Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Это недопустимо». Лукашенко в очередной раз потребовал разобраться с вечной проблемой Минска
  2. Стали известны зарплаты старших сыновей Лукашенко
  3. Кухарев заявил, что минчане получают по тысяче долларов в среднем. Но чиновник не учел важный момент
  4. Основатель NEXTA попал в список Forbes «30 до 30»
  5. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
  6. Российские войска перебросили дополнительные части под Торецк и активизировали использование бронетехники — с какой целью
  7. США отменили гранты на демократию для стран бывшего СССР, в том числе Беларуси
  8. Пропагандистку Ольгу Бондареву отчислили из университета
  9. «Впервые за пять лет попросили показать второй паспорт». Как проходят проверки на границе Беларуси с ЕС
  10. В Польше подписан закон, который касается и беларусов. Что меняется для мигрантов
  11. «Мальчики не хотели причинить вреда девочкам. Они просто хотели их изнасиловать». История трагедии, в которую сложно поверить
  12. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
  13. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
  14. «То, что Лукашенко не признал Крым, страшно раздражало Путина». Большое интервью «Зеркала» с последним послом Украины в России
  15. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  16. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  17. В Дроздах третий год продают дом, который принадлежал экс-охраннику Лукашенко (не исключено, что и сейчас). Как выглядит жилье
Читать по-русски


У Беларусі хочуць увесці змены па пенсіях вайскоўцаў і іх сем’яў. Гаворка пра выпадкі, калі яны выязджаюць на ПМЖ у іншыя краіны, з якімі раней былі заключаныя пагадненні пра сацзабяспечанне, а потым — разарваныя. Адпаведны законапраект з’явіўся на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Чаму хочуць зрабіць новаўвядзенні і пры чым тут Украіна і Расія

Чыноўнікі хочуць унесці змяненні ў закон, які датычыць пенсій вайскоўцаў. У снежні 2023 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, паводле якога Беларусь выйшла з трох міжнародных пенсійных дамоваў у межах СНД.

У Мінабароны Беларусі тады адзначылі, што 99% выпадкаў прызначэння пенсій па міжнародных дамовах прыпадала на вайскоўцаў, якія прыбылі з Расіі і Украіны. У ведамстве таксама адзначалі, што дзеянне пагаднення пра пенсійнае забяспечанне і дзяржстрахаванне супрацоўнікаў органаў унутраных справаў ва Украіне спынілі з 23 верасня 2023 года. «Што да пагадненняў па пенсійным забяспечанні вайскоўцаў, то іх дзеянне спыняецца ва Украіне з 5 студзеня 2024 года, а ў Расійскай Федэрацыі — з 20 красавіка 2024-га. Расійская Федэрацыя таксама знаходзіцца на стадыі выхаду з пагаднення, што датычыць пенсійнага забяспечання супрацоўнікаў органаў унутраных справаў», — тлумачылі ў сілавым ведамстве.

Што цяпер хочуць змяніць

Адно са змяненняў — выплата пенсій вайскоўцам пры іх выездзе з Беларусі на ПМЖ у краіны, з якімі ў нас былі заключаныя пра сацзабяспечанне, а потым — разарваныя. Яны будуць атрымліваць гэтыя выплаты ў нашай краіне. Ураду яшчэ трэба будзе вызначыць, паводле якой схемы гэта будзе адбывацца.

Яшчэ адно з магчымых новаўвядзенняў, якое збіраюцца зрабіць чыноўнікі, датычыць вайскоўцаў з краін былога СССР, якія захочуць пераехаць на ПМЖ у Беларусь, але пры гэтым у нас не заключаныя з гэтымі дзяржавамі дамовы пра сацстрахаванне. Так, тыя вайскоўцы, якія атрымаюць від на жыхарства ў Беларусі (пашпарт ці некаторыя іншыя дакументы), змогуць прэтэндаваць на пенсію ў нашай краіне. Выключэнне — тыя, хто праходзіў вайсковую службу ва Украіне пасля 24 лютага 2022 года, то-бок пасля нападу Расіі на гэтую краіну.

Чытайце таксама