Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  2. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  3. Однажды беларусы вышли на протест и остановили движение поездов. Против них грозились бросить даже союзные войска: что тогда случилось
  4. Оздоровил за границей сотни тысяч детей, но сам умер от лейкемии. История человека, который спасал беларусов от последствий Чернобыля
  5. Роман Протасевич, который не мог найти работу, все же нашел источник заработка
  6. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  7. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  8. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
  9. Москва для прекращения огня и заключения мирного соглашения выдвигает условия, которые позволят ей вновь вторгнуться в Украину, — эксперты
  10. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  11. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  12. Беларусы оценили попытку властей заставить их прекратить обсуждение приезда пакистанцев. Получилось грустно и метко
  13. «Владимир, остановитесь!» Трамп обратился к Путину после ударов по Киеву
  14. Что происходит с заводом, который бросили американцы, а Кочанова говорила им вслед — «пусть уходят — справимся»
  15. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  16. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  17. Торговые сети бьют тревогу из-за нехватки популярного продукта, а чиновники ожидают возможного дефицита
Читать по-русски


Уступная кампанія — 2023 прыносіць сюрпрызы ўжо на старце. Апублікаваныя на тры дні пазней, чым абяцалася, вынікі непрыемна здзівілі многіх: за адну-дзве памылкі школьнікі страчвалі 15−20 балаў. Абураныя адзінаццацікласнікі разам з бацькамі цэлы дзень абрывалі тэлефоны Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ). А некаторыя, як пісаў нам чытач, нават прыехалі да будынка і патрабавалі сустрэчы з дырэктарам. У акаўнце рэдакцыі незадаволенасць сітуацыяй выказвалі дзясяткі чалавек. Пагаварылі з выпускнікамі, выпускніцамі і іх бацькамі пра тое, як раптоўнае змяненне ў падліках РІКВ адаб’ецца на паступленні ў ВНУ.

Репетиция централизованного экзамена. Фото: СТВ
Рэпетыцыя цэнтралізаванага экзамену ў лютым 2023 года. Фота: СТБ

Імёны герояў змененыя з меркаванняў бяспекі, звесткі ёсць у рэдакцыі.

«У нас нахабна адбіраюць велізарную колькасць балаў»

Вынікі ЦЭ для многіх сталі нечаканымі і ў параўнанні з рэпетыцыйнымі тэстамі, якія яны здавалі як падрыхтоўку да новага віду выпрабаванняў. Пра гэта расказвае і Вольга. Дзяўчына родам з Віцебска, апошні этап рэпетыцыйнага тэставання яна напісала на 85 балаў (былі 3 часткова правільныя і 2 няправільныя адказы).

— Сёння мы даведаліся пра вынікі. Паглядзела — усё правільна, толькі два часткова правільныя пытанні. І тут карцінка пачала разбурацца. Таму што за 78 першасных балаў з 80 раней давалі 95 тэставых, а цяпер — 86, — тлумачыць яна. — Сказаць, што я незадаволеная вынікамі — значыць не сказаць нічога. Я радая, што напісала тэст добра, але ў шоку ад балаў. Мае аднакласнікі таксама. Выходзіць, што набраць 97 або 99 балаў немагчыма: адно часткова правільнае пытанне ў частцы А, за якое раней здымалі бал ці два, цяпер каштуе 8 балаў. То-бок ты альбо пішаш на 100, альбо адразу на 92 з мінімальнай памылкай.

Дзяўчына спрабавала дазваніцца на гарачую лінію РІКВ, але не змагла: было занадта шмат ахвочых. Праз супярэчлівую інфармацыю сёння (камусьці казалі, што пералічаць, камусьці — што не, сам РІКВ таксама доўга не мог вызначыцца, ці будзе пераправяраць вынікі) Вольга ўжо не верыць, што ўсё можа змяніцца.

— Практыка паказвае, што ўлады не прызнаюць сваіх памылак, — кажа яна. — Балы сёлета чакана знізяцца. Але я хачу паступаць не ў Беларусь, а гэта значыць, што для мяне авантуры РІКВ мяняюць многае. Абурае і тое, што такія змены ўвялі не на апошнім РТ, а толькі пасля экзамену. Усё, што мы можам зрабіць, — накіраваць афіцыйны электронны зварот і падпісаць петыцыю. У выніку ў многіх год і больш падрыхтоўкі ідуць кату пад хвост, бо РІКВ захацелася эксперыментаў.

