Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  2. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  3. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  4. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  5. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  6. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  7. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  8. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  9. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  10. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  11. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  12. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  13. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
Читать по-русски


Аўстрыйскі дрэваапрацоўчы холдынг Kronospan пазбавіўся ад свайго бізнесу ў Беларусі, даведаўся Office Life. Новым уладальнікам яго заводаў і лагістычных цэнтраў стаў эмірацкі фонд Causa Foundation, а кіраванне бізнесам перадалі расійскім менеджарам.

Фото: СЭЗ «Могилев»
Фота: СЭЗ «Магілёў»

Юрыдычныя асобы, якім належалі заводы Kronospan у Беларусі, завяршылі рэбрэндынг. Прадпрыемствамі ў Смаргоні цяпер кіруюць кампаніі «Ультрадекор», «Ультрадекор Пропертиз» і «Ультрадекор НТ», у Віцебску — «Ультрабилд», пад Магілёвам — «Ультрабилд Стил» і «Ультра Плай ОСБ». Перайменаваныя і іншыя мясцовыя юрыдычныя асобы.

Выхад Kronospan з беларускага бізнесу адбыўся ў пачатку восені мінулага года. Да гэтага аўстрыйцы завяршылі працэс перадачы таму ж Causa Foundation сваіх актываў у Расіі. Фонд зарэгістраваны ў ААЭ.

Kronospan выйшаў на беларускі рынак у канцы 2000-х гадоў і стаў найбуйнейшым інвестарам у мясцовую дрэваапрацоўку. Яго прадпрыемствы выпускалі тут драўняныя пліты, падлогавае пакрыццё, смолы, лакі, спецыяльную паперу, сталёвыя канструкцыі і інш. Значная частка прадукцыі прызначалася на экспарт. Агульны аб’ём інвестыцый Kronospan у эканоміку Беларусі ацэньваўся прыблізна ў 1 млрд еўра.

У сакавіку 2017 года Аляксандр Лукашэнка наведваў вытворчасць кампаній «Кронохем» і «Кроноспан ОСБ», калі быў з рабочай паездкай у Магілёўскай вобласці. Тады ён заяўляў, што «хацелася б, каб у нас больш было такіх прадпрыемстваў». «Мне з вамі лёгка размаўляць, і хай мяне пачуюць тыя крытыкі, якія наваліліся на мяне, калі мною было прынятае рашэнне па мадэрнізацыі дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў», — казаў палітык.

Адзначым, што яшчэ вясной мінулага года, пасля таго, як было прынятае рашэнне перадаць расійскі бізнес Kronospan мясцоваму менеджменту, гаварылася пра тое, што прадпрыемствы ў Беларусі працягнуць весці свой бізнес у складзе Kronospan.

Беларускія прадпрыемствы Kronospan былі ўключаныя ў спіс забароненых да продажу без узгаднення з урадам актываў з «недружалюбных» краін.

Чытайце таксама