыгарэт. Яго затрымалі, паведамілі ў памежнай службе Літвы.

Груз, который тянул за собой мужчина. Июль 2024 года, Литва. Фото: vsat.lrv.lt
Груз, які цягнуў за сабой мужчына. Ліпень 2024 года, Літва. Фота: vsat.lrv.lt

Інцыдэнт адбыўся ўвечары ў суботу, 27 ліпеня. Відэакамеры, усталяваныя на літоўска-беларускай мяжы, «зафіксавалі рух чалавека ў бок Літвы з суседняй Беларусі па рацэ». Памежнікі, якія прыбылі на месца, убачылі ў вадзе мужчыну ў гідракасцюме, які транспартаваў груз з 20 прастакутных скрыняў, перавязаных чорнай поліэтыленавай плёнкай.

У скрынках знайшлі 10 000 пачкаў цыгарэт беларускіх марак. Мужчына паспрабаваў уцячы ад памежнікаў, але яго затрымалі. Парушальнік растлумачыў, што цыгарэты яму перадаў напарнік.

«У мужчыны не было дакументаў, якія пацвярджаюць яго асобу і грамадзянства, таму яго даставілі на памежны пункт. <…> Ён ужо вядомы праваахоўнікам, бо раней быў судзімы за такое ж злачынства», — паведамілі ў памежнай службе Літвы.

Па гэтым факце распачатае дасудовае расследаванне. Парушальніку пагражае штраф або пазбаўленне волі на тэрмін да шасці гадоў.