Беларусы не працуюць так, як кітайцы, пажаліўся Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрыем Сянько.
Цяперашні кіраўнік афіцыйных прафсаюзаў раней быў амбасадарам нашай краіны ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы. Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што свой «кітайскі досвед» Юрый Сянько зможа паспяхова выкарыстаць на новым месцы.
— Бо часам прафсаюзы адарваныя ад жыцця і пачынаюць: «Вось гэта трэба, тое трэба…» Я заўсёды падтрымліваю працоўных, гэта сапраўды правільна. Але вы ведаеце, каб нешта патрабаваць, трэба працаваць. І вы бачылі, як працуюць кітайцы. Вядома, нашыя не працуюць так і працаваць, відаць, не будуць. Але калі б мы блізка былі да працы і аб’ёмаў, якія выконваюць кітайскія рабочыя, я думаю, мы б у некалькі разоў багацейшыя былі. Таму досвед гэты вельмі важны для самога прафсаюзнага кіраўніка, — сказаў Лукашэнка.
Чытайце таксама