Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Азаренок заявил, что пророссийская активистка из Витебска — агентка Запада, живущая на деньги «пятой колонны»
  2. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  3. Чем занималась жена Лукашенко перед пенсией? Рассказываем, где работают некоторые члены семьи политика
  4. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  5. К делу о пропаже Анжелики Мельниковой подключились польские спецслужбы. Вот что узнало «Зеркало»
  6. «Учится в первом классе». В Гомеле девочка пропала из продленки, а нашлась в реанимации больницы
  7. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  8. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  9. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  10. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  11. «Давний друг» Лукашенко, который долго игнорировал приглашения посетить Минск, похоже, все-таки прилетит в Беларусь
  12. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  13. Литва ввела новый запрет в двух оставшихся пунктах пропуска на границе с Беларусью
  14. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  15. «У диктатуры нет друзей, есть только слуги». Писательница обратилась к сторонникам власти на фоне случившегося с Бондаревой
  16. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  17. Экс-муж Мельнікавай: Праз знікненне Анжалікі нікуды не заяўляў, не бачу сэнсу
Читать по-русски


Адміністрацыя прэзідэнта ЗША распрацоўвае новую стратэгію па Украіне, акцэнт якой зроблены не на адваяванні захопленай Расіяй тэрыторыі, а на тым, каб дапамагчы Кіеву адбіць новыя наступы арміі РФ. Пра гэта паведаміла амерыканскае выданне The Washington Post (WP) са спасылкай на чыноўнікаў Белага дома, піша Deutsche Welle.

Фото: Reuters
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Reuters

Паспяховая тактыка апошняга часу

Заходнія саюзнікі Кіева хочуць, каб ён засяродзіўся на тактыцы, якая апошнім часам была паспяховай — вядзенні агню на вялікія адлегласці, стрымліванні Чарнаморскага флоту Расіі, а таксама звязванні расійскіх сіл у анексаваным Крыме з дапамогай ракетных удараў і дыверсій, адзначае газета. Захад спадзяецца, што ў 2024 годзе Украіне ўдасца пазбегнуць тэрытарыяльных стратаў, піша WP.

Ідэя Вашынгтона палягае на тым, каб скіраваць Украіну «на іншую траекторыю», каб да канца 2024 года яна стала значна мацнейшай, растлумачыў суразмоўца WP. «Цалкам відавочна, што ім (Узброеным сілам Украіны. — Заўв. рэд.) будзе цяжка паспрабаваць дамагчыся такога ж сур’ёзнага рыўка на ўсіх франтах, які яны спрабавалі зрабіць летась», — дадаў ён.

Ранейшая стратэгія — навучанне УСУ і пастаўка зброі

Новая стратэгія істотна адрозніваецца ад леташняй, калі ЗША разам з саюзнікамі адпраўлялі Кіеву сучаснае абсталяванне і вучылі ўкраінскіх вайскоўцаў, разлічваючы, што з дапамогай гэтых захадаў удасца хутка адціснуць расійскія сілы з тэрыторый, якія тыя ўтрымліваюць на ўсходзе і поўдні Украіны, піша WP. Аднак гэтыя намаганні пацярпелі няўдачу — шмат у чым з прычыны ўмацаваных расійскіх мінных палёў і траншэй на перадавой, адзначае газета.

Пагадненні пра гарантыі бяспекі для Украіны

План Злучаных Штатаў — гэта частка намаганняў трох дзясяткаў краін — саюзніц Украіны, прычым кожная з іх рыхтуе дакумент з канкрэтнымі абавяннямі (па падтрымцы Украіны. — Заўв. рэд.) на перыяд да дзесяці наступных гадоў, падкрэслівае газета. У сярэдзіне студзеня Вялікабрытанія падпісала з Украінай дамову пра гарантыі бяспекі, Францыя таксама збіраецца заключыць аналагічнае пагадненне з украінскім бокам.

ЗША разлічваюць апублікаваць уласную дамову з 10-гадовымі абавязаннямі гэтай вясной, паказвае WP. Паводле звестак выдання, пагадненне будзе гарантаваць Украіне падтрымку кароткатэрміновых ваенных аперацый, а таксама стварэнне вайсковага патэнцыялу, які зможа стрымліваць агрэсію з боку Расіі. Акрамя таго, дакумент будзе ўключаць праграмы, якія дапамогуць абараніць, аднавіць і пашырыць прамысловую і экспартную базу Украіны, а таксама дапамагчы ёй правесці палітычныя рэформы, неабходныя для інтэграцыі ў заходнія інстытуты.

Чытайце таксама