Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  2. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  3. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  4. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  5. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  6. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  7. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  8. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  9. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  10. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  11. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  12. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  13. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  14. Россия обвинила страны Балтии и Польшу в возрождении нацизма. «Денацификацией» она объясняла и свое нападение на Украину — ISW
  15. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  16. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
Читать по-русски


Вольга Мазуронак стала срэбнай прызёркай традыцыйнага марафону ў Лос-Анджэлесе. Лёгкаатлетка з Беларусі фінішавала другой, прабегшы 42 кіламетры 195 метраў за 2 гадзіны 25 хвілін 48 секунд. Яна саступіла пераможцы 20 секунд.

Ольга Мазуренок (справа) во время марафона в Лос-Анджелесе, 17 марта 2024 года. Фото: Facebook/LAMarathon
Вольга Мазуронак (справа) падчас марафону ў Лос-Анджэлесе, 17 сакавіка 2024 года. Фота: Facebook/LAMarathon

Адзначым, што Мазуронак выступала ўпершыню пасля Алімпіяды 2021 года ў Токіа, дзе яна заняла пятае месца.

У Лос-Анджэлесе Вольга, якая была чэмпіёнкай Еўропы ў 2018 годзе, выканала алімпійскі нарматыў. У марафоне ён складае для жанчын 2.26.50. Праўда, пакуль невядома, ці зможа бягуха стартаваць на Гульнях у Парыжы. Беларусы не дапушчаныя да спаборніцтваў пад эгідай Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

Асабісты рэкорд Мазуронак у бегу на самай доўгай алімпійскай дыстанцыі — 2.23.54. Гэты вынік яна паказала ў Лондане ў 2016 годзе.

У верасні 2023-га Мазуронак пераехала жыць у Лос-Анджэлес. Перад забегам у ЗША Вольга правяла збор у Кеніі.

Пасля выбараў у 2020 годзе яна падпісала ліст свабодных спартоўцаў супраць гвалту.