Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  2. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  3. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  4. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  5. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  6. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  7. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  8. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  9. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  10. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  11. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
Читать по-русски


Літоўская мытня выпусціла тлумачэнні, што можна будзе правезці ў краіну з Беларусі. Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.

Оставленные продукты в пункте пропуска «Мядининкай», 4 июня 2024 года. Фото: телеграм-канал "МотолькоПомоги"
Пакінутыя прадукты ў пункце пропуску «Мядзінінкай», 4 чэрвеня 2024 года. Фота: тэлеграм-канал «МотолькоПомоги»

«Забарона не распаўсюджваецца на тавары, якія перавозяцца транзітам, а таксама тавары, якія прызначаныя толькі для асабістага выкарыстання падчас паездкі (г. зн. упакоўкі былі ўскрытыя)», — гаворыцца ў паведамленні.

У літоўскай мытні ўдакладнілі, што забарона таксама не распаўсюджваецца на прадукты, неабходныя ў падарожжы, — але яны таксама мусяць быць у адкрытых упакоўках.

Нагадаем, з 3 чэрвеня ўрад Літвы ўвёў новы пералік тавараў, якія забароненыя для імпарту з Беларусі і Расіі. У спіс трапілі жывыя жывёлы, мяса і субпрадукты, рыба, малако і прадукты з яго, яйкі, натуральны мёд, расліны, гародніна, садавіна, кава, збожжавыя, крупы, алей, напоі, тытунёвыя вырабы і іншыя прадукты — усяго больш за 2800 пазіцый.

Праз гэтыя санкцыі на мяжы з Літвой узніклі праблемы — у літоўскіх пунктах пропуску тым, хто заязджаў з Беларусі, прапаноўвалі выкідваць прадукты, напоі (у тым ліку звычайную ваду), цыгарэты, лекі і іншыя тавары, нават тыя, якіх няма ў абмежавальным спісе. У пакоях надгляду ўтварыліся горы з выкінутых прадуктаў.

3 чэрвеня Офіс Святланы Ціханоўскай паведаміў, што былі праведзеныя кансультацыі з літоўскімі ведамствамі з нагоды забароны на правоз прадуктаў праз мяжу. У Офісе заявілі, што «вельмі спадзяюцца», што санкцыі на ўвоз аграпрамысловай прадукцыі фізічнымі асобамі з Беларусі ў Літву будуць «змякчаныя або ўдакладненыя».