Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Клиентам некоторых банков нужно приготовиться к новшествам, которые появятся в мае
  2. В Дроздах третий год продают дом, который принадлежал экс-охраннику Лукашенко (не исключено, что и сейчас). Как выглядит жилье
  3. ISW: Тактика российского командования приводит к большим потерям, наступление России замедлится
  4. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
  5. «Говорят, что мы собираем деньги на бомбы, на ракеты». Одиозный минский священник посетовал на прессинг монастыря, помогающего военным РФ
  6. «Они совершили ошибку». Трампа спросили об ударе России по Сумам
  7. В России рассказали, где в Беларуси может появиться вторая АЭС. Рассказываем, какие регионы рассматривают
  8. «Только сволочь так может поступать». Россия ударила по центру Сум, местные власти заявили о более 30 погибших
  9. Такого дешевого доллара не видели давно: куда курс двинется дальше? Прогноз по валютам
  10. «Просто фамилия — повод». Витебская сторонница «русского мира» рассказала, как силовики допрашивали ее дочь в поезде
  11. «Это недопустимо». Лукашенко в очередной раз потребовал разобраться с вечной проблемой Минска
  12. Власти анонсировали новое возможное ограничение для нанимателей
  13. В Беларуси начинают отключать отопление — когда и в каких городах
  14. Раскалоў урад у выгнанні, даносіў, завабліваў эмігрантаў у Мінск. Расказваем пра знакамітага беларускага агента пад прыкрыццём
  15. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
Читать по-русски


/

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Карлас Алас падоўжыў кантракт з АБФФ на два гады. Яшчэ да заканчэння выступлення ў Лізе нацый (нашая каманда гуляла ў трэцім па рангу дывізіёне і фінішавала трэцяй у сваім квартэце) у федэрацыі вырашылі, што 49-гадовы іспанец па-ранейшаму патрэбны беларускаму футболу. Мы даўно спрабавалі ўзяць інтэрв'ю ў Аласа, і вось днямі трэнер пагадзіўся пагаварыць з «Люстэркам».

Главный тренер сборной Беларуси по футболу Карлос Алос во время пресс-конференции после матча отборочного турнира чемпионата Европы между сборными командами Швейцарии и Беларуси в Санкт-Галлене, Швейцария, 15 октября 2023 года. Фото: Reuters
Карлас Алос падчас прэс-канферэнцыі пасля матча адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы паміж зборнымі Швейцарыі і Беларусі ў Санкт-Галене, Швейцарыя, 15 кастрычніка 2023 года. Фота: Reuters

Перш чым вы пачняце чытаць.

Беларускі рэжым выкарыстоўвае спорт у сваіх мэтах — у нас няма ніякіх сумневаў на гэты конт. Алос — чалавек, што атрымлівае зарплату ад федэрацыі футбола, якая вельмі цесна звязаная з дзяржавай. Іспанец узначаліў зборную ў жніўні 2023-га і, мы лічым, выдатна разумеў, на каго згаджаецца працаваць. Таму такое інтэрв'ю не магло абысціся без пытанняў пра палітыку, сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі і тое, што ў футбалістаў, якія выказаліся супраць гвалту, адбіраюць права на працу.

Аднак Алос у самым пачатку гутаркі заявіў, што будзе гаварыць толькі пра зборную. Пасля доўгіх абмеркаванняў у рэдакцыі мы вырашылі, што аматарам спорту важна ведаць пра матывацыю іспанца працаваць у нашай краіне і яго бачанне перспектываў каманды — нават калі многім беларусам сёння зусім не да футбола.

Пры гэтым мы публікуем спіс пытанняў пра сітуацыю ў Беларусі, якія хацелі задаць Алосу, але не змаглі.

— Вы ведаеце, што некалькі дзясяткаў гульцоў, якія выступілі супраць гвалту пасля жніўня-2020, не маглі знайсці клуб у Беларусі, а некаторыя за іх пазіцыю ці ўдзел у пратэстах былі асуджаныя? Што думаеце пра гэта?

— Вы ведаеце, хто такі Андрэй Салавей? Найлепшы футбаліст Беларусі 2021 года і яго жонка нядаўна атрымалі па два гады «хатняй хіміі» — мяркуючы з усяго, за ўдзел у мірным пратэсце пасля прэзідэнцкіх выбараў, якія былі сфальсіфікаваныя. Як вы лічыце, грамадства мае права на мірны пратэст?

