Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  2. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  3. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  4. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  5. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  6. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  7. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  8. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  9. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  10. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  11. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  12. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  13. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
Читать по-русски


Карціну «Купала» пра жыццё аднаго з галоўных беларускіх класікаў, паэта Янкі Купалы, цяпер можа паглядзець любы ахвочы ў тым выглядзе, у якім яна мусіла паказвацца ў кінатэатрах. Фінальную версію фільма размясцілі ў інтэрнэце, паведаміла «Радыё Свабода». У Беларусі яго ніколі не паказвалі. Фільм фактычна трапіў пад цэнзуру спачатку на фоне пратэстаў супраць інтэграцыі з Расіяй у 2019 годзе, а потым і на фоне падзей 2020 года.

Скриншот фильма "Купала"
Скрыншот фільма «Купала»

Стужку здымаў рэжысёр Уладзімір Янкоўскі на «Беларусьфільме» на замову Міністэрства культуры за кошт бюджэту. Яна анансавалася дзяржСМІ як галоўны нацыянальны кінапраект.

Прэм’ера чакалася яшчэ ў канцы 2019 года, але была адкладзеная: як казаў рэжысёр, спачатку фільм мусіў паглядзець Лукашэнка. Таксама стваральнікі вырашылі спачатку правезці фільм па міжнародных кінафестывалях, а ўжо потым прадставіць у Беларусі, а таксама выпусціць 4-серыйную версію для тэлебачання.

У 2020 годзе абмяркоўвалася, што фільм могуць прадставіць у лістападзе на фестывалі «Лістапад» у Мінску, аднак потым яго знялі з паказу, а потым наогул адмянілі фестываль. У выніку прэм’ера карціны адбылася 14 лістапада 2020-га на расійскім кінафестывалі «Маскоўская прэм’ера». Паказ быў для абмежаванай колькасці гледачоў з прычыны каранавіруса — паглядзелі фільм толькі 170 чалавек, ацэнкі крытыкаў былі высокімі, стужка атрымала прыз «Падзея года».

Аднак у Беларусі «Купалу «так і не паказалі, у дадатак «Беларусьфільм «адклікаў яго з замежных фестываляў. Карціну паклалі на паліцу.

На фоне скандалаў з затрымкай выхаду фільма і пратэстаў у верасні 2020 года хтосьці выклаў у інтэрнэт чарнавую версію фільма: у ёй адрозніваўся мантаж, не хапала колеракарэкцыі і некаторых спецэфектаў, гук таксама быў чарнавым. Дагэтуль гэта была адзіная версія фільма, даступная для прагляду. Яна ўсё яшчэ даступная на YouTube.

Аднак цяпер апублікаваная менавіта фінальная версія карціны — прынамсі, так сцвярджаюць тыя, хто яе размясціў.

Як адзначае тэлеграм-канал «Священный Белавуд», на відэа прысутнічае вадзяны знак «Беларусьфільма»: гэта сведчыць пра тое, што гэтая копія рассылалася адборшчыкам фестываляў і патэнцыйным пакупнікам правоў на паказ.

Нагадаем, фільм здымалі ў Мінскай вобласці. Ролю Янкі Купалы ў ім выканаў латвійскі акцёр Мікалай Шастак, таксама ў карціне зняліся многія беларускія акторы.