Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Раскалоў урад у выгнанні, даносіў, завабліваў эмігрантаў у Мінск. Расказваем пра знакамітага беларускага агента пад прыкрыццём
  2. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  3. Клиентам некоторых банков нужно приготовиться к новшествам, которые появятся в мае
  4. В Дроздах третий год продают дом, который принадлежал экс-охраннику Лукашенко (не исключено, что и сейчас). Как выглядит жилье
  5. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
  6. «Это недопустимо». Лукашенко в очередной раз потребовал разобраться с вечной проблемой Минска
  7. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
  8. «Только сволочь так может поступать». Россия ударила по центру Сум, местные власти заявили о более 30 погибших
  9. Такого дешевого доллара не видели давно: куда курс двинется дальше? Прогноз по валютам
  10. В России рассказали, где в Беларуси может появиться вторая АЭС. Рассказываем, какие регионы рассматривают
  11. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
  12. В Беларуси начинают отключать отопление — когда и в каких городах
  13. «Просто фамилия — повод». Витебская сторонница «русского мира» рассказала, как силовики допрашивали ее дочь в поезде
  14. ISW: Тактика российского командования приводит к большим потерям, наступление России замедлится
  15. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  16. «Говорят, что мы собираем деньги на бомбы, на ракеты». Одиозный минский священник посетовал на прессинг монастыря, помогающего военным РФ
  17. «Они совершили ошибку». Трампа спросили об ударе России по Сумам
Читать по-русски


Наступныя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі мусяць прайсці не пазней за 20 ліпеня. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з высокапастаўленымі чыноўнікамі і сілавікамі пра актуальныя ўнутрыпалітычныя пытанні і падрыхтоўку да правядзення палітычных кампаній.

Александр Лукашенко голосует на избирательном участке, во время выборов президента Республики Беларусь, Минск, 9 августа 2020 года. Фото: TUT.BY
Аляксандр Лукашэнка галасуе на выбарчым участку падчас выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Мінск, 9 жніўня 2020 года. Фота: TUT.BY

Як адзначыў Лукашэнка, з нагоды даты выбараў апошнім часам разгарэўся «ажыятаж», па гэтым пытанні ўзнікаюць «інсінуацыі», а інтэрнэт і сродкі масавай інфармацыі пра гэта «вішчаць кожны дзень».

— Ці то амерыканцы, ці то нашыя збеглыя нават прызначылі выбары ўжо і дату назвалі. Развілі кучу канспіралагічных тэорый на гэты конт, — заявіў Лукашэнка. — Наступныя выбары прэзідэнта Беларусі, згодна з Канстытуцыяй, мы павінныя правесці не пазней за 20 ліпеня. Вось крайні тэрмін — 20 ліпеня, да якога мы павінныя правесці выбары. І трэба вельмі ўдумліва паставіцца да вызначэння дня галасавання.

Раней аб’яднанне былых сілавікоў BELPOL паведаміла, што беларускія ўлады вырашылі правесці прэзідэнцкія выбары 23 лютага 2025 года.

«Падрабязныя планы „выбарчай кампаніі“ ўжо распрацаваныя, у пачатку жніўня 2024 года ва ўсіх аблвыканкамах Беларусі прайшла іх „абарона“, прычым мерапрыемствы былі зашыфраваныя пад „падрыхтоўку да новага навучальнага года“», — заявілі ў арганізацыі.

Пасля нарады старшыня ЦВК Ігар Карпенка сказаў, што разглядаюцца чатыры магчымыя даты.

— У адпаведнасці з заканадаўствам гэтыя выбары мусяць прайсці не пазней за 20 ліпеня. Разам з тым дэпутацкі корпус прымае рашэнні — Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Мы пасля адкрыцця сесіі 17 верасня з дэпутатамі правядзём шэраг кансультацый. Не буду хаваць, называюцца чатыры даты магчымага правядзення выбараў прэзідэнта. Але для таго каб іх агучваць, трэба правесці кансультацыі. І зразумела, што рашэнне будзе прымаць Палата прадстаўнікоў на сваім паседжанні, — заявіў кіраўнік ЦВК БЕЛТА.

Згодна з законам, выбары прэзідэнта прызначаюцца Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь не пазней чым за пяць месяцаў і праводзяцца ў нядзелю не пазней чым за два месяцы да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў дзейнага прэзідэнта. Такім чынам, наступныя прэзідэнцкія выбары ў краіне мусяць прайсці не пазней за 20 ліпеня 2025 года.