Польшча зноў пачала выдаваць турыстычныя візы, вынікае са звестак візавага цэнтра. З пачатку пандэміі COVID-19 Польшча не выдавала гэтага тыпу візаў.
Самае складанае ў атрыманні польскіх візаў — запісацца на падачу ў візавыя цэнтры Польшчы. Усе яны прымаюць заяўкі, але на гэты момант свабодныя даты ёсць толькі на кастрычнік і лістапад.
Афармленне візы без пасярэдніка абыдзецца ў 46 еўра, дзе 35 еўра — кошт візы, а 11 еўра — сэрвісны збор.
Чытайце таксама