Мінчанка Ангеліна да здачы беларускай мовы рыхтавалася ўвесь год і разлічвала на вынік, вышэйшы за 90 (трэці этап РТ яна напісала на 85 балаў).

— Сёння раніцай мне прыйшло смс з вынікам: 78 балаў. У мяне адразу ж здарыўся прыступ істэрыкі, — успамінае яна. — Я расплакалася і патэлефанавала маме і бабулі. Іх рэакцыя была спакойнай: яны абедзве мяне супакоілі і сказалі, што гэта яшчэ не канец, наперадзе другі ЦЭ і ЦТ. Але асабіста я ўжо ні ў чым не ўпэўненая.

Аднакласніцы і сяброўкі Ангеліны атрымалі падобныя вынікі. Дзяўчына кажа, што ў паловы класа першасны бал супаў з тэставым, хоць раней такога не здаралася.

— Усе плакалі, абураліся, тэлефанавалі ў РІКВ. Спачатку нам паведамлялі, што адбылася памылка і пералік ужо ідзе, але праз пару гадзін з’явілася афіцыйная заява, што ўсе падлічаныя балы правільныя, — расказвае выпускніца. — Тады ў нас наступіў поўны адчай. Я хацела паступіць на бюджэт у МДЛУ на перакладчыцкі факультэт, але цяпер сумняваюся, што траплю нават на платнае. Калі толькі на настаўніка ісці. Вельмі крыўдна. Столькі планаў, столькі надзей, увесь год на нервах, а ў выніку атрымліваеш гэта. Усе цяпер упэўненыя ў тым, што раз так ацанілі першы ЦЭ, на добрыя вынікі наступнага экзамену і ЦТ разлічваць не варта.

Фото: TUT.BY
Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

Адзінаццацікласнік Павел з Пінска вынікамі таксама незадаволены, хоць і рэагуе на сітуацыю менш эмацыйна. Вынік школьніка — 74 балы.

— Калі глядзець па табліцы пераводу першаснага бала ў тэставы, якая выкарыстоўвалася на ўсіх этапах РТ 2022−2023, у мяне мусіла быць 87. Не скажу, што для мяне гэта крытычна, але пэўная крыўда прысутнічае, — разважае ён. — Цяпер я наогул не ведаю, які прахадны бал будзе сёлета на маю спецыяльнасць. Уладальнікі дыплома рэспубліканскай алімпіяды могуць паступаць без экзаменаў на тыя спецыяльнасці, для якіх прадмет алімпіяды профільны. У мяне гэта геаграфія. І з улікам таго, што дыпломаў на алімпіядзе 17, а бюджэтных месцаў на тую спецыяльнасць, куды хачу паступаць, — 18, то наогул невядома, колькі месцаў застанецца і які будзе конкурс.

Абураюцца школьнікі і тым, што пра змяненне метадаў падліку РІКВ паведаміў толькі сёння. Таму шмат хто проста не быў гатовы да вынікаў, упэўнены Павел.

— Усе ў шоку. Мне цяпер найбольш крыўдна і сумна назіраць за тымі, каго вынікі так канкрэтна знервавалі і хто вельмі складана гэта перажывае. Таму адназначны дызлайк РІКВ, — заяўляе ён. — Варта было папярэдзіць пра змены загадзя, а ў ідэале — правесці хаця б адзін этап РТ у гэтым навучальным годзе з гэтай сістэмай пераводу балаў.

Яшчэ адна нашая чытачка, Ірына з Віцебскай вобласці, адзначае: заданні на ЦЭ падаліся нескладанымі, пытанні выклікалі толькі два з іх (менавіта гэтыя пытанні ў дзяўчыны і аказаліся часткова правільнымі).

— Рэпетыцыйны ЦЭ я напісала на 92, прыкладна такога выніку і чакала. Якім жа было маё здзіўленне, калі пры двух часткова правільных заданнях і першасным бале 78 з 80 я ўбачыла выніковы 86! — абураецца яна. — Нават не паверыла спачатку. Потым наступіла стадыя гневу: маўляў, вы там зусім ачмурэлі? Вядома, я чакала перападліку ад РІКВ. Як можа адна памылка каштаваць 14 балаў? І вось, здавалася б, дасягнула мэты, за год будзе дзясятка (у атэстат ставяць 10, калі набіраеш больш за 82 балы), але па гонары б’е вельмі моцна. Гэта не мае балы. У мяне іх проста скралі.

