Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  2. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  3. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  4. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  5. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  6. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  7. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  8. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  9. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  10. Этот триллер от Hulu переворачивает представление о сериалах про постапокалипсис. Объясняем, стоит ли смотреть (да)
  11. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  12. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  13. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю расійскай прапагандыстцы Вользе Скабеевай прызнаў, што не зможа самастойна выкарыстоўваць тактычную ядзерную зброю, якую Расія плануе размясціць у Беларусі. Гэтае пытанне яму трэба будзе папярэдне ўзгадніць з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.

Александр Лукашенко общается с российской пропагандисткой Ольгой Скабеевой. 13 июня 2023 года. Скриншот видео
Аляксандр Лукашэнка размаўляе з расійскай прапагандысткай Вольгай Скабеевай. 13 чэрвеня 2023 года. Скрыншот відэа

Прапагандыстка пацікавілася, хто ўсё ж будзе распараджацца тактычнай ядзернай зброяй, якую Расія перадасць Беларусі.

— Якая ўсё ж дамоўленасць? Калі агрэсія, трэба будзе ўсё ж стэлефанавацца з Пуціным? — спытала Скабеева.

— Вось часта чую: «А, вось гэтую расійскую зброю без Расіі ён не выкарыстае». Слухайце, калі пачнецца вайна, я што, буду глядзець вакол?! Ды не. Зняў трубку — дзе б ён (Уладзімір Пуцін. — Заўв. рэд.) ні быў, ён патэлефанаваў — я зняў трубку, у любы момант. Нават вось цяпер. Таму ну ў чым праблема ўзгаднення нейкага там удару? Гэта не пытанне! Тут спрачацца нават няма пра што. Тут мы ўжо дамовіліся. Хай ворагі, Воля, трымцяць, — заявіў Лукашэнка.

У гутарцы са Скабеевай ён таксама расказаў, што тактычная ядзерная зброя, якая размяшчаецца РФ у Беларусі, утрая больш магутная, чым выкарыстаныя ЗША бомбы ў Хірасіме і Нагасакі. Захоўвацца яна будзе на некалькіх пляцоўках.

— У нас ракеты і бомбы. Мы атрымалі ад Расіі. Бомба ў тры разы больш магутная, чым у Хірасіме і Нагасакі. Там больш за 80 тысяч імгненна загінула, 250 ад аднаго ўдару. А гэта адна бомба ў тры разы больш магутная. Гэта, ну я не ведаю, пад мільён чалавек загіне адразу. Не дай бог выкарыстоўваць гэтую зброю, — заявіў ён.

Нагадаем, 25 чэрвеня міністры абароны Беларусі і Расіі падпісалі дакументы, якія вызначаюць парадак трымання расійскай нестратэгічнай ядзернай зброі ў спецыяльным сховішчы на тэрыторыі Беларусі. Кіраўнік расійскага ваеннага ведамства Сяргей Шайгу тады ўдакладніў, што Расія, размяшчаючы нестратэгічную ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі, не перадае яе рэспубліцы, кантроль над ёю і рашэнне пра выкарыстанне застаецца за Масквой.

Аляксандр Лукашэнка раней заяўляў, што калі Расія размесціць сваю тактычную ядзерную зброю ў нашай краіне, то кіраваць ёю будзе Беларусь.

«Усё будзе па законе і па правілах. Бескантрольнай зброі ў Беларусі няма і быць не можа. Таму кіраваць усім тым, што ёсць у Беларусі, будзем мы тут», — сказаў Лукашэнка ў сваім пасланні беларускаму народу 31 сакавіка.

Зрэшты, гэтую ягоную заяву хутка абверглі ў Крамлі.

Чытайце таксама