Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Давний друг» Лукашенко, который долго игнорировал приглашения посетить Минск, похоже, все-таки прилетит в Беларусь
  2. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  3. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  4. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  5. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  6. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  7. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  8. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  9. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  10. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  11. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  12. Кремль усиливает угрозы в адрес Европы. Эксперты — о том, что стоит за последними заявлениями в адрес Эстонии и Польши
  13. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  14. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  15. «Учится в первом классе». В Гомеле девочка пропала из продленки, а нашлась в реанимации больницы
  16. «У диктатуры нет друзей, есть только слуги». Писательница обратилась к сторонникам власти на фоне случившегося с Бондаревой
  17. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
Читать по-русски


Забарона на падаўжэнне пашпартоў беларусам за мяжой можа быць часовай мерай і, імаверна, у перспектыве будзе адмененая. Пра гэта заявіла пастаянная прадстаўніца Беларусі пры аддзяленні ААН у Жэневе Ларыса Бельская на паседжанні Камітэта па правах людзей з інваліднасцю, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Беларусский паспорт. Фото: «Зеркало»
Беларускі пашпарт. Фота: «Люстэрка»

Камітэт па правах людзей з інваліднасцю разгледзеў у Жэневе даклад уладаў Беларусі пра выкананне Канвенцыі пра правы людзей з інваліднасцю. Сярод іншага беларускую дэлегацыю спыталі, чаму дыпмісіі не падаўжаюць пашпарты грамадзянам Беларусі за мяжой — гэта ўскладняе жыццё ў тым ліку людзям з інваліднасцю, якія для абнаўлення і падаўжэння дакументаў вымушаныя вяртацца ў краіну.

Пастаянная прадстаўніца Беларусі ў ААН Ларыса Бельская заявіла, што змяненне заканадаўства што да афармлення дакументаў за мяжой звязанае «ў тым ліку з такімі палітычнымі праблемамі, як увядзенне санкцый супраць Беларусі».

— Часам мы сутыкаліся з сітуацыяй, калі, прабачце, пашпарты і дакументы, якія пацвярджаюць асобу, для людзей у сілу санкцый ЕС і іншых заходніх краін проста немагчыма даставіць своечасова і ў тэрмін у нашыя замежныя ўстановы за мяжой, — заявіла дыпламатка.

У прыватнасці, з гэтых меркаванняў беларускія ўлады прынялі рашэнне пра тое, што «людзі, якія хацелі б падоўжыць свае дакументы, маюць магчымасць вярнуцца з-за мяжы ў Рэспубліку Беларусь і зрабіць гэта ў Рэспубліцы Беларусь», дадала Бельская.

— Мы грунтуемся на тым, што гэтая мера можа быць часовай і, магчыма, з цягам часу яна будзе адмененая. Але цяпер сітуацыя вось такая, і мы дзейнічаем у рамках закона, — падкрэсліла яна.

Паводле пастаяннай прадстаўніцы, у МЗС не маюць звестак пра «вялікую колькасць» людзей з інваліднасцю, якія выехалі з Беларусі і маюць патрэбу ў змене і пацверджанні сваіх дакументаў за мяжой.

Нагадаем, раней беларусы, якія пастаянна жывуць за межамі краіны і стаяць на консульскім уліку, маглі атрымаць ці абмяняць пашпарт у амбасадах і консульствах. Аднак пасля выхаду так званага пашпартнага ўказа Аляксандра Лукашэнкі ў верасні 2023 года гэта можна рабіць толькі «ў органах унутраных справаў на месцы апошняй рэгістрацыі па месцы жыхарства».

Што да біяметрычных пашпартоў, то іх атрыманне ці замена можа ажыццяўляцца органам унутраных справаў або МЗС (раней — «дыпламатычным прадстаўніцтвам ці консульскай установай»). Акрамя таго, указ выключыў пункт пра права дыпламатычнага прадстаўніцтва ці консульскай установы падаўжаць тэрмін дзеяння пашпартоў.

Ён таксама ўвёў новы парадак выдачы дакументаў і ажыццяўлення натарыяльных дзеянняў у замежных установах Беларусі. Цяпер аформіць угоды з маёмасцю і выканаць некаторыя адміністрацыйныя працэдуры можна будзе толькі падчас асабістага звароту або на падставе даверанасці, аформленай на тэрыторыі Беларусі.

Ужо з восені 2023 года, пасля выхаду ўказа, пачалі з’яўляцца паведамленні пра затрыманні беларусаў, якія вярталіся ў краіну, каб памяняць пашпарт.

Чытайце таксама