Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  2. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  3. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  4. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  5. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  6. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  7. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  8. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  9. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  10. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
Читать по-русски


На мяжы ва Ўкраіне затрымалі грамадзяніна Беларусі, які ехаў з Польшчы на падставе выдадзенага там праязнога дакумэнту, паведамляе «Радыё Свабода».

Інцыдэнт адбыўся 31 кастрычніка на пункце пропуску «Рава-Руска» ў Львоўскай вобласьці. Беларуса, ураджэнца горада Пружаны Берасьцейскай вобласьці, затрымалі на падставе «чырвонай» карткі Інтэрполу.

Беларусь абвясьціла яго ў міжнародны вышук за махлярства, учыненае ў вялікім памеры (паводле частак 1, 2, 3 артыкулу 209 КК, караецца абмежаваньнем волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў або пазбаўленьнем волі на тэрмін ад 2 да 7 гадоў без або з штрафам).

Украінскія праваахоўнікі склалі на грамадзяніна Беларусі адпаведны пратакол, а пракуратура Львоўскай вобласьці зьвярнулася ў суд па экстрадыцыйны арышт на 40 дзён да атрыманьня запыту пра ягоную выдачу ад кампэтэнтных органаў Рэспублікі Беларусь. Аднак суд адмовіў пракуратуры ў задаволеньні хадайніцтва пракурора.

Судзьдзя матываваў сваё рашэньне тым, што пасьля расейскага ўварваньня ва Ўкраіну «у дачыненьнях зь Беларусьсю немагчыма выконваць міжнародныя пагадненьні ў пытаньнях прававой супрацы ў цывільных і крымінальных справах, у тым ліку з адпаведнымі органамі Рэспублікі Беларусь аб экстрадыцыі асобы».

Апроч таго, судзьдзя зьвярнуў увагу на тое, што «дзейнасьць дыпляматычных прадстаўніцтваў Украіны ў Рэспубліцы Беларусі і Рэспублікі Беларусь ва Ўкраіне, а таксама любыя дыпляматычныя кантакты спыненыя».

Паведамляецца, што пасяджэньне суду адбывалася ў рэжыме відэасувязі. Грамадзянін Беларусі меў двух адвакатаў і перакладчыка.

У той жа час гэтае судовае рашэньне яшчэ не набыло юрыдычнай моцы, паколькі пракуратура можа яго абскардзіць у апэляцыйным парадку.