У Беларусі разганяецца базавая інфляцыя, якую разлічваюць без уліку сезоннасці. Як паведамляе Нацбанк, у траўні гэты паказчык паскорыўся да 4,5% гадавых. За месяц да гэтага ён быў на ўзроўні 4,1%. То-бок, калі выключыць папраўку на сезоннае зніжэнне цэн на некаторую гародніну і садавіну, то інфляцыя разганяецца. Раней Нацбанк таксама заяўляў пра інфляцыйныя і дэвальвацыйныя рызыкі для беларускай эканомікі з прычыны павышанага попыту на крэдыты.
Нагадаем, у траўні ў цэлым гадавая інфляцыя паскорылася да 5,7%. За месяц да таго гэты паказчык быў на ўзроўні 5,6%. Пры гэтым Белстат у мінулым месяцы зафіксаваў нязначную дэфляцыю на прадукты.
Утрымліваць інфляцыю ў межах адназначнай лічбы шмат у чым удаецца за кошт жорсткага цэнавага дзяржрэгулявання, якое ўвялі ў кастрычніку 2022 года.
Тым часам эксперты Еўразійскага банка развіцця прагназуюць паскарэнне інфляцыі ў нашай краіне. Прычына — павышаны попыт на крэдыты.
Нагадаем, пазыкі насельніцтва ў банкаўскіх крэдытах на 1 траўня склалі 21 млрд 905,2 млн рублёў. Гэта на 517,5 млн рублёў больш, чым за месяц да гэтага, вынікае са звестак Нацбанка. Насельніцтва актыўна нарошчвае даўгі па крэдытах на спажывецкія патрэбы і на нерухомасць.
Раней Нацбанк таксама заяўляў пра інфляцыйныя і дэвальвацыйныя рызыкі для беларускай эканомікі, якія звязаныя ў тым ліку з тым, што насельніцтва і бізнес актыўна набіраюць крэдыты. Эксперты бачаць у гэтым і рызыкі для нацвалюты, а таксама па росце цэн.
На чэрвень Нацбанк вырашыў не павышаць разліковыя велічыні стандартнай рызыкі (РВСР) — працэнтную столь па банкаўскіх крэдытах, у першую чаргу на нерухомасць.
Чытайце таксама