Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Давний друг» Лукашенко, который долго игнорировал приглашения посетить Минск, похоже, все-таки прилетит в Беларусь
  2. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  3. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  4. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  5. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  6. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  7. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  8. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  9. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  10. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  11. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  12. Кремль усиливает угрозы в адрес Европы. Эксперты — о том, что стоит за последними заявлениями в адрес Эстонии и Польши
  13. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  14. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  15. «Учится в первом классе». В Гомеле девочка пропала из продленки, а нашлась в реанимации больницы
  16. «У диктатуры нет друзей, есть только слуги». Писательница обратилась к сторонникам власти на фоне случившегося с Бондаревой
  17. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
Читать по-русски


Першы месяц 2025 года ў цэлым і апошні тыдзень студзеня ў прыватнасці склаліся добра для беларускага валютнага рынку. Як будуць паводзіць сябе даляр і іншыя валюты ўжо ў лютым? Тлумачыць у традыцыйным прагнозе выданне Myfin.by.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: Reuters
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: Reuters

Беларускі валютны рынак у апошні тыдзень студзеня

Абменны курс даляра ЗША за мінулы тыдзень трохі вырас у першыя дні, але па выніках усяго тыдня знізіўся на 0,42%. Агулам у пачатку года курс даляра ЗША таннее ўжо на 2,11%. Валютныя таргі ў пятніцу, 31 студзеня, закрыліся на адзнацы USD/BYN 3,4003. Аб’ём таргоў цягам тыдня быў трохі ніжэйшы за сярэдні. Характэрна, што камерцыйныя банкі істотна знізілі курс пакупкі і продажу даляраў ЗША да дыяпазону 3,375−3,383. Гэта сведчыць пра нізкі попыт з боку айчынных банкаў на даляры ЗША і еўра.

Сапраўды, крэдытаванне ў далярах ЗША і еўра скарацілася практычна да мінімуму, разлікі з за мяжой ва ўсіх формах таксама імкнуцца да нуля. Такім чынам, запатрабаванасць гэтых дзвюх валют мінімальная, бо і фізічныя асобы цягам вось ужо доўгага часу застаюцца чыстымі прадаўцамі валюты. Падобна да таго, што рэалізуецца сакральная тэма, калі «баксы» выйдуць з моды ў Беларусі.

Иллюстрация Myfin.by
Иллюстрация Myfin.by

Курс расійскага рубля за мінулы тыдзень таксама мяняўся рознаскіравана, па выніках тыдня скончыў ростам на 0,52%. Агульнае ўмацаванне курсу расійскага рубля на беларускім ўнутраным рынку складае ўжо +2,76%. Фінальнае значэнне мінулага тыдня — RUB/BYN 3,4412 за 100 расійскіх рублёў. Аб’ём таргоў быў ніжэйшы за сярэдні, але агулам за студзень на беларускім валютным рынку нагандлявалі расійскім рублём на суму больш чым 1 мільярд даляраў ЗША ў эквіваленце.

Цікава, што на беларускім валютным рынку курс куплі/продажу даляраў ЗША за расійскую валюту крыху больш выгадны, чым у самой Расіі. У мінскіх абменніках да канца мінулага тыдня склалася курсавая карціна даляра за расійскія 98,3−98,75 рубля. Тлумачэнне гэтага — той самы нізкі попыт на «баксы» з боку нацыянальнай фінансавай сістэмы.

Иллюстрация Myfin.by
Иллюстрация Myfin.by

На расійскім фінансавым рынку цягам мінулага тыдня назіралася аналагічная тэндэнцыя на ўмацаванне рублёвай ліквіднасці. Абменны курс даляра ЗША закрыўся да канца тыдня на адзнацы USD/RUB 98,75. Цягам тыдня курс даляра апускаўся да USD/RUB 96,125. Падтрымку расійскаму рублю па-ранейшаму аказвае слабы попыт з боку расійскага імпарту і высокая прапанова замежнай валюты на фінансавым рынку.

Не выключана, што гэтая сітуацыя мала зменіцца найбліжэйшым часам — як мінімум да 14 лютага, даты паседжання Савета дырэктараў Банка Расіі. Высокая ключавая стаўка Цэнтрабанка істотна астудзіла рынак крэдытавання, і пакуль сітуацыя не пачне мяняцца, расійская валюта будзе знаходзіцца ў зялёнай зоне.

Дзеянні Трампа і курсы валют

На сусветным фінансавым рынку на мінулым тыдні таксама адбываліся значныя падзеі. Па-першае, адміністрацыя Трампа абвясціла пра ўвядзенне павышаных тарыфаў у дачыненні да Канады, Мексікі і Кітая. Дасталася ўсім. З высокай ступенню імавернасці менавіта гэтая акалічнасць прывяла да значнага росту цэн на золата, якое абнавіла гістарычны максімум. Кошт ф’ючарснага кантракту на нью-ёркскай COMEX падымаўся да 2862,90 USD/Oz. Цана таварнага золата на біржы KITCO расла дп 2823,10 USD/Oz. То-бок золата не проста перавысіла адзнаку 2800, але і нацэлілася на псіхалагічны ўзровень 3000 USD/OZ.

Такі рост цаны металу адбываўся, і гэта вельмі важна, пры адначасовым умацаванні даляра ЗША на пазабіржавым рынку Форэкс. Асноўная валютная пара EUR/USD упала за тыдзень да адзнакі 1,0362, індэкс даляра DXY расце да 108,220 п.п. Такая раскарэляцыя пары EUR/USD і золата стварае прэцэдэнт далейшага росту даляра на сусветным рынку. І, як вішанька на торце, усё гэта адбываецца на фоне святкавання кітайскага Новага года, якое працягнецца яшчэ і на гэтым тыдні.

Прагноз на тыдзень

З улікам сказанага на беларускім валютным рынку ў першы тыдзень лютага можна чакаць умеранага зніжэння курсу даляра ЗША і невялікага росту курсу расійскага рубля. Магчымае зніжэнне пары USD/BYN да 3,380 і рост RUB/BYN да 3,450 за 100 расійскіх рублёў.