Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  2. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  3. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  4. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  5. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  6. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  7. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  8. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  9. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  10. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  11. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  12. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  13. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
Читать по-русски


Міністэрства замежных справаў Польшчы лічыць, што адказам на новую хвалю рэпрэсій у Беларусі мусіць стаць прыняцце новага пакета санкцый у дачыненні да беларускіх уладаў.

Фото: gov.pl
Ілюстрацыйны здымак. Фота: gov.pl

«Масавыя затрыманні сярод былых вязняў сумлення, якія праводзяцца беларускімі ўладамі, а таксама сем’яў палітвязняў патрабуюць рашучай рэакцыі. Прыняцце чарговага пакета санкцый супраць Беларусі мусіць адбыцца як мага хутчэй», — гаворыцца ў паведамленні польскага знешнепалітычнага ведамства ў сацсетцы Х.

На сайце МЗС Польшчы закліку да новых санкцый няма, але ў заяве, апублікаванай польскім ведамствам, гаворыцца пра тое, што «сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі робіцца ўсё больш драматычнай», а таксама пра «рашучае асуджэнне сістэмных рэпрэсій беларускіх уладаў супраць уласнага грамадства».

«Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі робіцца ўсё больш драматычнай. Ціск рэжыму Лукашэнкі на грамадзянскую супольнасць і палітычных апанентаў, які ўзмацняецца ў апошнія тыдні, скіраваны на запалохванне беларусаў — прымус іх да маўчання або выезду з краіны», — гаворыцца ў заяве.

У МЗС Польшчы нагадалі, што тысячы беларусаў трапілі за краты пасля выбараў 2020 года, і прынамсі 1400 палітычных зняволеных застаюцца ў турмах. У ведамстве падкрэслілі, што «ўмовы ўтрымання праціўнікаў рэжыму — гэта абраза чалавецтва: апазіцыянеры адбываюць пакаранне ў перапоўненых халодных камерах, з абмежаваным доступам да медыцынскай дапамогі і абмежаваным кантактам са сваімі блізкімі».

Чарговым разам у МЗС Польшчы заклікалі беларускія ўлады вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць рэпрэсіі супраць уласнага грамадства.

Нагадаем, масавы рэйд праходзіць з 23 студзеня па былых палітычных зняволеных і сваяках цяперашніх. Людзей дапытваюць і затрымліваюць. Праваабаронцам вядома пра не менш чым 100 такіх фактаў, паводле звестак кіраўніка BYSOL Андрэя Стрыжака, на раніцу 25 студзеня гаворка ідзе пра 143. Сілавікоў цікавілі тыя, хто атрымаў прадуктовую дапамогу ад ініцыятывы INeedHelpBY. Звесткі пра атрымальнікаў такой дапамогі яны ўзялі з сэрвісу «Е-дастаўка», які належыць"Еўраопту". Аднак затрымлівалі не толькі тых, каму дапамог INeedHelpBY.