Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  2. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  3. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  4. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  5. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  6. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  7. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  8. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  9. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  10. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  11. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
Читать по-русски


"Позірк"

Прадстаўніца спісу «Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду» Анжаліка Мельнікава абраная спікерам Каардынацыйнай рады (КР), віцэ-спікерам стала прадстаўніца спісу «Еўрапейскі выбар» Станіслава Гліннік, паведаміў у сваім тэлеграм-канале намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка. Пазней інфармацыю пацвердзіла прэс-служба КР, піша «Позірк».

На здымку злева - Анжаліка Мельнікава, справа — Станіслава Гліннікфото. Калаж: КС
На здымку злева — Анжаліка Мельнікава, справа — Станіслава Гліннікфото. Калаж: КС

Мельнікава і Гліннік былі адзінымі прэтэндэнтамі на названыя пасады, выбары праводзіліся на безальтэрнатыўнай аснове.

З чэрвеня 2022 года Мельнікава з’яўляецца каардынатарам праектаў НАУ.

Выступаючы 10 ліпеня перад сябрамі КР, яна назвала асноўнымі напрамкамі сваёй дзейнасці ў выпадку абрання «працу ў інтарэсах беларусаў і вырашэнне канкрэтных праблем людзей», пашырэнне паўнамоцтваў КР і яе ўзаемадзеяння з АПК, узняцце ўзроўню і прэстыжу рады, структурызацыю і якаснае асвятленне яе працы.

Гліннік, унучка былога старшыні Вярхоўнага Савета Станіслава Шушкевіча (цяпер нябожчык), з’яўляецца асабістай памочніцай кіраўніцы АПК Святланы Ціханоўскай.

Галасаванне па кандыдатурах Мельнікавай і Гліннік праходзіла на працягу 24 гадзін у спецыяльным тэлеграм-канале КР.

Напярэдадні абмеркавання кандыдатаў, якое праходзіла 10 ліпеня, «Блок Пракоп’ева — Ягорава» заявіў аб адмове вылучаць сваіх кандыдатаў на пасады спікера і віцэ-спікера, адзначыўшы, што «дзеянні фракцыі Паўла Латушкі вядуць да ліквідацыі незалежнасці Каардынацыйнай рады і яе падпарадкавання офісу Святланы Ціханоўскай і Аб’яднанаму пераходнаму кабінету пад яе кіраўніцтвам».

На выбарах у КР трэцяга складу, якія прайшлі 25−27 траўня, прагаласавала 6.723 чалавекі. Спіс «Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду» паказаў найлепшы вынік сярод 11 кааліцый — 2.358 галасоў (28 мандатаў). «Еўрапейскі выбар» мае 8 мандатаў (трэцяе месца, падзеленае з «Незалежнымі беларусамі»). Усяго ў склад КР было абрана 80 чалавек.

Спікерам КР другога склікання быў палітолаг Андрэй Ягораў. Яго блок, створаны з былым рэстаратарам Вадзімам Пракоп’евым, стаў на выбарах другім (13 мандатаў).