У 2024 годзе чыноўнікі хочуць павялічыць агульную суму на выплаты пенсій беларусам, якія з’ехалі за мяжу, і замежнікам, якія жывуць у нашай краіне. Гэта вынікае з праекта бюджэту Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва на наступны год. Дакумент ужо зацвердзілі парламент і Савет Рэспублікі.
У Беларусі заключаныя пенсійныя пагадненні з некаторымі краінамі. У іх ліку Латвія, Літва, Малдова, Польшча, Чэхія, дзяржавы Еўразійскага эканамічнага саюза (Арменія, Казахстан, Кыргызстан, Расія). З Украінай такое пагадненне разарвалі. Гэтыя дамоўленасці мяркуюць, што падчас прызначэння пенсіі можа залічвацца працоўны стаж, атрыманы на тэрыторыі адной з краін. Таксама такія дамоўленасці прадугледжваюць «экспарт» пенсіі ў адну з краін. Да прыкладу, беларусы могуць жыць у Польшчы і атрымліваць у гэтай краіне прызначаную на радзіме пенсію. Як і ў палякаў ёсць магчымасць жыць у нашай краіне і атрымліваць тут польскую пенсію.
На 2023 год у бюджэце ФСАН на выплаты пенсій і дапамог беларусам, якія выехалі за мяжу, а таксама замежнікам, якія прыбылі ў нашую краіну, паводле міжнародных дамоваў плануюць скіраваць 237,8 млн рублёў. Для параўнання: на 2023-і планавалі скіраваць амаль 202,6 млн рублёў. На 2022 год гэтая сума была запланаваная на ўзроўні амаль 159 мільёнаў рублёў, а на 2021 год — крыху больш за 138,8 мільёна рублёў.
Чытайце таксама