У ДТЗ з удзелам маршруткі пад Барысавам 3 лістапада пацярпелі дзесяць чалавек, у тым ліку двое дзяцей. Шасцярых адпусцілі лячыцца дадому — пра гэта паведамілі ў бальніцы, перадае тэлеграм-канал «Борисов Новости».
Як расказаў галоўны доктар Барысаўскай ЦРБ Аляксандр Дрозд, усім пацярпелым была аказаная аператыўная дапамога:
— На гэты момант шэсць чалавек адпушчаныя дадому, будуць праходзіць амбулаторнае лячэнне, чацвёра знаходзяцца ў бальніцы. Ім аказваецца ўся неабходная дапамога.
Нагадаем, 3 лістапада пад Барысавам адбылася сур’ёзная аварыя: каля 18 гадзін вечара на трасе Р53 Слабада — Навасады каля вёскі Стаі маршрутка, што ехала ў бок райцэнтра, вылецела на сустрэчную паласу і ўрэзалася ў Volkswagen. Пацярпелі 10 чалавек, у тым ліку двое дзяцей.