— Давайце ўявім сітуацыю: вы працуеце ў іспанскім клубе ці нацыянальнай камандзе. У вашай краіне адбываюцца палітычныя падзеі, якія вас абураюць — і вы выказваецеся супраць дзейнай улады. Як думаеце, вас адхіляць ад трэнерскай працы, як гэта здарылася з легендарным настаўнікам фрыстайлістаў у Беларусі Мікалаем Казекам, ці пасадзяць у турму?

— Калі зборную Беларусі ўслед за Расіяй адхіляць ад міжнародных спаборніцтваў, вы застаняцеся ў зборнай?

— Вы не думаеце, што пасля гэтых адказаў вас могуць звольніць?

«Прывык да пастаянных раз’ездаў»

— Чым вы занятыя цяпер — калі ў зборнай няма матчаў?

— Як вы напэўна ведаеце, 13 снежня пройдзе лёсаванне адборачнага турніру на чэмпіянат свету 2026 года. Таму думкі ўжо пра новы цыкл, гульню каманды. Вядома, цяпер крыху іншая спецыфіка. Чэмпіянаты Беларусі і Казахстана скончыліся, у Расіі зімовая паўза — у лігах з гэтых краін больш за ўсё футбалістаў, якія выступаюць у нашай зборнай. Але праца не спыняецца. Напрыклад, сёння раніцай (11 снежня. — Заўв. рэд.) сустракаўся са сваімі асістэнтамі ў Тарагоне (горад у Іспаніі. — Заўв. рэд.), абмяркоўвалі розныя моманты. Плюс гляджу матчы еўрапейскіх чэмпіянатаў, еўракубкаў — гэтыя турніры працягваюцца і могуць даць карысную інфармацыю.

— Ці прапісана ў вашым кантракце, колькі дзён вы павінныя знаходзіцца ў Беларусі?

— Я знаходжуся ў Беларусі дастаткова часу. Цяпер у нашым штабе тры іспанскія трэнеры (акрамя Алоса гаворка пра яго асістэнтаў Хасінта Магрынью і Алекса Асэнсі. — Заўв. рэд.). Заўсёды стараемся, каб хаця б нехта адзін быў у Беларусі. Акрамя таго, сёння розныя праграмы дазваляюць сачыць за гульнёй футбалістаў і ў Еўропе, і ў Расіі з Казахстанам — незалежна ад нашай лакацыі. Але мне падабаецца прыязджаць у Беларусь і глядзець за матчамі ўнутранага чэмпіянату — быць максімальна блізка да гульцоў.

— Раскажыце, як звычайна дабіраецеся ў Мінск з вашай роднай Тартосы (горад у Каталоніі).

— Я працую 15 гадоў за межамі роднай краіны. Трэніраваў у Ганконгу і Руандзе, а гэта ад Іспаніі далей, чым Беларусь. Прывык да пастаянных раз’ездаў — гэта частка працы. Калі стаў галоўным трэнерам зборнай Беларусі, то прамых рэйсаў з Іспаніі ўжо не было. Так што ведаў, на што ішоў. Звычайна ў мяне два варыянты, як дабрацца: з Барселоны лячу ў Вільнюс, а адтуль у Беларусь, або лячу ў Мінск з Барселоны праз Стамбул. Ніякіх праблем.

— Вы падоўжылі на два гады кантракт з АБФФ. У чым вашая матывацыя?

— Згуляць у адборачным турніры да чэмпіянату свету — найбуйнейшай спартыўнай падзеі ў футболе. Думаю, гэта больш чым дастатковая матывацыя. Я настроены аптымістычна што да перспектываў зборнай, мне падабаецца працаваць з гульцамі. Мы верым, што расцём як каманда, і хочам змагацца. Ведаем, што будзе складана, нямала залежыць ад лёсавання, але чаму б не паспрабаваць пераадолець кваліфікацыю і трапіць на чэмпіянат свету? Гэта было б фантастычнай мэтай.

«У нас няма падтрымкі родных трыбун»

— Як зборная Беларусі можа прабіцца на топ-турнір, калі ў складзе каманды няма ніводнага футбаліста з найлепшых ліг Еўропы і яна ні разу не ўдзельнічала ў фінальных стадыях еўра і ЧС?

