Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  2. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  3. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  4. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  5. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  6. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  7. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  8. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  9. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  10. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  11. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  12. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
Читать по-русски


У следчым ізалятары Варшавы завяршылі праверку па факце гібелі беларуса Кірыла Кятуркі. Пра гэта гаворыцца ў адказе за подпісам прэс-сакратара дырэктара акруговай турэмнай службы ў Варшаве Барташа Мушыньскага, які атрымала выданне Hrodno.Life.

Кирилл Кетурко. Фото с сайта MOST
Кірыл Кятурка. Фота з сайта MOST

У лісце паведамляецца, што парушэнняў у дзеяннях супрацоўнікаў установы не выявілі.

«Рэанімацыйныя мерапрыемствы, праведзеныя супрацоўнікамі, а потым брыгадай хуткай дапамогі, выніку не далі. У адпаведнасці з дзейнымі правіламі, паліцыя і пракуратура правялі расследаванні. Мерапрыемствы, праведзеныя пенітэнцыярнай службай, не выявілі парушэнняў у выкананні службовых задач супрацоўнікамі, трэція асобы не спрыялі ўзнікненню інцыдэнту», — адказаў на запыт Hrodna.Life Барташ Мушыньскі.

Нагадаем, былога палітвязня з Беларусі Кірыла Кятурку знайшлі мёртвым 20 кастрычніка ў камеры следчага ізалятара ў Варшаве. Паводле папярэдняй версіі следства, ён учыніў суіцыд. Але знаёмыя маладога чалавека ўсумніліся ў гэтым.

На момант смерці Кірылу было 19 гадоў. У 2022 годзе ў Беларусі ён быў асуджаны за пратэсты 2020 года. Па хлопца прыйшлі, калі яму споўнілася 18 гадоў. Спачатку яго тры месяцы ўтрымлівалі ў гродзенскім СІЗА, а пасля асудзілі на два з паловай гады «хатняй хіміі». Амаль праз год Кірылу хацелі ўзмацніць рэжым і перавесці яго ў калонію, але ён паспеў пакінуць Беларусь.

Пасля ўцёкаў з Беларусі Кірыл жыў у Варшаве. У кастрычніку 2023 года ён знік і перастаў адказваць на паведамленні. Пазней стала вядома, што яго затрымалі.

Па факце смерці Кірыла Кятуркі распачалі крымінальную справу. Пра гэта газеце Wyborcza паведаміла прадстаўніца Варшаўскай акруговай пракуратуры Шымона Бана.