Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  2. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  3. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  4. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  5. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  6. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  7. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  8. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  9. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  10. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  11. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  12. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  13. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Аляксандр Лукашэнка прызначыў паслоў у Кітай, Зімбабвэ, ПАР, Сербію і Інданезію, піша прэс-служба.

Александр Червяков. Фото: сайт Минэкономики Беларуси
Аляксандр Чарвякоў. Фота: сайт Мінэканомікі Беларусі

Аляксандр Чарвякоў, які працаваў на пасадзе міністра эканомікі, прызначаны надзвычайным і паўнамоцным паслом у КНР.

Прызначаючы Чарвякова на новую пасаду, Лукашэнка падкрэсліў, што ягоны досвед «дазволіць падняць адносіны з Кітаем», які разам з Расіяй «уваходзіць у лік асноўных партнёраў» Беларусі.

— Дапамагаюць нам і тэхналагічна самымі высокімі тэхналогіямі, і ў фінансавым плане, — цытуе палітыка БЕЛТА.

Ігар Маршалаў, які займаў пасаду намесніка старшыні Камітэта дзяржкантролю — дырэктара Дэпартамента фінансавых расследаванняў і знаходзіўся ў камісіі па вяртанні беларусаў, прызначаны надзвычайным і паўнамоцным паслом у Зімбабвэ.

Ігар Маршалаў — былы намеснік старшыні КДК, экс-кіраўнік Дэпартамента фінансавых расследаванняў (ДФР), узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені, медалямі «За бездакорную службу» I, II і III ступені. У траўні 2021-га за яго подпісам у ПВТ паступіў ліст, у якім Маршалаў прасіў назіральную раду разгледзець пытанне пра страту ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» права на льготы ў 2019, 2020 і 2021 гадах.

У 2018-м за ягоным кіраўніцтвам ДФР праводзіў ператрусы ў незалежным прафсаюзе РЭП па абвінавачанні кіраўнікоў у нявыплаце падаткаў, пазней ім прызначылі па 4 гады «хатняй хіміі». У чэрвені таго ж года праводзіўся ператрус у дырэктара БелаПАН Алеся Ліпая па крымінальнай справе пра нявыплату падаткаў у буйным памеры. Ліпай прызнаў парушэнне і заплаціў падатак і пеню, аднак папярэдняе расследаванне працягнулі. Справу закрылі ў сувязі з яго смерцю 23 жніўня.

Надзвычайным і паўнамоцным паслом у ПАР і па сумяшчальніцтве ў Батсване, Мазамбіку і Намібіі прызначаны Ігар Белы. Дагэтуль ён працаваў начальнікам Галоўнага ўпраўлення Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі МЗС.

Сяргей Маліноўскі, які кіраваў галоўным інфармацыйна-аналітычным упраўленнем МЗС, прызначаны надзвычайным і паўнамоцным паслом у Сербіі і па сумяшчальніцтве ў Паўночнай Македоніі.

Раман Раманоўскі прызначаны надзвычайным і паўнамоцным паслом у Інданезіі і па сумяшчальніцтве ў Малайзіі, Сінгапуры і Філіпінах. Да прызначэння ён працаваў намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнікам упраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва галоўнага ўпраўлення Еўропы і Паўночнай Амерыкі МЗС.

Лукашэнка таксама даў згоду на прызначэнне генконсулам у г. Мумбаі (Індыя) Аляксандра Мацукова, які дагэтуль працаваў начальнікам упраўлення па пытаннях грамадзянства і выезду за мяжу галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС.

Кадравыя перастаноўкі Лукашэнка правёў пасля карупцыйнага скандалу. Раней КДБ паведаміў пра затрыманне шэрагу высокапастаўленых супрацоўнікаў буйных беларускіх прадпрыемстваў у малочнай галіне. Як сцвярджаюць сілавікі, малочная прадукцыя з беларускіх прадпрыемстваў прадавалася з мінімальнай нацэнкай ці нават ніжэй за сабекошт фірмам-«пракладкам» у Расіі, а тыя пастаўлялі прадукцыю на рынак па рынкавай цане. Даход пакідалі сабе службовыя асобы прадпрыемстваў і прадстаўнікі камерцыйных структур, частка грошай ішла на хабар. Па справе затрымалі 15 чалавек, уключаючы гендырэктара ААТ «Бабуліна крынка» Генадзя Скітава.

Чытайце таксама