Экс-вязень ЦІП Акрэсціна намаляваў па сваіх успамінах дзве камеры, у якіх ён прабыў 15 дзён у канцы 2021 года. Малюнкі апублікаваў праваабарончы цэнтр «Вясна».
Злева на малюнку — камера № 24.
— Святло не выключаюць ніколі, а за вакном бачна спецчастка ваеннай міліцыі, іх плац і пераклічка. Сукамернікі — розныя, мяняюцца, а ты сядзіш і чакаеш… І гуляеш у самаробныя нарды. І пах турэмнага мыла жудасны, і другасортны хлеб надакучыў, і шчэць расце, і пазногці — і няма чым сябе прывесці ў парадак, — напісаў вязень.
Справа — камера № 14.
— Нас чацвёра, матрацаў няшмат ёсць; падушкі ёсць, што дзіўна; і вошы на бялізне, — апісанне гэтага малюнка значна больш кароткае.