Да бацькоў беларускага пісьменніка Сашы Філіпенкі прыйшлі з ператрусам сілавікі. Пра гэта ён напісаў у сябе ў Facebook.
«Сем чалавек з аўтаматамі. Бацьку забралі. Маці сказалі: „Скажыце дзякуй сыну“. Відавочна, што ціснуць на мяне і хочуць, каб я перастаў выказвацца ў еўрапейскай прэсе», — напісаў Саша Філіпенка 9 лістапада.
Пісьменнік і журналіст Саша Філіпенка ў 2020 годзе быў вымушаны з’ехаць у Еўропу. Некаторыя яго выданні перакладзеныя на мноства моваў і ўваходзілі ў спісы бэстсэлераў. Пісьменнік займаецца прасоўваннем беларускага пытання і не раз выступаў у заходніх медыя.
Чытайце таксама