Дзейны механізм размеркавання выпускнікоў ВНУ і ССНУ дастаткова гнуткі і забяспечвае неабходны баланс інтарэсаў грамадства, дзяржавы і маладых спецыялістаў, заявіў 12 кастрычніка на прэс-канферэнцыі начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Мінадукацыі Сяргей Пішчоў, перадае расійскае інфармацыйнае агенцтва Sputnik Беларусь.
У верасні на нарадзе па пытаннях удасканалення адукацыйнай сістэмы Аляксандр Лукашэнка прапанаваў задумацца над павелічэннем тэрмінаў адпрацоўкі пасля заканчэння ўніверсітэта або каледжа. Пакуль студэнты-бюджэтнікі пасля атрымання дыплома адпрацоўваюць два гады, мэтавікі — пяць гадоў.
Паводле прадстаўніка Міністэрства адукацыі, цяпер вядзецца праца з усімі зацікаўленымі бакамі.
— Лічым, што аптымальны тэрмін — два гады, — падкрэсліў Пішчоў.
Нагадаем, на нарадзе ў Лукашэнкі таксама прапанавалі ўвесці абавязковае размеркаванне і для платнікаў. Чакаецца, што такая норма будзе дзейнічаць ужо з наступнага года.
Чытайце таксама