Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Основатель NEXTA попал в список Forbes «30 до 30»
  2. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
  3. «Мальчики не хотели причинить вреда девочкам. Они просто хотели их изнасиловать». История трагедии, в которую сложно поверить
  4. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  5. Кухарев заявил, что минчане получают по тысяче долларов в среднем. Но чиновник не учел важный момент
  6. «Впервые за пять лет попросили показать второй паспорт». Как проходят проверки на границе Беларуси с ЕС
  7. Стали известны зарплаты старших сыновей Лукашенко
  8. Российские войска безуспешно пытаются вытеснить ВСУ из Белгородской и Курской областей — ISW
  9. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
  10. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  11. «Я снимаю, он выбивает телефон». Беларусский блогер Андрей Паук рассказал, что на него напали у посольства РФ в Вильнюсе
  12. Азаренок заявил, что пророссийская активистка из Витебска — агентка Запада, живущая на деньги «пятой колонны»
  13. В Польше подписан закон, который касается и беларусов. Что меняется для мигрантов
  14. Пропагандистку Ольгу Бондареву отчислили из университета
  15. «Перад вачыма стаіць скурчаная Марыя Калеснікава, якую цягнуць з ШІЗА». Экс-палітзняволеная — пра жахі турэмнай медыцыны
  16. К делу о пропаже Анжелики Мельниковой подключились польские спецслужбы. Вот что узнало «Зеркало»
  17. США отменили гранты на демократию для стран бывшего СССР, в том числе Беларуси
  18. Экс-муж Мельнікавай: Праз знікненне Анжалікі нікуды не заяўляў, не бачу сэнсу
  19. «То, что Лукашенко не признал Крым, страшно раздражало Путина». Большое интервью «Зеркала» с последним послом Украины в России
Читать по-русски


Дэпартамент ААН па эканамічных і сацыяльных справах (UN DESA) апублікаваў даклад пра стан і перспектывы сусветнай эканомікі на пачатак 2023 года. Перспектывы ў ім канстатуюцца даволі змрочныя і для ўсяго свету, і для Беларусі: сёлета прагназуецца далейшае падзенне эканомікі, невялікі рост чакаецца толькі ў 2024-м. Расказваем падрабязней.

Фото: Bernd Dittrich, Unsplash
Фота: Bernd Dittrich, Unsplash

Яшчэ ў леташнім дакладзе эксперты ААН канстатавалі ўстойлівае аднаўленне сусветнай эканомікі пасля пандэміі з самымі высокімі тэмпамі росту за апошнія чатыры дзесяцігоддзі: сусветная вытворчасць вырасла за 2021 год на 5,8% (паводле пазнейшых падлікаў), прагназаваўся рост у 2022-м на 4% і ў 2023-м на 3,5%. Пры гэтым ужо адзначаўся рост інфляцыйнага ціску ў многіх краінах, які ствараў рызыку для росту, праблемы пагаршала і далейшае цячэнне пандэміі.

У 2022 годзе ўсё змяніла вайна ва Украіне, якая стала галоўным крызісным фактарам. Яна парушыла функцыянаванне харчовых і энергетычных рынкаў, пагоршыла праблему недахопу харчавання ў многіх краінах. Тэмпы інфляцыі разагналіся яшчэ больш, чым чакалася, што прывяло да глабальнага зніжэння рэальных даходаў і падаражэння жыцця, паставіўшы мільёны людзей у складаную сітуацыю, многіх зрынуўшы ў галечу. Праз інфляцыю краіны зрабілі грашова-крэдытную палітыку больш жорсткай, павысіліся стаўкі, гэта выклікала адток капіталу і абясцэньванне валют, узмацненне жорсткасці пазыковага цяжару.

Другім непрагназавальным фактарам аказаўся клімат, які дадаў праблем. Перыяды анамальнай спякоты, засухі, лясныя пажары, паводкі і ўраганы наносілі каласальную эканамічную шкоду і спараджалі гуманітарныя крызісы ў многіх краінах.

У выніку рост сусветнай эканомікі ў 2022 годзе склаў, паводле папярэдняй ацэнкі, каля 3% замест чаканых 4%. Найбліжэйшую перспектыву эксперты ААН бачаць няпэўнай і змрочнай. Прагноз росту на 2023-і зніжаны з 3,5 да 1,9%. Гэта будзе адзін з самых нізкіх паказчыкаў росту за апошнія дзесяцігоддзі.

