Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  2. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  3. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  4. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  5. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  6. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  7. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  8. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  9. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  10. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  11. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  12. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  13. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
Читать по-русски


Сёння, 9 студзеня, выданне «Наша Ніва» паведаміла пра затрыманне па крымінальным артыкуле сына былога міністра энергетыкі Уладзіміра Патупчыка Сяргея. Ён працаваў намеснікам генеральнага дырэктара па эканоміцы вытворчага аб’яднання «Беларуснафта». Як даведалася «Люстэрка», на працоўным месцы мужчыны няма. І калі будзе, невядома. Між тым выданне «Флагшток» са спасылкай на свае крыніцы паведамляе, што Патупчыка затрымалі за каментар у падтрымку Украіны.

Сергей Потупчик (второй слева). Фото: newsgomel.by
Сяргей Патупчык (другі злева) падчас спаборніцтваў па трыятлоне. Фота: newsgomel.by

Выданне «Наша Ніва» паведамляе, што Сяргея Патупчыка затрымалі два тыдні таму. Паводле звестак выдання, таксама затрымалі некалькі менеджараў прадпрыемства ў Гомельскай вобласці. Дакладная прычына прэтэнзій да іх не вядомая.

Між тым намеснік генеральнага дырэктара на працоўным месцы цяпер адсутнічае. Пра гэта расказала яго сакратарка, калі журналістка «Люстэрка» патэлефанавала ў прыёмны пакой пад выглядам яго калегі:

— Сяргея Уладзіміравіча цяпер няма, ёсць выканаўца яго абавязкаў.

— А доўга яго не будзе?

— Так, дастаткова. Таму калі вам ён патрэбны па нейкім пытанні, вы можаце мне яго агучыць, я вам дапамагу з кімсьці звязацца.

Акрамя гэтага, на самім сайце «Беларуснафты» з графы «Дырэктарат» таксама знікла імя Сяргея Патупчыка.

Скриншот
Скрыншот сайта belorusneft.by

Выданне «Флашток» паведамляе, што Патупчыка затрымалі за пост у падтрымку Украіны. Паводле версіі выдання, 26 лютага ён напісаў у сваім Instagram: «Fuck war. Kyiv in my heart!» («Да д’ябла вайну. Кіеў у маім сэрцы!»). Пры гэтым афіцыйных пацверджанняў таму, што гэта стала прычынай затрымання, няма.

Издание "Флагшток" утверждает, что Сергея Потупчика задержали за опубликованный антивоенный пост. Официальной информации об этом нет. Фото: скриншот издания
Выданне «Флагшток» сцвярджае, што Сяргея Патупчыка затрымалі за апублікаваны антываенны пост. Афіцыйнай інфармацыі пра гэта няма. Фота: скрыншот выдання

Нагадаем, у 2018 годзе Уладзіміра Патупчыка адправілі у адстаўку з фармулёўкай «за спрыянне незаконнаму сямейнаму бізнесу». На пасадзе міністра ён быў з 2013 года.