— Я не казаў, што мы абавязкова кудысьці трапім. Але ўпэўнены, што камандзе пад сілу змагацца да канца, як гэта рабілі раней. Калі памятаеце, то мы згулялі 3:3 у гасцях са Швейцарыяй у кваліфікацыі на чэмпіянат Еўропы. Потым гэтая зборная прабілася ў чвэрцьфінал Еўра. З апошніх 12 афіцыйных матчаў мы саступілі толькі ў двух. Пры гэтым гулялі супраць добрых каманд. Відавочна, Беларусь не будзе фаварытам — мы ў чацвёртым кошыку перад лёсаваннем. Але збіраемся змагацца.

Пад кіраўніцтвам Алоса беларусы правялі 12 афіцыйных матчаў у рамках адбору на чэмпіянат Еўропы і Лігі нацый УЕФА. Яны тройчы перамаглі — з лікам 1:0 (Андору, Косава і Люксембург), сем разоў згулялі ўнічыю (з Андорай, Румыніяй, Балгарыяй і Паўночнай Ірландыяй — па 0:0, Швейцарыяй — 3:3, Люксембургам і Балгарыяй — па 1:1) і двойчы прайгралі (Ізраілю — 0:1 і Паўночнай Ірландыі — 0:2).

— Чаго не хапае зборнай для больш паспяховых вынікаў?

— Вядома, нам трэба палепшыць гульню ў атацы, часцей забіваць. Хацелася б мець крыху больш досведу. Калі гульцы будуць спаборнічаць у мацнейшых еўрапейскіх лігах, то мы вырасцем як каманда. Пераходзячы на новы ўзровень у клубах, футбалісты потым перадаюць зборнай упэўненасць і досвед, якія набываюцца праз удзел у важных матчах.

— У чым для вас спецыфіка працы ў Беларусі?

— Што да асабістых узаемаадносін, то вельмі задаволены тым, як да мяне ставяцца. Думаю, мае памочнікі са штаба зборнай скажуць тое самае. А вось у плане футбола галоўны выклік — няздольнасць гуляць матчы ў Беларусі. У нас няма падтрымкі родных трыбун, у адрозненне ад супернікаў (праз санкцыі за суўдзел у нападзе на Украіну зборная павінная праводзіць афіцыйныя хатнія гульні на нейтральным полі і без гледачоў. — Заўв. рэд.). Не думаю, што ў свеце шмат каманд, якія сутыкнуліся з такой сітуацыяй. Мы вымушаныя пастаянна быць у раз’ездах. Гэта ўскладняе дасягненне добрых вынікаў.

«Каманда канкурэнтаздольная»

— Вы казалі год таму, што кожны збор пачынаеце з пытання ў гульцоў, ці ганарацца многія сваёй краінай. А заўзятары, думаеце, ганарацца камандай сёння?

— Цяжкае пытанне. Цяжкае акурат з той прычыны, што мы не гуляем дома (з Алосам беларусы правялі таварыскі матч у Мінску з расіянамі і моцна саступілі — 0:4. — Заўв. рэд.). І я не разумею, што пішуць на рускай. Няма прамой зваротнай сувязі. Калі ты гуляеш пры родных трыбунах, то адчуваеш радасць ці смутак заўзятараў. Але магу сказаць, што цяпер у Еўропе не так шмат каманд, якія прайгралі толькі ў двух з апошніх 12 матчаў. Лічу, што вынікі паказваюць, што каманда канкурэнтаздольная і заўзятары могуць быць задаволеныя намі. Але гэта маё меркаванне — не магу гаварыць за іншых.

Главный тренер сборной Беларуси по футболу Карлос Алос Феррер во время матча отборочного турнира чемпионата Европы между сборными командами Швейцарии и Беларуси на стадионе "Кибунпарк" в Санкт-Галлене, Швейцария, 15 октября 2023 года. Фото: Reuters
Карлас Алос падчас матча адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы паміж зборнымі Швейцарыі і Беларусі ў Санкт-Галене, Швейцарыя, 15 кастрычніка 2023 года. Фота: Reuters

— Вам не перакладаюць артыкулы, прысвечаныя зборнай, каментары экспертаў у беларускіх медыя?

— Адна з рэчаў, якую засвоіў за час кар’еры, — неабходнасць абстрагавацца ад усіх гэтых выказванняў. Бо ў выніку гэта ўплывае на працу. Не веру ў кампліменты, якія мне робяць. Гэтак жа не звяртаю ўвагі і на негатыў. Я толькі стараюся выконваць сваю працу як мага лепш — у гэтым можаце не сумнявацца. А так у футболе заўсёды шмат меркаванняў. Увесь час будуць людзі, якія шчаслівыя і якія ўвесь час незадаволеныя.