У 2024 годзе чакаецца паскарэнне глабальнага росту да 2,7%, калі аслабнуць крызісныя фактары. Але гэта моцна залежыць ад ходу і наступстваў вайны, тэмпаў узмацнення жорсткасці грашова-крэдытнай палітыкі, парушэнняў у ланцужках паставак.

«Цяпер не час для кароткатэрміновага мыслення ці рэфлекторнага заціскання бюджэтных сродкаў, гэта пагаршае няроўнасць, павялічвае пакуты і можа зрабіць мэты ўстойлівага развіцця яшчэ больш недасягальнымі. Гэтыя беспрэцэдэнтныя часы патрабуюць беспрэцэдэнтных дзеянняў», — сказаў генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш. Для аднаўлення эканомікі будзе крытычна неабходнае ўмацаванне міжнароднага супрацоўніцтва, адзначаецца ў дакладзе.

Для развітых краін рост у 2023 годзе чакаецца на ўзроўні 0,4% (затым на 1,6% у 2024-м). Паводле прагнозаў экспертаў, рост эканомікі Еўрасаюза ў 2023 годзе складзе ўсяго 0,2%, а ЗША — 0,4%, эканоміка Вялікабрытаніі наогул скароціцца на 0,8%. На наступны год для іх чакаецца рост на 1,6, 1,7 і 1% адпаведна.

Краіны, якія развіваюцца, захаваюць невялікія тэмпы росту на ўзроўні 3,9% у гэтым і 4,1% у наступным годзе. Так, Кітаю ў 2023-м прагназуецца рост на 4,8%, які ў 2024-м замарудзіцца да 4,5%. Для Індыі прагноз росту на гэтыя два гады — 5,8 і 6,7%. Для Лацінскай Амерыкі — 1,4 і 2,5%. У Афрыцы цягам двух гадоў прагназуецца рост на 3,8%.

А што ў нас?

Пераходныя эканомікі — краіны Усходняй Еўропы, СНД — летась сутыкнуліся з падзеннем эканомікі на 3%, сёлета падзенне чакаецца на ўзроўні 0,8%, у 2024-м — рост на 2,3%.

Вайна закранае ўсю прастору СНД, асабліва чальцоў Еўразійскага эканамічнага саюза, адзначаюць эксперты. У больш доўгатэрміновай перспектыве імаверны нізкі рост расійскай эканомікі пацягне за сабой сур’ёзныя выдаткі для эканомік усіх краін ЕАЭС і СНД.

Так, расійская эканоміка ў 2022 годзе праз вайну і санкцыі ўпала папярэдне на 3,5% — хоць яшчэ год таму прагназавалі, што яна вырасце на 3,6%. Паводле ацэнкі ААН, сёлета яе падзенне складзе яшчэ 2,9%, пасля чаго ў 2024-м ВУП Расіі падымецца на 1,5%.

Што да Беларусі, то для нашай эканомікі эксперты ААН у 2023 годзе прагназуюць падзенне на 1,2%. Рост ВУП чакаецца толькі ў 2024-м і ненашмат — на 1,5% да цяперашняга года (то-бок усяго 0,3% да 2022-га, у якім падзенне беларускай эканомікі, паводле ацэнкі Белстата, склала 4,7%). Інфляцыя прагназуецца на ўзроўні 9,2% у гэтым годзе з запаволеннем да 7% у наступным.

«Эканоміка Беларусі скарацілася ў 2022 годзе, бо экспарт краіны, у тым ліку экспарт угнаенняў, сутыкнуўся абмежаваннямі праз вайну, санкцыі і парушэнне ланцужкоў паставак праз Еўропу. Краіна таксама зазнала адток працоўнай сілы з сектара інфармацыйных тэхналогій. Варыянты фінансавання абмежаваліся Расійскай федэрацыяй. Паколькі краіна не можа вырабляць купонныя выплаты па сваім доўгу ў далярах (плацежны агент і рэгістратар еўрааблігацый Беларусі, Citigroup і Citibank, прыпынілі працу з ёй), Беларусь знаходзіцца ў рэжыме выбарачнага дэфолту. Пры гэтым краіна сумесна з РФ рэалізуе праграму імпартазамяшчэння і выдае дзяржаўныя крэдыты па нізкіх стаўках», — гаворыцца ў дакладзе.