Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  2. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  3. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие, чтобы дискредитировать Украину. Объясняем, почему
  4. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  5. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  6. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  7. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  8. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  9. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
Читать по-русски


Узброены мяцеж стане падставай для ўвядзення рэжыму надзвычайнага становішча, а засыланне ўзброеных груп экстрэмісцкімі арганізацыямі з тэрыторыі іншых дзяржаваў — для ўвядзення ваеннага становішча. Гэта вынікае з законапраекта, унесенага ў парламент і апублікаванага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Фото: TUT.BY
Фота: TUT.BY

Законапраект прапануе ўнесці змены ў закон аб надзвычайным становішчы. Калі раней рэжым надзвычайнага становішча маглі ўвесці праз «беспарадкі», то ў будучыні падставамі могуць паслужыць «спробы гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу, захопу або прысваення дзяржаўнай улады, узброенага мяцяжу, масавых і іншых беспарадкаў».

У праекце закона таксама прапісаныя змены ў закон аб ваенным становішчы. У падставы для ўвядзення ваеннага становішча дадалі згадку пра экстрэмісцкія групы і арганізацыі. Напрыклад:

  • «дзеянні іншай дзяржавы (кааліцыі дзяржаваў), якая дазваляе (якія дазваляюць) выкарыстоўваць сваю тэрыторыю трэцяй дзяржаве (трэцім дзяржавам), экстрэмісцкім групам і арганізацыям для нападу на Рэспубліку Беларусь»;
  • «засыланне іншай дзяржавай (кааліцыяй дзяржаваў) або ад імені іншай дзяржавы (кааліцыі дзяржаваў), экстрэмісцкімі групамі і арганізацыямі, размешчанымі на тэрыторыі іншай дзяржавы (іншых дзяржаваў), на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь узброеных банд (груп), ірэгулярных сіл, наймітаў або падраздзяленняў рэгулярных войскаў, якія выкарыстоўваюць узброеную сілу супраць Рэспублікі Беларусь».

Змены таксама прадугледжваюць, што «ў выпадку бяздзейнасці прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» рэжым надзвычайнага або ваеннага становішча мае права ўвесці Усебеларускі народны сход.

Законапраект ужо паступіў у парламент. Яго павінныя прыняць у Палаце прадстаўнікоў, а затым ухваліць у Савеце Рэспублікі, пасля чаго ён пойдзе на подпіс Аляксандру Лукашэнку.