Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  2. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  3. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  4. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  5. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  6. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  7. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  8. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  9. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  10. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  11. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  12. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
Читать по-русски


Office Life

На гэтым тыдні гатэль Crowne Plaza ў цэнтры Мінска паведаміў пра сваё закрыццё. Ні тэрмін, ні прычыны гэтага не агучваліся. Калектыву закрыццё гатэля патлумачылі тэхнічнай прычынай. Ці адкрыецца ён зноў — невядома. Пра гэта Office Life расказаў ужо былы супрацоўнік гатэля, які працаваў там да 20 лістапада гэтага года.

Отель Crowne Plaza в Минске. Фото: ihg.com
Гатэль Crowne Plaza ў Мінску. Фота: ihg.com

— Нашае кіраўніцтва згадвала тэрмін магчымага адкрыцця гатэля — праз шэсць месяцаў. Але ці сапраўды ёсць такія планы, мы не ведаем. На гэты момант пэўнасці няма, — расказаў былы супрацоўнік у гутарцы з Office Life.

Дарэчы, у лютым 2022 года гатэль ужо закрываўся. Тады прычынай таксама называлі тэхнічныя моманты. У верасні таго ж года Crowne Plaza зноў пачала прымаць гасцей.

Гэтым разам спыніла працу і казіно пры гатэлі, а вось спа-цэнтр працягвае працаваць.

Праз закрыццё скарацілі некалькі дзясяткаў супрацоўнікаў: гэта ў тым ліку пакаёўкі, кухары і спецыялісты бэк-офіса гатэля.

Паводле ўдзельнікаў рынку, да закрыцця мог прывесці шэраг фактараў. За 15 гадоў працы Crowne Plaza састарэла і патрабавала мадэрнізацыі і, адпаведна, дадатковых укладанняў.

Генеральны дырэктар Цэнтра стратэгічнага развіцця «Маркетынгавыя сістэмы» Анатоль Аканцінаў адзначыў, што ў цэлым значная частка фонду гатэля — адносна невялікія па плошчы нумары. Паводле яго, памер нумароў у сучасных гатэлях, як правіла, большы, а гэта значыць, што яны складалі канкурэнцыю. І хоць у Crowne Plaza цану на размяшчэнне трымалі на сярэднім узроўні, а часам і ніжэй, гэта не заўсёды спрацоўвала.

Паводле ацэнак суразмоўцы, у гатэлі часта спыняліся турысты з краін Заходняй Еўропы і Турцыі. Патокі першых зменшыліся. Таксама дзякуючы міжнародным спартыўным мерапрыемствам на стадыёне «Дынама» гатэль быў папулярны падчас размяшчэння спартоўцаў. Цяпер такіх гасцей стала менш.

— Вялікую ролю адыгрывала і наяўнасць казіно. Дзякуючы яму ў гатэлі таксама спыняліся турысты. Канкурэнцыя сярод казіно вырасла як у Мінску, так і ў Расіі — стала выгадна лётаць з гэтай мэтай у той жа Сочы, — кажа эксперт.

Іншы суразмоўца Office Life нагадаў, што яшчэ ў 2017 годзе з’явіліся паведамленні, што ў кампаніі «Мінск Прынцэс Гатэль» (уладальнік будынка гатэля Crowne Plaza) сур’ёзныя пазыкі перад бюджэтам, банкамі і партнёрамі. Але акцыянерам на чале з турэцкім мільянерам Судзі Асканам з гэтымі цяжкасцямі ўдавалася спраўляцца.

Фінансавае становішча гатэля пагоршылася падчас пандэміі каранавіруса. Не дадавала ўпэўненасці і сітуацыя на рынку ў сувязі з санкцыямі. Напрыклад, летась брытанская InterContinental Hotel, якой належыць права на гатэлі Crowne Plaza, паведаміла пра спыненне працы ў Расіі «ў адпаведнасці са зменлівымі рэжымамі санкцый Вялікабрытаніі, ЗША і ЕС, а таксама з пастаяннымі і ўсё большымі праблемамі з працай там».

Як паведамляе часопіс MICE&more, з 1 ліпеня 2022 года гатэль Crowne Plaza Moscow WTC перастаў быць часткай сеткі гатэляў IHG Hotels & Resorts. Ён працягнуў працу ў выглядзе гатэля ў складзе Цэнтра міжнароднага гандлю Масквы.

Эксперты беларускага гатэльнага рынку лічаць, што, магчыма, уласнікам Crowne Plaza ў Мінску ўдасца даць рады складанасцям і гэтым разам. Варыянтамі вырашэння праблем суразмоўцы бачаць продаж гатэля ці магчымасць яго адрадзіць, уклаўшы грошы.