Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  2. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  3. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  4. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  5. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  6. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  7. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  8. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  9. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  10. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  11. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  12. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  13. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  14. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  15. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  16. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  17. Россия обвинила страны Балтии и Польшу в возрождении нацизма. «Денацификацией» она объясняла и свое нападение на Украину — ISW
Читать по-русски


У мінулым месяцы беларускія музыкі апублікавалі шмат цікавага матэрыялу. Галоўнай падзеяй, безумоўна, стаў рэліз новага альбома легендарнага Лявона Вольскага — але хапала і іншых годных работ. На нашую просьбу каманда тэлеграм-канала пра беларускую музыку «КЛІК» сабрала топ самых цікавых, на думку яго аўтараў, айчынных музычных рэлізаў верасня.

Lavon Volski — Emihranty

1 гадзіна 2 хвіліны — у такі час змясціўся аповед пра жыццё тысяч беларусаў у эміграцыі.

Лявон Вольскі і яго першы за тры гады альбом «Эмігранты» — гэта самая дэталёвая і эмацыйная ода пра жыццё за межамі Радзімы. Кожная песня — як стадыя прыняцця сваёй эмігранцкай долі: ад адмаўлення і веры ў хуткае вяртанне дадому да легалізацыі ў чужой краіне, асваення мовы і куплі жылля. Часам прастата аповеду і шансонныя матывы падаюцца занадта павярхоўнымі і «ў лоб», а часам, наадварот, трапляюць у самы нерв сваёй шчырасцю.

Канцэптуальна новая праца Лявона нагадвае легендарны «Дом Культуры» NRM — толькі цяпер слухач падарожнічае не па родных мясцінах, а дзе заўгодна, толькі не там.

The Blackwoods — Burn The Ladder

Класічны рок-н-рол будзе жывы, пакуль пад яго уплывам нараджаюцца гурты накшталт The Blackwoods. Мінскае трыа піша музыку ў жанры стоўнер-метал. Хоць назва і выглядае экзатычна, вы дакладна чулі нешта падобнае. Напрыклад, у ранняй творчасці Arctic Monkeys.

У «КЛІК» мы параўналі гэтыя два гурты, хоць насамрэч у The Blackwoods усяго адзін трэк з альбома Burn The Ladder гучыць вельмі падобна. Рэліз аб’яднаў адразу некалькі жанраў: гаражны рок, блюз, індзі, псіхадэл і іншыя. Альбом чапляе сваёй хаотыкай і непрадказальнасцю, а якасць запісу і добрае англійскае вымаўленне вакаліста наогул прымушаюць забыць, што гэта праца нашых землякоў.

Alexey Krivdin — «3+2» (EP)

Вельмі радуе факт, што ў Беларусі засталіся музыкі накшталт Аляксея Крыўдзіна. Гэта вельмі таленавіты чалавек, чыя творчасць толькі набірае абароты.

Крыўдзін — унікальная асоба. Ён і мультыінструменталіст, і аўтар песняў, і аранжыроўшчык, і гукарэжысёр, і прадзюсар… У сваёй музыцы хлопец шмат эксперыментуе з жанрамі і вакальнымі тэхнікамі. «3+2» — гэта вельмі асабісты EP пра глыбокія перажыванні Аляксея. Пра пошук сябе, аб’юзіўныя адносіны, сонны параліч, страту сяброў і страх адзіноты. Праца моцна адгукнецца тым, хто ў жыцці праходзіў праз такое, бо вельмі смела так шчыра спяваць пра такі няпросты досвед.

5051 — «Кэўк і Нік»

5051 — гэта тры беларусы з ЗША, якія змаглі. Хлопцы пішуць бесклапотную музыку з жартоўнымі тэкстамі і з такім рэпертуарам тураць па Чыкага, Нью-Ёрку і Філадэльфіі.

«Кэўк і Нік» — гэта, здаецца, не самая выбітная праца з творчасці 5051, але ў ёй крута адбіваецца вобраз групы: простыя хлопцы, якія проста хочуць весяліцца. Пра сваю эміграцыю яны спяваюць пад іншым вуглом: не забываючы пра цяжкасці, але іранізуючы ім у твар. Раім паслухаць і іншыя працы хлопцаў, а калі пашанцуе — яшчэ і трапіць да іх на канцэрт. Бо проста назваць атмасферу іх выступленняў крутой і бесклапотнай — гэта не сказаць нічога.

Ovvner, luvrz — «Шрамы» (EP)

Калі вам цікава, што атрымаецца, калі змяшаць хіп-хоп з металкорам, — паслухайце «Шрамы». У аўтараў атрымалася бадзёрая альтэрнатыва з перагружанымі гітарамі, экстрым-вакалам і запамінальнымі рыфмамі, якія доўга не выходзяць з галавы пасля праслухоўвання.

Хлопцам з luvrz крыху больш за 20, а яны сваімі сольнымі працамі задаліся мэтай разварушыць беларускую кар-сцэну. У 2021 годзе яны пачыналі як кавер-гурт. Гэты год таксама адзначыўся для luvrz перамогай у конкурсе кавераў ад гурта «Нервы» і першым прызнаннем. З тых часоў яны моцна выраслі ў якасці, а сумесная творчасць з Ovvner’ам стала адпраўным пунктам на першыя пазіцыі музычных чартаў. Гэта, вядома, усяго толькі мары, але хлопцы гэтага дакладна заслугоўваюць.

Найлепшыя рэлізы 2023 года паводле версіі «КЛІК»

Ніжэй — плэйліст, у якім аўтары «КЛІК» збіраюць найлепшыя, на іх думку, рэлізы беларускай музыкі за год. У яго штомесяц дадаюцца навінкі.

Плэйліст «КЛІК» на YouTube — па спасылцы.