Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Учится в первом классе». В Гомеле девочка пропала из продленки, а нашлась в реанимации больницы
  2. «То, что Лукашенко не признал Крым, страшно раздражало Путина». Большое интервью «Зеркала» с последним послом Украины в России
  3. Чем занималась жена Лукашенко перед пенсией? Рассказываем, где работают некоторые члены семьи политика
  4. «У диктатуры нет друзей, есть только слуги». Писательница обратилась к сторонникам власти на фоне случившегося с Бондаревой
  5. «Давний друг» Лукашенко, который долго игнорировал приглашения посетить Минск, похоже, все-таки прилетит в Беларусь
  6. «Я снимаю, он выбивает телефон». Беларусский блогер Андрей Паук рассказал, что на него напали у посольства РФ в Вильнюсе
  7. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  8. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  9. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  10. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  11. «Перад вачыма стаіць скурчаная Марыя Калеснікава, якую цягнуць з ШІЗА». Экс-палітзняволеная — пра жахі турэмнай медыцыны
  12. Экс-муж Мельнікавай: Праз знікненне Анжалікі нікуды не заяўляў, не бачу сэнсу
  13. К делу о пропаже Анжелики Мельниковой подключились польские спецслужбы. Вот что узнало «Зеркало»
  14. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  15. Литва ввела новый запрет в двух оставшихся пунктах пропуска на границе с Беларусью
  16. США отменили гранты на демократию для стран бывшего СССР, в том числе Беларуси
  17. Азаренок заявил, что пророссийская активистка из Витебска — агентка Запада, живущая на деньги «пятой колонны»
Читать по-русски


Беларусь увяла забарону на імпарт з Літвы, але самі беларусы па-ранейшаму прыязджаюць сюды на аўтобусах і купляюць пэўныя тавары, піша літоўскае выданне delfi.lt. У гэтай сітуацыі Літва магла б увесці абмежаванне на вываз тавараў, заявіў віцэ-прэзідэнт Вільнюскай гандлёва-прамыслова-рамесніцкай палаты Кястуціс Чарняцкас. Аднак эканаміст банка Luminor Жыгімантас Маўрыцас сказаў, што не бачыць нічога кепскага ў тым, што беларусы прыязджаюць на пакупкі ў Літву.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

У выходныя ля крамы Ikea ў Вільнюсе стаяла некалькі аўтобусаў з Беларусі, адзначае delfi.lt.

Прэс-сакратар Службы аховы дзяржмяжы Літвы Гедрус Мішуціс заўважыў, што ў 2023 годзе ў Літву прыехалі 24 285 аўтобусаў і мікрааўтобусаў з беларускімі нумарамі.

«У студзені 2337, у лютым — 1992, у сакавіку (да 18-га уключна) — 742. Паводле прагнозаў, у сакавіку колькасць будзе ніжэйшая», — прадставіў Мішуціс статыстыку.

Паводле яго, апошнім часам сярод прыезджых можа быць менш людзей, што прыязджаюць па пакупкі.

«Цяпер часцей прыязджаюць тыя, хто едзе на заробкі ў краіны ЕС, уключаючы тых, хто едзе ў Вільнюскі аэрапорт на рэйсы за мяжу», — сказаў Мішуціс.

Віцэ-прэзідэнт Вільнюскай гандлёва-прамыслова-рамесніцкай палаты Кястуціс Чарняцкас заявіў, што такі абыход санкцый беларусамі здаецца дзіўным.

«Цяпер паміж Літвой і Беларуссю назіраецца пэўнае палітычнае напружанне, яно адбіваецца і на эканоміцы. Забаронены экспарт пэўных тавараў з Літвы ў Беларусь. Я думаю, што пра абмежаванне ўвозу некаторых тавараў ужо даўно мусіў заявіць і наш урад, бо тавары, якія трапляюць у Беларусь, потым трапляюць і ў Расію. Межаў там няма. Цяпер Беларусь кажа, што не прымае нашыя тавары, але заклікае жыхароў ехаць самім і прывозіць. Думаю, тут наш урад мусіць заняць больш жорсткую пазіцыю і ўвесці ў адказ абмежаванні», — лічыць ён.

Ён удакладніў, што допуск аўтобусаў і турыстаў, напэўна, мусіць быць рэгламентаваны дырэктывай ЕС, але Літва магла б увесці абмежаванне на вываз тавараў.

«Напрыклад, можна вывозіць тавары не больш чым на 100 еўра. Кожная краіна магла б увесці такое абмежаванне, бо абмежаваць уезд турыстаў не атрымаецца», — сказаў Чарняцкас.

Эканаміст банка Luminor Жыгімантас Маўрыцас сказаў, што не бачыць нічога кепскага ў тым, што беларусы прыязджаюць па пакупкі ў Літву. «Тут я не бачу маральнага канфлікту. Калі ЕС вязе туды тавары, немалую частку кошту забіраюць беларускія кампаніі. Яны плацяць там падаткі, значыць, паколькі Расія і Беларусь сядзяць у адной лодцы, папаўняюцца іх бюджэты. А калі людзі да нас прыязджаюць, то папаўняецца бюджэт нашай краіны», — сказаў ён.

Паводле эканаміста, такія гандлёвыя сувязі могуць быць нязначнымі кантактамі праз людзей.

Чытайце таксама