— Ці разумееце вы беларусаў, якія не падтрымліваюць зборную сваёй краіны?

— Я з тых людзей, якія паважаюць чужую пазіцыю. Кожная краіна мае сваю культуру, свет вельмі разнастайны… Вядома, ёсць і тыя, хто не падтрымлівае нацыянальную каманду ці ўвогуле не цікавіцца футболам. Я гэта прымаю. Таксама думаю, што добрыя вынікі зборнай маглі б спрыяць усплёску цікавасці да футбола ў Беларусі.

«Трэба шукаць аптымальны спосаб дабіцца выніку»

— Мы прывыклі, што каманды іспанскіх трэнераў часта валодаюць мячом, хочуць быць «галоўнай дзейнай асобай» на полі, як казаў нам рэдактар Marca, тлумачачы феномен запатрабаванасці спецыялістаў з гэтай краіны па ўсім свеце. Але беларусы амаль усе матчы шмат абараняюцца і гуляюць другім нумарам. Гэта вашая філасофія ці вынік падбору выканаўцаў?

— Відавочна, што кожнаму падабаецца гуляць з як мага большай колькасцю момантаў у атацы, валодаць мячом. Я працаваў тры гады ў структуры «Барселоны» (відаць, трэнер мае на ўвазе працу ў філіяле акадэміі гэтага клуба ў Польшчы. — Заўв. рэд.), і тое, што вы сказалі пра іспанскіх трэнераў, даволі відавочна. Але трэба аналізаваць усю карціну і шукаць аптымальнага спосабу дабіцца выніку. Не забывайце і пра супернікаў: адны вам дазваляюць больш, іншыя — менш. У футболе падчас матча ўзнікаюць розныя сітуацыі… Вядома, часам даводзіцца абараняцца і нізкім блокам.

Самая вялікая памылка — думаць, што калі ў гульца абарончы профіль, то гэта не добры футбаліст. Уменне абараняцца таксама важнае ў футболе. Я адаптуюся не да ўзроўню гульцоў, а да іх характарыстык. Ведаем, што ў адных аспектах зборная мацнейшая, чым у іншых. Гэта рэальнасць. Глядзіце, у 12 апошніх афіцыйных матчах беларусы прапусцілі восем галоў і столькі ж забілі. Перад маім прыходам у 12 матчах таксама забілі восем мячоў, але прапусцілі 24. Раней каманда гуляла, часцей атакуючы? Магчыма. Але вы ведаеце лічбы.

— Усё зводзіцца да выніку?

— Вядома, я б выбраў перамогу з лікам 4:3, а не 1:0. Але для мяне нічыя лепшая, чым параза з лікам 3:4. Каманды ранжыруюцца па колькасці набраных ачкоў, а не галоў.

— Вы казалі ў 2023-м, што можаце выклікаць любога гульца. Чаму ў складзе няма форварда Іллі Шкурына, які летась стаў другім бамбардзірам чэмпіянату Польшчы? Ці ён яшчэ не хоча выступаць за зборную?

— Не хацеў бы казаць пра канкрэтных гульцоў. Скажу толькі, што выступ за нацыянальную каманду — гэта рух у абодва бакі. Спачатку ідзе аналіз гульца, ці дапаможа ён зборнай, а потым даведваюся пра яго жаданне прыехаць. У кожнага беларускага трэнера можа быць свая версія аптымальнага складу. Але за вынік адказваць цяпер мне, і я задаволены групай футбалістаў, з якой працую.

— Чаму вы не захацелі гаварыць пра нешта, акрамя футбола?

— Я футбольны трэнер. І гатовы адказаць на ўсе пытанні, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі футбольнага трэнера. Гэта мая прафесійная сфера. Вы выказалі цікавасць да зборнай — аддаў вам час. Ніякіх праблем. Я адкрыты для любых СМІ і паважаю вашую працу. Але не чакайце разваг пра нешта, у чым я не разбіраюся або аналізую толькі з боку. Зразумела, я магу мець меркаванне адносна многіх пытанняў. Мяне цікавіць не толькі спорт. Але гэта асабістае меркаванне. Не лічу правільным выносіць гэта на публіку.

Чытайце таксама