Бацькі Ірыны ўспрынялі вынікі ЦЭ без асаблівага абурэння: у атэстат пойдзе 10, а ва ўніверсітэт дзяўчына разлічвае паступіць з дапамогай дыплома ўніверсітэцкай алімпіяды.

— Але калі б яго не было, у мяне і ў іх была б істэрыка, — упэўненая яна. — Мала таго, што далі менш, чым ты заслужыла, дык яшчэ і стабальнікаў у разы больш, чым раней. І цягацца з імі складана, таму што балы ідуць так: 100, 92, 86, 82. Восем балаў — гэта вельмі шмат. А чатырнаццаць — тым больш.

Калі толькі ўбачыла вынікі, было нават смешна, успамінае выпускніца. Але тлумачыць гэта шокам і нявер’ем у тое, што лічбы сапраўды будуць такімі.

— Але здзіўленне прайшло і змянілася злосцю: у нас нахабна адбіраюць велізарную колькасць балаў. Хтосьці мяняе мэту з БДУ на педагагічны, хтосьці ўжо напявае «Здравствуй, небо в облаках», — апісвае яна настрой сярод абітурыентаў. — У маёй аднакласніцы істэрыка: яна залатая медалістка, у яе сярэдні бал атэстата 9,8, усе яе РТ і тэсты вышэйшыя за 90 балаў. Ну не магла яна напісаць на 78!

Репетиция централизованного экзамена. Фото: СТВ
Рэпетыцыя цэнтралізаванага экзамену ў лютым 2023 года. Фота: СТБ

Абураная вынікамі і мама адзінаццацікласніка Таццяна з Ляхавічаў. Яе сын тройчы здаваў рэпетыцыйны тэст па рускай, і ўсе тры вынікі былі вышэйшыя за 70. Але сённяшні выклікаў шмат пытанняў.

— Ён атрымаў 52, гадавая адзнака — 9 балаў. Але цяжка паверыць, што дзіця стала значна дурнейшым, больш чым на 20 балаў, — разважае яна. — І ўжо зусім нерэальна, што РІКВ прызнае памылковы падлік або збой сістэмы.

Сын жанчыны планаваў паступаць у БНТУ. Настрой у яго прыгнечаны, сама Таццяна абураная і засмучаная. Прычым, мяркуючы па бацькоўскім чаце, дадае яна, такі настрой ва ўсіх.

— Мінус 20 балаў, вядома, упэўненасці не дадаюць. А гэта ж толькі адзін з чатырох складнікаў. Страшна ўявіць, што будзе па матэматыцы, — кажа чытачка. — Ніякага даверу да падліку балаў, адно суцэльнае бяссілле. Відавочна, што адбыўся нейкі збой, але ж ні за што не прызнаюцца.

Як падлічваюцца балы і ў чым праблема сёлета

За кожнае правільна ці часткова правільна выкананае заданне выпускніку налічваецца 1 або 2 першасныя балы (у залежнасці ад тыпу задання). Затым сума першасных балаў абітурыента пераводзіцца ў тэставы бал. Гэта робіцца з дапамогай спецыяльнай формулы, якой РІКВ не публікуе.

У 2022 годзе першасныя і тэставыя балы ЦТ па рускай і беларускай мовах суадносіліся такім чынам, на што і арыентаваліся цяперашнія абітурыенты. Мяркуючы з іх словаў, на рэпетыцыйным ЦЭ балы падлічваліся гэтак жа.

Афіцыйнай табліцы за 2023 год пакуль няма, але, як удакладнілі ў Міністэрстве адукацыі, сістэма падліку сёлета была наступная. Да 75 балаў першасны бал адпавядае тэставаму. То-бок калі вы набіраеце 63 першасныя балы, то ў сертыфікаце будзе столькі ж. А вось калі першасны вынік будзе вышэйшы, то падчас пераводу дадасца каэфіцыент. Таму ўзрастае значэнне памылкі для тых, хто выканаў тэст добра. І ўжо за адзін-два няправільныя адказы можна атрымаць 70−80 балаў.

Як расказвалі нам чытачы, сярод абітурыентаў шырыцца версія, што такую сістэму падлікаў РІКВ абраў, бо тэсты сталі лягчэйшыя.

— За кошт гэтага, мабыць, вырашылі занізіць вынікі ўсіх астатніх. Вельмі крыўдна і ніякай справядлівасці, — пракаментавала такі варыянт Ангеліна.

Чытайце таксама