Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В госСМИ сообщили новость, которая способна взбудоражить пенсионеров и вызвать «дергание глаз» у специалистов Минтруда. Что произошло
  2. Обменники установили такой курс продажи доллара, от которого можно зависнуть на время
  3. В Беларуси начинают отключать отопление — когда и в каких городах
  4. В Дроздах третий год продают дом, который принадлежал экс-охраннику Лукашенко (не исключено, что и сейчас). Как выглядит жилье
  5. «Только сволочь так может поступать». Россия ударила по центру Сум, местные власти заявили о более 30 погибших
  6. «Они совершили ошибку». Трампа спросили об ударе России по Сумам
  7. Клиентам некоторых банков нужно приготовиться к новшествам, которые появятся в мае
  8. Такого дешевого доллара не видели давно: куда курс двинется дальше? Прогноз по валютам
  9. «Это недопустимо». Лукашенко в очередной раз потребовал разобраться с вечной проблемой Минска
  10. В России рассказали, где в Беларуси может появиться вторая АЭС. Рассказываем, какие регионы рассматривают
  11. ISW: Тактика российского командования приводит к большим потерям, наступление России замедлится
  12. Власти анонсировали новое возможное ограничение для нанимателей
  13. «Говорят, что мы собираем деньги на бомбы, на ракеты». Одиозный минский священник посетовал на прессинг монастыря, помогающего военным РФ
  14. Раскалоў урад у выгнанні, даносіў, завабліваў эмігрантаў у Мінск. Расказваем пра знакамітага беларускага агента пад прыкрыццём
  15. «Просто фамилия — повод». Витебская сторонница «русского мира» рассказала, как силовики допрашивали ее дочь в поезде
Читать по-русски


У чацвер, 1 жніўня, праходзіць абмен зняволенымі паміж Расіяй і Захадам з ЗША. Паводле інфармацыі СМІ, у ім удзельнічае 24 чалавекі, у тым ліку памілаваны ў Беларусі немец Рыка Крыгер. Навіну пра абмен пракаментаваў Офіс Святланы Ціханоўскай.

Российский правительственный самолет на взлетно-посадочной полосе после приземления в аэропорту Эсенбога в Анкаре, Турция, 1 августа 2024 года. Фото: Reuters
Расійскі ўрадавы самалёт на ўзлётна-пасадачнай паласе пасля прызямлення ў аэрапорце Эсенбога ў Анкары, Турцыя, 1 жніўня 2024 года. Фота: Reuters

— Мы не ўдзельнічалі ў гэтых перамовах і маем абмежаваную інфармацыю. На жаль, у нас няма сведчанняў, што гэты абмен можа ці мог бы прывесці да вызвалення беларускіх палітвязняў. Відавочна, што гэта былі перамовы з Масквой, і Мiнск у іх не ўдзельнічаў, — заявіла прэс-служба.

Прадстаўнікі Офіса прывіталі факт вызвалення палітвязняў з расійскіх турмаў. І адзначылі, што ён можа быць важным для беларусаў.

— Сам факт такога абмену вязнямі, калі скончыцца паспяхова, можа быць важным прэцэдэнтам, які дапаможа і ў вызваленні беларусаў, — лічаць у Офісе. — Натуральна, абмен дзеля вызвалення падразумявае, што ёсць на каго ці што абменьваць. І гэта адрознівае беларускую сітуацыю ад расійскай.

У прэс-службе падкрэслілі, што дэмсілы карыстаюцца кожнай магчымасцю, каб вызваліць палітвязняў.

— Мы ставім гэтае пытанне рэгулярна перад заходнімі партнёрамі. У нас адбываюцца кансультацыі ў самых розных фарматах, натуральна, непублічна. І мы ведаем, што робяцца самыя розныя намаганні па вызваленні беларусаў. На жаль, праблема не з боку заходніх партнёраў, а з боку рэжыму, які не зацікаўлены ў вызваленні людзей і адкрыта гэта дэманструе, — канстатавалі ў Офісе Святланы Ціханоўскай.

Што адбываецца?

Як паведамляе турэцкі тэлеканал NTV, абмен зняволенымі паміж Расіяй і Захадам праходзіць у аэрапорце Анкары. Там прызямліўся самалёт Ту-204 лётнага атрада «Расія». Турэцкае агенцтва IHA сцвярджае, што працэс курыруе ўпраўленне разведкі Турцыі.

Усяго ў абмене зняволенымі паміж Расіяй, ЗША, Германіяй і яшчэ трыма краінамі Захаду фігуруюць 24 чалавекі, паведамляе тэлекампанія CBS. Паводле звестак выдання, у Расіі вызваленыя трое зняволеных амерыканскіх грамадзян, уключаючы рэпарцёра Wall Street Journal Эвана Гершковіча, былога марскога пяхотніка Пола Уілана і журналістку «Радыё Свабода» Алсу Курмашову.

Чакаецца, што ў межах угоды не менш за 12 расійскіх палітвязняў адпусцяць у Германію. У Расію ж вернуцца восем грамадзян гэтай краіны, у тым ліку некалькіх падазраваных у сувязях з расійскай разведкай.

Сярод грамадзян РФ, якія, як чакаецца, будуць удзельнічаць у абмене, — Вадзім Красікаў, асуджаны на пажыццёвае зняволенне за забойства былога чачэнскага палявога камандзіра Зелімхана Хангашвілі. А таксама крытык Крамля і журналіст The Washington Post Уладзімір Кара-Мурза. Ён грамадзянін Вялікабрытаніі і Расіі і ўладальнік грын-карты, яго сям’я жыве ў ЗША.